Комментарии к статье

В Офисе Тихановской прокомментировали решение снизить ее физическую охрану в Литве

  • Чакаем у Польшчы
    08.10.2025
    Спадарыня прэзідэнт і каманда, можа хопіць цярпець гэтыя нацыянальныя літоўскія гульні? Столькі часу губляецца не на змаганне з Лукашэнкам, а на доказы Літве, якія ж мы харошыя. Давайце да нас у Польшчу камандай. Тут мясцовыя ставяцца да нас з павагай, а польскай дзяржаве не страшны ніякі "паланізм": яны толькі радыя, што прыбываюць працавітыя і інтэлігентныя людзі. А Сяргея ў ЗША - ён там шчаслівы. І будзем разам працаваць, тут хапае тых, хто гатовы вам дапамагчы, спадарыня прэзідэнт.
  • А чаму яе павінны ахоўваць, як прэзідэнта Літвы?
    08.10.2025
    «Гэта азначае, што Ціханоўская больш не будзе ахоўвацца супрацоўнікамі Службы аховы кіраўніцтва так, як ахоўваюцца прэзідэнт, спікер Сейма або прэм’ер краіны.»

    Лічу, што гэта было зашмат, бо крымінальная паліцыя гэта таксама сур’ёзныя хлопцы і ў іх у любым выпадку будзе падтрымка другіх сілавікоў.
  • ага
    08.10.2025
    Чакаем у Польшчы, Польша, у якой зараз антымігранцкія рыторыкі (да ўкраінцаў і беларусаў) + "спердаляй", а яшчэ афіцыйна працуе Інстытут крэсаў усходніх, проста клас. маўчу пра стаўленне да беларусаў у амбасадах, і тое, якія візы выдаюць беларусам. палякі не браты і не сябры, а проста звычайныя суседзі.
  • А штоьне так?
    08.10.2025
    ага, беларусам "на закупы" я б на месцы палякау́ зусім візы не давау́ бы!
  • Няўжо
    08.10.2025
    ага, сапраўды ёсьць Інстытут крэсаў усходніх?… і чым ён заімаецца?..
  • Stanislava
    08.10.2025
    ага, За кошт іншых,ці за кошт "мовы"лёгка было падняцца,а вось падаць,як то балюча!!!
  • Статус не змяніўся?
    08.10.2025
    Была прэзідэнт- электам стала госцяй
  • Статус аховы
    08.10.2025
    Статус не змяніўся?, была пад аховай Службы аховы кіраўніцтва стане пад аховай Бюро крымінальнай паліцыі.
  • Праблема высасана з пальца.
    08.10.2025
    Па-мойму, праблема высасана офісам з пальца. Ахова як была, так і будзе, проста ад іншага ведамства.
    Іншым бы беларусам такія "праблемы" за мяжой: пастаянныя рэгулярныя заробкі і кругласутачная ахова.
  • Імя
    08.10.2025
    Статус не змяніўся?, даражэнькі, не хвалюйся, не перажывай, гэта шкодзіць тваёму здароў'ю, статус у святланы не змяніўся, проста адна служба аховы змененая на іншую
  • Заклік айцу Моцкасу з Байсола
    08.10.2025
    Дарагі Святы Айцец, ойча, блаславі, калі ласка, неадкладны хрэсны ход на сайце архідэцызійнай епархіі святога прастолу Канстанцінопальскага Байсол для тэрміновага збору ахвяраванняў неабыякавых каленапрыклонных тваіх на аднаўленне годнасці нашай вялікамучаніцы Святланы і блажэннага Сяргея для узнаўлення із доступа ў ВІП-алтары нябеснай конніцы і захаванне належнай аховы і суправаджэння апосталаў літоўскага прэстолу. Сімвалічная сума збору - 1 міл’ён еўра на гадавыя выдаткі. Гатовыя дапамагчы з перавозкай зброі.
    Храні Гасподзь цябе, ойча, і нашых вялікамучанікаў са святога Офіса!
  • У чым праблема?
    08.10.2025
    Паколькі час папярэджання быў вельмі кароткі, мы не мелі дастаткова часу, каб адаптаваць працу офіса да гэтых змен.

    У сувязі з гэтым нам давялося часова спыніць працу офіса»/

    Нічога не зразумела. У чым праблема? Чаму давялося часова спыніць працу офіса?
  • ага
    08.10.2025
    У чым праблема?, для абмеркавання. ці з логікай праблемы?
  • У чым праблема?
    08.10.2025
    Ні С. Ціханоўская, ні яе каманда ніколі не прасілі VIP-залаў або іншых прывілеяў./

    Ну дык і ўсё, іх не будзе. У чым праблема? Чаму ў офісе такі перапалох?
    "Мы не прасілі", але калі нас гэтага пазбавілі, мы ажно працу офіса спынілі. Дзе логіка?
    Калі вы не прасілі, значыць, можаце спакойна абысціся без гэтага. Як усе астатнія беларусы ў Літве. Якім пагражаюць абсалютна тыя ж самыя пагрозы ад рэжыму. І неяк жа абыходзяцца без мільёна-еўравай аховы.
  • Эдуард
    08.10.2025
    Мы наблюдаем за тихим забвением и закатом.
  • Стучим двери (с) золотая мандаль
    08.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Tolik
    08.10.2025
    Я что-то не пойму А в чем их рабоа заключалась конкретно для нас- простых белорусов, днями стоящих в очередях на границе А?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць