Комментарии к статье

«Все, чего я хотела достичь в жизни, я сделала в Польше». Жодик рассказала о Беларуси, победе и своем гонораре

  • Бачыце
    22.09.2025
    Не месца робіць чалавека, а чалавек месца.
    Калі беларусам няма месца на Беларусі, яны будуць дасягаць поспехаў у Польшчы, ЗША, Францыі, Аўстраліі.. Дзе заўгодна.

    І вы нічога з гэтым не зробіце, бо ўсё што вы маеце - гэта тэрыторыя. А нацыя і культура - гэта людзі. Тэрыторыя не жыве.
  • Імя
    22.09.2025
    Нічога, што сама медалістка ад Беларусі ўжо адраклася?
  • 7
    22.09.2025
    Бачыце, Што ж зробіш калі беларусы і ўраджэнцы Беларусі расквіаюць і дасягаюць посьпехаў на свабодзе, а не ва ўмовах расейскай акупацыі, царскага, савецкага ці чырвона-зяленага тэрору. І калі акупаванай Беларусі не спатрэбіліся такія сусветна вядомыя дзеячы як:

    Ігнат Дамейка – удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, знакаміты геолаг, нацыянальны герой Чылі. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

    Мікалай Судзілоўскі –знакаміты этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў.

    Соф'я Кавалеўская (першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду.

    Марк Шагал – вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

    Напалеон Орда – удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У Дзень нараджэння якога ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

    Луіс Барт Маер – адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

    Хаім Вейцман – выдатным хімік, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.

    Давід Бен-Гурыён – адзін са стваральнікаў Дзяржавы Ізраіль і першы прам'ер-міністр Ізраіля.

    Мацей Сулькевіч – года) — азербайджанскі ваенны і крымскататарскі дзеяч, генерал-лейтэнант. Нацыянальны герой Азербайджана.

    Уладзіслаў Малахоўскі – ўдзельнік паўстання 1863-1864., паплечнік Каліноўскага. Першы вядомы канструктар фотаапарата са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака»..
    І шмат іншых.

    Нічога дзіўнага што беларусы і ураджэнцы Беларусі дасягаюць посьпехаў на волі, за мяжою і ў вольных краінах. Яны, іх дзеці і ўнукі.
  • Імя
    22.09.2025
    Больш, больш дызлайкаў, невероятные! Так пераможам рэчаіснасць.
  • Т
    22.09.2025
    Імя, Беларусь - гэта беларускі народ, а не лукака і ягоны чырвона-зялены, ганебны, злачынны, антыбеларускі і антычалавечы рэжым.
  • Імя
    22.09.2025
    Т, дык а хто ж спрачаецца, што лукашэнка - гэта калектыўны сон рускамірнага народца.
  • Змагар
    22.09.2025
    Всего достигла в Польше, но забыла упомянуть что тренировалась она в Беларуси ))
  • ...
    22.09.2025
    Змагар, давайте уже до конца: "сам Лукашенко её вытренировал. Левой сиськой".
  • Коля
    22.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Дзе спасылка? Дзе крыніца?
    22.09.2025
    "распавяла Interia Sport"

    Чаму на расейскі і агульгна расейскамоўныя крыніцы даяце спасылкі, а на польскі і іншыя "нярускія" нярэдка спасылкі адсутнічаюць?
  • Filipp
    22.09.2025
    Рады за суайчынніцу!
  • Paliašuk
    22.09.2025
    Тэма спорту для рэжыма адчувальная, застаецца толькі гадаць, каго з ланцужных брахуноў з БТ спусцяць, каб прагаўкаў штосьці тыпу "беглая здрадніца". А самой Марыі - рэспект! Спартыўны век нядоўгі, канкурэнцыя каласальная, таму хай ёй шанцуе на ўсіх стартах.
  • Hryb
    22.09.2025
    Žadaju nastupnym razam 2,05 m uziać!
  • Допинг
    22.09.2025
    Какие наши годы, вот возьмём и возьмём!
  • Беларус
    22.09.2025
    Чарговая "натхняльная" гісторыя аб тым "як жа добра было з'ехаць". Падавалася б відавочна, што з 2020-а агульная мара і мэта для любога грамадзяніна - гэта пазбавіцца дыктатуры на Радзіме. Але ж не. "Усё тое, што я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла сярод палякаў і ў Польшчы". І сапраўды, а што яшчэ патрэбна, калі асабісты азадак ужо ў цяпле? Свая краіна? Навошта, калі можна жыць у Польшчы! Жыцьцё адно, таму няхай дурні займаюцца гэтым вызваленьнем! Нейкі касмічны ўзровень салідарнасьці ды маралі. Таму ўсё лагічна ды заслужана. З такой "элітай" - сваёй краіны ніколі ня будзе. Ды й ворагі не асабліва патрэбныя. І нешта падказвае, што калі з Польшчай штосьці здарыцца, то наступны медаль атрымае ўжо Партугалія.
  • Сардэчкі і мемасікі
    22.09.2025
    Беларус,
    Здымайце тапачкі перад лавачкай, здавайце правакатараў у міліцыю! Міліцыя з народам!
  • Дулуб
    22.09.2025
    Беларус, а якая "салидарнасць" з учынкам Статкевича!Як жа,узяў і паламаў схему "вызваленьня"...((
  • Беларус
    22.09.2025
    Дулуб, Згодны. Але ад вайсковага афіцэра падчас акупацыі Краіны ўсё ж больш плёну ў нацыянальным войску (адзіна магчымага інструменту для вызваленьня, якога дагэтуль, дарэчы, няма), чым у палоне акупанта.
  • Ў
    22.09.2025
    Такая ж гісторыя і з Мілеўскім. Ў лукашэнаўскім Дынама ен быў не патрэбным. Яго не заўважалі. Гуляць не давалі.
    З'ехаў у Дынама Кіеў, якое значна мела большы ўзровень, клас і якасць чым футбол лукакі. І там ў Дынама Кіеў загуляў і раскрыўся ды так, што ня толькі ў асноўны склад каманды трапіў але і пачаў гуляць за зборную Украіны ў асноўным складзе.
    Гэта той самы прыклад для ўсіх бацькоў. Калі дзіця талковае, адпраўляйце гуляць і выступаць за мяжу. І няхай дасягаюць посьпехаў у іншай краіне і прыносяць мядалі іншай краіне. Ў чырвона-зялёным зманкуртавпным савецкім гумне пры лукашызму няма чаго рабіць таленавітай моладзі. І шчасця пры лукашызму ды маскоўскай акупацыі тут ня будзе.
  • М
    22.09.2025
    Нічога дзіўнага.
    Якія выдатныя польскія дзеячы з паходжання беларусы?
    На нашай зямлі нарадзілася шмат выдатных дзеячоў літаратуры і мастацтва, палітыкаў і вучоных, якія ўнеслі велізарны ўклад у гісторыю Польшчы, у развіццё яе культуры і навукі.
    Наша зямля ўзгадавала шэраг выдатных дзеячоў літаратуры і мастацтва, палітыкаў і вучоных, якія ўнеслі велізарны ўклад у гісторыю Польшчы, у развіццё яе культуры і навукі.
    Сярод іх многія класікі польскай літаратуры эпохі Асветніцтва - Францішак Багамолец, Францішак Князьнін, Адам Нарушэвіч, Юльян Нямцэвіч ды іншыя. Пачынальнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч (даследнікі выводзяць ягоны радавод ад беларуса Міцькі) шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці тэму і вобразы нашага фальклору.
    Беларуская рэчаіснасць лягла ў аснову прозы Элізы Ажэшкі (Паўлоўскай), якая нарадзілася на Гарадзеншчыне. З беларускага роду паходзіць выдатны раманіст Язэп Крашэўскі, літаратурная спадчына якога складае блізу 600 тамоў.
    Беларускім музычным фальклорам напоўніцу карыстаўся заснавальнік нашага опернага мастацтва Станіслаў Манюшка (родам з Меншчыны), якога палякі лічаць «бацькам польскай оперы», і пачынальнік польскага сімфанізму Мечыслаў Карловіч (са Смаргоншчыны). Беларусы з паходжання таксама Рафал Чарвякоўскі - «бацька польскай хірургіі», Язэп Марцінкевіч - выдатны матэматык ды шмат якія іншыя польскія вучоныя.
    Ад беларускай шляхты вядзецца радавод нацыянальнага героя Польшчы Тадэвуша Касцюшкі. З Беларусі паходзіць і Тамаш Ваўжэцкі, які ўзначаліў паўстанне пасля зняволення Т.Касцюшкі. Беларусам (так ён сам называў сябе ў пару рэвалюцыйнай маладосці) з'яўляецца Язэп Пілсудскі, начальнік адноўленай Польскай дзяржавы. Урэшце, з этнічнай Беларусі родам і генерал Люцыян Жалігоўскі, стваральнік «Сярэдняе Літвы».
    Попоўняць гэты спіс і спартоўцы.
    Дарэчы ня толькі Польшчы, але і свету.
  • Зразумела
    22.09.2025
    Воля -галоўнае для чалавека.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць