Лапідарны забыўся, што 29 лютага 2020 у Катары менавіта прызначаны ім пасланнік у абыход саюзнага ЗША цэнтральнага ўрада ў Кабуле дамовіўся з талібамі на конт поўнага выхаду да канца верасня 2021 амерыканскага кантыненту, у тым ліку і з базы Баграм. Фактычна, менавіта Трамп тады здрадзіў сваім афганскім хаўруснікам, што ў выніку скончылася іхнай імклівай паразай у 2021. ЗША адразу ж пачалі паступова скарачаць свой кантынгент, а Талібан рэзка павялічыў колькасць нападаў на цэнтральны ўрад Афганістана. У выніку калі абраны напрыканцы 2020 Байдэн атрымаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы - вайсковы кантынгент ЗША ў Афганістане ўжо быў моцна паслабленым і няздольным эфектыўна супраціўляцца ціску талібаў, з-за чаго рэшткам вайсковага кантынгенту ЗША давялося паводзіць сабе вельмі ціха, каб бяспечна дачакацца дамоўленай Трампам эвакуацыі. Такім чынам імклівая параза цэнтральнага ўраду Афганістана і жудасны лёс тых афганцаў, якія дапамагалі ЗША, былі вызначаныя менавіта Трампам.
Трамп заявил о намерении вернуть под контроль США военную базу в Афганистане