Комментарии к статье

Минский городской суд не выдерживает нагрузки — не успевают судить политзаключенных

  • %
    26.09.2025
    Гэта азначае, што сітуацыя аніяк, як найменей, не змянілась ад 2020 (а ні якая там звышзапрацаванасьць). На рэжым аніякім чынам не паўплывалі ні санкцыі, ні пернікі, ні размовы, ні лаянка, ні зачыненыя межы, ні адчыненыя. Нічога. Ен (рэжым) як узяў гэты напрамак тэрору, так і працягвае яго, так і будзе працягваць да самага канца. На тэрор у яго і моцы, і сродкаў, і жорсткасьці хопіць
  • Sihaumrik
    26.09.2025
    Не хвалюйцеся, Чалы вам жа растлумачыў: «мы нанесли ему смертельную рану». Так што пачакайце трошкі і да 2050 ён ад гэтай раны сканае.
  • Міхась
    26.09.2025
    Sihaumrik , у чым Чалы памыляецца? Лукашысцкі рэжым паводзіць сабе, як паранены дзік. Так, праз выбух адрэналіну ён не спрабуе не глядзець ані на рану, ані на астатняе, ды ірве ўсё, што патрапіць на шляху. Але гэта для яго тупік, таму што шлях масавых рэпрэсій з боку непапулярнай улады вядзе да адзінага - масавай радыкалізацыі супрацьлеглага боку. Глядзець на маленькія хвалі паляпшэнняў адносінаў з Захадам ня варта, бо цугцвангавыя ўчынкі рэжыма сапсуюць ўсе "дасягненні" кшталту таго, як выкраданне "вызваленага" Статкевіча ў Каменным Лозе паставіла пытанне сапраўднага вызвалення палітвязняў рубам. Трыгерам стане альбо непазбежны ўваход у вайну, альбо абвальнае пагаршэнне эканамічнага становішча (якое, хутчэй за ўсё прыйдзе з Расеі).
  • Stein
    26.09.2025
    Міхась, час паказаў, што гэта пустыя мантры. 1. Нават калі рэжым уступіць у вайну дзеля гэтага ўсё падрыхтавана - "вычышчаны" патрыёты з войска (ведаем каму падзякаваць), затэрарызавана насельніцтва, адсутнічаюць хоць нейкія дзеючыя (у рэчаіснасці, а не ў сеціве) арганізацыі, на якія маглі бы абапірацца незадаволеныя вайсковыя, бесперапынна вые маскоўская прапаганда 2. Пагаршэнне эканомікі толькі ўмацоўвае дыктатарскія рэжымы - бо пайку можна будзе атрымаць толькі ў іх. Гледзячы на рф, добра бачна як галеча застаецца адзіным стымулам ісьці на вайну.
  • .
    26.09.2025
    Гэта тупік стратэгічны цывілізацыйны, антыбеларускі, але не тактычны. З 2020-га ім хаця б год-два пратрымацца, а далей нешта прыдумваюць. Дастаткова галоўныя рэсурсы выдаткоўваць на знішчэнне мінімальных прыкмет не тое каб радыкалізацыі, а проста іншадумства. І гэта працуе.
  • Минчанин
    26.09.2025
    Не нажрутся .уки.
  • Paliašuk
    26.09.2025
    Палітвязні для лукі - таксама "таварная пазіцыя". Робіць "складскія запасы", засталося яшчэ код ТН ЗЭД на людзей прыдумаць. Ржавыя трактары ці МАЗы можна сваімі вачамі ля заводаў убачыць, а па палітычных чамусьці Белстат інфы не дае.
  • Ж
    26.09.2025
    Як мінімум, трэба скасаваць адмену санкцыяў Белавія.
  • Аналогия
    26.09.2025
    Нанешние судьи это члены расстрельных команд НКВД в 1939-1937 гг. Хорошо, что все фамилии судей известны.
  • Вакар
    26.09.2025
    Пракляты бес Валет-лукашенко ды лукашысты будуць выпускаць Людзей з лукашыскіх канцлягерау́ ( за зняццё/паслабленне санкцый...ды выганяць з Беларусі), а потым зноу́ будуць садзіць...такі вось млын
  • .
    26.09.2025
    Здаецца, раней пісалі, што затрымліваюць у рамках адной агульнай справы па "Гаюну" (часта пішуць "па справе Гаюна", і нават зараз падкрэсліваецца: "па гэтай вялікай справе"). Або кожнаму заводзяць асобную справу?
    Таму што азначае гэтае абмежаванне ў паўгода на справу: зараз спяшаюцца паспець са ўсімі партызанамі-інфарматарамі ў гэтыя тэрміны? Пасля нешта зменіцца, хаця б з фармальнага боку працы карнага канвеера?

    Усяго было 30 тыс. на момант інтэрв'ю ў пачатку 2023 г.
  • бывай BY
    26.09.2025
    ., працэсуальна яны могуць весці вытворчасць па адной справе, што крайне нязручна (трэба выявіць усіх падазраваных, сабраць доказы адзінства "злачыннай задумы" для арганізаванай групы асобаў і г.д.), а могуць асобна ляпіць пад капірку "абвінавачванні" ды "прысуды", змяняючы толькі абставіны эпізодаў пад канкрэтнага затрыманага, чым і займаюцца. Па аднаму прасцей разбірацца. У іх устаноўка ўсіх адлавіць.
    Не меў ілюзіяў адпачатку, з'ехаў ад граха падалей і ўсім раю.
  • Ох
    26.09.2025
    Нужна разбивка по приговорам связанным/не связанным с лишением свободы. Без нее - белый шум.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць