Комментарии к статье

Возможно, выйдут на свободу политзаключенные. Однако глобально Беларусь останется диктатурой и под россиянами

  • Аўдытар
    14.10.2025
    Усё залежыць ад беларусаў. Зараз ім па кайфу жыць у краіне-канцлягеры. Каб нешта зьмянілася яны самі павінны захацець зьменаў і зрабіць учынак. Не баяцца загінуць на барыкадах, бо здраднікі будуць у іх страляць. Трэба быць сьмелымі.
  • БЕРАСЦЬ
    14.10.2025
    Аўдытар , ну ты даёш. Можа табе і ў кайф, а мне не ў кайф
  • 111
    14.10.2025
    Аўдытар , Оружие и технику поставишь, людей подготовишь, или с цветочками женщинам на баррикады надо?
  • джун
    14.10.2025
    111, оружие привезут в коробке с бантиком, стреляет само в того кого вы пожелаете, вам тока надо будет спланировать *(стратегически)...ну или хотя бы покритиковать если опять вдруг появятся женщины...
  • 0101
    14.10.2025
    Я вось у Польшы. Я смелы ці “ смелы”? На мяжы з Беларуссю няма “ ваенторгаў”. І не будзе.
  • Якоесь непаразуменне
    14.10.2025
    Ён выпусціць палітзняволеных, якія самі селі ў турму. Мне у вязніцы КДБ будзе лепш - Бабарыка, парваны пашпарт Калеснікавай, Статкевіч які выламаў дзверы аўтобуса. Окей, пры ўсёй павазе, адзіны хто прайграе у выніку такой здзелкі гэта беларускі народ. Гэта ані справядліва, ані мае хоць які небудзь сэнс. Гэта ўсё пустышка якая прывядзе да яшчэ большага крызіса. Калі Трамп і адміністрацыя пойдуць на гэта, яны фактычна адчыняць дзьверы ў пекла у рэгіёне, а не ўсталююць мір. Лукашэнка гэта сыходзячая фігура. Яго ўлада нелегітымна, яна не прадстаўляе народ. Подпіс пад любым дакументам з Лукашэнка нічога не варты.
  • лука нічога не можа прапанаваць ЗША
    14.10.2025
    Якоесь непаразуменне, ЗША не дурні. Каменцілі ж ужо. Што ведаюць, з кім маюць справу. Калі б лука жадаў сапраўды здзелку - прадэманстраваў бы, што можа дзейнічаць незалежна ад рашкі. Напрыклад, спыніў бы мігранцкія атакі на ўсходнія межы ЕЗ і НАТА. Але не можа.
    Бо залежны ад рашкі.

    І тут бы падумаць тым, хто вакол лукі, што так, лука не здольны на здзелку, бо ад рашкі залежыць, але ЗША ў здзелцы зацікаўленыя. Каб была бяспечнай усходняя мяжа НАТА, каб паслабіць яшчэ больш рашку. Гатовыя ЗША і ЕЗ даць гарантыі, як далі ў Сірыі, на Блізкім Усходзе, як паўдзельнічалі ў вырашэнні канфлікту Арменіі і Азербайджана, як падтрымалі Малдову.
    Не за рашкай будучыня.
    І не за старым хворым прадзедам.
  • Праціварэчыя не бачыце?
    14.10.2025
    Сёння амерыканцы падпішуць здзелку з Лукашэнка, ён атрымае усё што хоча, гарантыі ягонае бяспекі, міжнародную легітымнасць. Ягоная хеўра атрымае грошы, дапамогу, зняцце санкцый, беларусы будуць працягваць гніць у канцтабары, выязджаць масава, хто можа. Краіна будзе разбурацца а сярэдзіны. Кітай палуча рычаг даўлення на Еўропу, пасіліць яе залежнась, пасіліць прыток грошаў у Пекін. Расія атрымае акно ў Яўропу, праз якое будзе атрымліваць кампаненты зброі, грошы, санкцыёнку, капіталы. Так? Народ Беларусі страціць. А што атрымаюць амерыканцы? Гарантыіі, што Лукашэнка не будзе нападаць на Польшчу? Ён ужо даваў такія гарантыіі Зяленскаму. Палітзняволеных? Прэмію міра? Гэта сьмешна. Яшчэ раз падкрысліваю, гэта пустышка.
  • .
    14.10.2025
    Так, пакуль не ясна, што там за "здзелка". Больш пустога шуму, а не падрабязнасцей.
    Калі нешта з'явіцца, тады і можна будзе нешта абмяркоўваць.

    Можа быць, і з'явіцца нешта не вельмі прадказальнае зараз (мы ж думаем як разумныя, а там дамаўляюцца буйныя камерсанты-махляры-забудоўшчыкі са сваёй мараллю і логікай).

    Як варыянт, самае тупое: Лукашэнка наабяцаў Трампу, што мае ўплыў на Пуціна і той Пуцін скончыць вайну, трэба толькі знайсці падыход. А Трампу патрэбна нобелеўская прэмія.
    І не разумее, што і з Валодзяй напрамую, і праз Рыгорыча дамовіцца не атрымаецца. На аднаго хітравывернутага знайшлося два яшчэ больш хітрых, дураць яго ў два галасы.
  • .
    14.10.2025
    "Расія страціла Сірыю, страціла Арменію, страціла ўплыў на Блізкім Усходзе, але за Беларусь трымаецца зубамі і ўсё яшчэ верыць, што здолее дадушыць Украіну".

    ... атрымала Грузію, знайшла хаўруснікаў у Венгрыі (Вугоршчыне) і Славакіі, карумпавала заходнія (еўрапейскія і амерыканскія) эліты, знайшла з іх часткай агульныя "новыя ватныя" псеўдатрадыцыйныя антыдэмакратычныя каштоўнасці.
    Апошняе значна больш небяспечнае для Беларусі і свету за астатнія палітычныя фактары.

    Лукашэнкаўская Беларусь не зменіцца і калі (пры умовах калі) Расея зробіць паўзу ва Украіне. Стратэгія выбрана: мілітарызацыя, вертыкаль, карнікі і ніякай грамадзянскай супольнасці.
  • И никакой "революции" снизу
    14.10.2025
    ., какая "революция", если Минск забит машинами, все заняты, все спешат сломя голову. А в банке удивляются, когда в электронной очереди выбираешь беларускую мову.

    Лезут в голову дурацкие предположения. Может, специально устраивают строительный и кредитный бум, высасывая в Минск все население?
  • лука нічога не можа прапанаваць ЗША
    14.10.2025
    ., Грузія арыентуецца не толькі на рашку. Яны развіваюць эканамічныя стасункі з Турэччынай, Кітаем і іншымі краінамі. Балансуюць. Пры паслабленні рашкі - вельмі хутка пераарыентуюцца.
    Тое самае і Вугоршчына ці Славаччына.
    Няма там падтрымкі не гледзячы ні на што. Пры паслабленні рашкі вельмі хутка стануць зноў выключна за ЕЗ).
  • .
    14.10.2025
    Ужо паказчык тое, што ім (іх сучасным лідарам) не брудна "балансаваць" і заігрываць з такім партнёрам як Расея.
    Выдатна ведаюць гісторыю і ўсё роўна лезуць. Не выключана, што там не стратэгія, а тупа здрада сваёй радзіме з-за шкурных інтарэсаў кіраўнікоў (як калісьці ў Шродара ў Германіі).
  • Тады яшчэ больш незразумела
    14.10.2025
    Без вялікай здзелкі з Расіяй,здзелка з Лукашэнкам немагчыма. Я не бачу ніякай прыкметы, што Пуцін гатовы на яе пайсці.
  • %
    14.10.2025
    Вось менавіта толькі гэта - дэпартацыя палітычных. У асатнім - усе па старому, то бок так як УЗМАЦНІЛАСЬ ад 2020 - суцельны антынацыянальны рускі ціск, таталітарызм, тэрор. Як там казалі - даўніны не рушым, прынамсі да моманту пакуль Вова тапкі за іконку не закіне
  • безвыходно
    14.10.2025
    Так ему (им) деваться некуда, из российского тупика и российского загона, для них, нет выхода !
    Никто их, из российской ямы (могилы) не выпустит.
    И они это знают и понимают.
  • лука нічога не можа прапанаваць ЗША
    14.10.2025
    безвыходно, для лукі). Так.

    А вось тым, хто вакол лукі, самы час падумаць, што як і ў іншых рэгіёнах, зараз гатовыя вырашаць пытанні бяспекі і паслаблення рашкі і даваць гарантыі ЗША і ЕЗ і ў нашым рэгіёне. Лука нічога не можа прапанаваць па гарантыях бяспекі, ён не выканае, бо ад рашкі залежыць. Але без яго ўсё будзе значна прасцей.
    Толькі часу ня шмат на развагі)
  • лука нічога не можа прапанаваць ЗША
    14.10.2025
    лука не здольны прапанаваць ЗША і ЕЗ тое, што ім сапраўды цікава. Каб атрымалася здзелка.
    Гэтыя імітацыі - не аб чым.
    Проста пуцін спужаўся рашучых дзеянняў з боку ЗША, і зараз стары блазан адпрацоўвае - быццам бы гатовы да нейкай дээскалацыі. А насамрэч толькі цягне час.
    Прадстаўнікі ЗША патлумачылі, што дакладна ведаюць, з кім маюць справу.
    лука не здольны забяспечыць нават спыненне мігранцкіх атакаў на межы ЕЗ і НАТА. А бяспека ў рэгіёне - гэта адзінае, чым лука можа сапраўды зацікавіць ЗША і ЕЗ.
    расповяды старога ды казкі ад цецеля наўрадці некага ў нечым пераканаюць.

    А час сыходзіць.

    І вось тут бы задумацца тым, хто вакол лукі, але жадае неяк выбрацца, што гарантыі гатовыя заходнія краіны даць. А лука нічога добрага гарантаваць не можа.
  • 321
    14.10.2025
    Якія ў нас мэты?
    1. Захаваць суверэнітэт Беларусі, не ўвайсці ў склад Расіі, абараніць незалежнасць. 2. Здабыць свабоду ад Лукашызму, дэмакратычныя перамены. 3. Будаваць і абараняць дабрабыт, быць моцнымі і заможнымі.
    Што для гэтага трэба?
    1. Не сварыцца, а выпрацаваць адзінае бачанне, стратэгію і працаваць.
    2. Дапамагаць Украіне.
    3. Рыхтавацца да рашучых падзеяў: быць інфармаванымі, адукаванымі, разумець сэнсы, мець розум і самасвядомасць, баяцца наступстваў страты краіны, адчуваць адказнасць.
    ----------
    1. Не толькі Пуцін з Лукашэнкам знішчылі павагу да беларусаў у свеце, дык і самі беларусы не занадта натхняюцца і дэманструюць поспехі. Зашмат публічных сварак, памылак, скандалаў, стратаў, правакацый, дыкпікаў... Адчуванне, што губляем час, адчуванне татальнай адсутнасці бяспекі.
    2. Не дапамагаем Украіне. Чаму? Хто дапаможа нам?
    3. Што можа зрабіць эмігрант ці рэзідэнт Беларусі, кожны беларус у сваім штодзённым жыцці?
  • %
    14.10.2025
    І што яшчэ істотна ў гэтым звязку. Падобна што ЗША (амаль пэўны) і ЭЗ (найхутчэй) пагадзілісь на гэтую здзелку - адданьне Беларусі ў сферу ўплыву Расеі на нявызначаны тэрмін з усімі тымі наступствамі і вынікамі якія маем сеньня. Як мне падаецца гэта і есьць галоўнае ў гэтай афере, пра гэта фактычна і кажа Лукашенка. Адсюль і розныя цікавосткі з Летувы, з Германіі, далей болей. Усе прыпыняецца, прынамсі - паўтарусь - да скону Пуціна.

    Учора як толькі ХАМАС вярнуўся ен адразу учыніў прылюдную казнь з тымі, каго лічыў здраднікамі пад візгат "міралюбнага" насельніцтва Газы. І што цікава - Трамп пра тое ведаў, і зусім быў не супраць. Так вынікала з яго адказаў на барту самалета. Гэта проста угода - сделка

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць