Комментарии к статье

Польское издание назвало Тертеля архитектором спецоперации, которая разворачивается параллельно с учениями «Запад»

  • Клаўс
    13.09.2025
    Выборча канешне зусім скацілася. Відавочна што лукоўскія халуі выканалі загад з Расеі.
  • змагар
    13.09.2025
    Каталік не значыць паляк! І таму каталік(-беларус) запісаны ў палякі не становіцца палякам, то бок Церцель можа быць тыповы бульбашом-сепарам без нейкага польскага паходжання.
  • Мясцовы
    13.09.2025
    змагар, калi з-пад Гродна то магчыма на самой справе паляк (чвэрць насельнiцтва Гродзенскай вобласцi кожную перапiс адносяць сабе да польскай нацыянальнасцi). У нас стабiльна каля 300 тыс. палякаў па перапiсах, пры тым што пры Хрушчове было каля 600 тыс. палякаў, ад змешаных шлюбаў зараз магчыма каля 1 млн. 200 тыс. людзей што ў залежнасцi ад абставiн могуць iдэнтыфiкаваць сабе палякамi. Нават па афiцыйным дадзеным у Еўропе палякаў болей толькi ў Нямеччыне, Францыi i Вялiкай Брытанii. Амаль увесь захад i поўнач Гродзенскай вобл. месцы кампактнага пражывання палякаў з часоў першых сацапытанняў. Дзяржынскi быў палякам i гэта не замiнала яму ўвайсцi ў гiсторыю "бацькам НКУС СССР", а Церцель пайшоў па яго шляху.
  • Поверностный подход
    13.09.2025
    Не он один. Копать надо реально глубже. Выявлять способных подчиненных. Тогда куст можно выдернуть с корнем. Иначе только верхушку и то не всю.
  • Беларус
    13.09.2025
    Колькі гора нам прынеслі розныя палякі - ад дзяржынскага і да церцеляў
  • ад паноў і маскавітаў дабра не чакай
    13.09.2025
    Я казалі нашыя продкі: “ад паноў і маскавітаў дабра не чакай”.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    ад паноў і маскавітаў дабра не чакай, Ці не маглі б вы падрабязней расказаць пра гэта? Мы вельмі ўважліва чытаем тутэйшыя артыкулы, асабліва каментарыі.
  • Ох
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, вы реальный Анджей Говорски из Выборчей?
  • Ох
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, вы должны понимать, что сайт Нашей Нивы не открывается в Беларуси без VPN. Те люди, с которых вы тут читаете - в основном эмигранты, которые увлекаются политикой. Их мнение - это даже не 1% от беларусов из Беларуси. Это примерно как квир-активисты и Грета Тунберг.
    Про мнение беларусов (обычных) могу сказать коротко - людям или все равно или они ОЧЕНЬ злые на политику Польши и закрытие границ. Хотя совсем недавно относились хорошо. Ваше государство прямо сейчас создает себе 9 млн. врагов.
  • %
    13.09.2025
    Берут таксама быў палякам.
    У такіх як Церцель нацыянальнасьці веры няма, у іх галоўнае адданасьць і кар'ера на угоду існаму рэжыму
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    [Піша Анджэй Гаворскі, суаўтар вышэйзгаданага артыкула з Gazeta Wyborcza] Дзякуй за вашыя каментарыі. Калі ласка, дайце нам ведаць, што вы думаеце, па-першае, пра нашы тэзісы, а па-другое, як будуць развівацца падзеі. Што да вучэнняў «Захад-2025», але таксама што вы думаеце: ці будуць вызваленыя Пачобут і іншыя вязні? І што вы думаеце пра закрыццё мяжы? Ваш голас вельмі каштоўны для нас, і мы напісалі некалькі нашых артыкулаў на аснове аналізу каментарыяў тут, на «Нашай Ніве». З найлепшымі пажаданнямі!
  • БЕРАСЦЬ
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, 1) Церцель не паляк, а савецкі чалавек, ён выхаваны ў духу руска-савецкага шавінізму, 2) развіццё падзей будзе залежаць ад вынікаў вайны ва Украіне, 3) з сумам і трывогай назіраем за антыўкраінскай кампаніяй у Польшчы і папулізмам некаторых польскіх палітыкаў, 4) Пачобута вызваляць, калі Польшча будзе цвёрда гэтага дабівацца — Кітай прымусіць.
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, праблема не ў аднымЦерцелі: сёння Церцель ёсць, назаўтра на ягоным месцы іншы. Праблема нават і не персанальна ў Пуціне. Пуцін толькі адно прозвішча ў агульнай з'яве. Пуцін, як тыповы савецкі дзяржаўны крымінальнік можа напасці толькі пры адной умове: калі будзе ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці і перавазе.
    Таму і напалі менавіта на Украіну, што былі ўпэўненыя ў сваёй паравазе і лёгкай перамозе. Так рабіў і Сталін. Так напалі і на Афганістан.
    Сёння Расія трэніруе спосабы па дэстабілізацыі дзяржаўнага ладу краін Еўропы. Абарваныя кабелі на дне мора, грамадскія беспарадкі, палітычны крызіс органаў улады, збой навігацыі, сепаратныя перамовы з уладамі Славаччыны і Венгрыі, фінансаванне маргінальных партый і артадаксальных папулістаў, фэйкавыя СМІ, штурм межаў нелегаламі, залёт баявых дронаў.. Спіс ўжо бясконцы.
    Выпрабоўваюцца спосабы кожны раз новыя і больш нахабныя, пакуль што паасобныя, але крок па кроку.
    Пакуль Еўропа чакае і спадзяецца, што "Трамп пазвоніць да Пуціна", Крэмль не чакае і спадзяецца, што знойдзе спосабы цалкам знішчыць еўрапейскае права і дэмакратыю.
    Кожны дзень чакання і бяздзейнасці шчодра корміць і гадуе крамлёўскага цмока. Цмока, які мае амаль неабмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы для вайны і амаль 100%-ю падтрымку 146 мільённага насельніцтва. Цмока, якога ўзгадвалі, выкармілі мы самі: мы дазволілі яму нас есці.
  • Polak potrafi
    13.09.2025
    Тертель лично сам не влияет на операции, там есть другие люди, есть школа, есть преемственность и наработки. Смакотка статьи только в том что он поляк по корням. Беларусы этому не придают большого значения, во времена ссср семьи часто были смешанными национально. Плюс в беларуси мало кому можно говорить "спер...ляй".

    Нарратив царь (тертель) плохой, бояре хорошие - это так не работает и беларусам это не очень интересно. И не практично.

    Особенно если в вашей стране горят торговые центры, бывшие полицейские пробивают в базах данные Анны Марии Дынер, директор программы Калиновского оказывается в парке ночью с пробитой головой (полиция сказала что он сам упал) , в каждом воеводстве регистрируются случаи несанкционированного использования радиосигнала "стоп" для остановки поездов, завербованные граффитисты во время парламентских выборов оставляют тысячи надписей "это не наша война" и других, польский криминалитет ездит в Литву и, кажется, Бразилию бить видных российских оппозиционеров.
    Надеюсь ничего не упустил.

    Я это к чему. Если вы хотите демонстрировать слабость, никто не может вам запретить. Это свободная страна. Удачи вам в грядущих войнах.

    С другой стороны, вся информация выше подчерпнута из польской медиасферы и в определенной степени подчеркивает качество работы польских специалистов. Во время гибридной войны их работа особенно важна. А вот ваша статья - нет.


    P.S. В статье недостаточно затронута тема Волыня. Обязательно надо было затронуть эту важную, актуальную и практически применимую тему.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    БЕРАСЦЬ, Вялікі дзякуй за гэты адказ.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    Найперш не галасі! , Вялікі дзякуй за гэты адказ. Ён вельмі інфарматыўны. Дадам толькі, што наш артыкул пра Вейшнорыю, верагодна, з'явіцца заўтра ў іншым польскім СМІ. Завяршаем яго цытатай з фільма "Будапест Гранд Хотел": «Бачыце, у гэтай варварскай бойні, якая калісьці была вядомая як чалавецтва, усё яшчэ засталіся слабыя пробліскі цывілізацыі. Сапраўды, гэта тое, што мы забяспечваем у нашай уласнай сціпласці, пакорлівасці, нязначнасці... ой, да чорта з ім». Справа ў тым, што менавіта вы, беларусы, адрадзілі Вейшнорыю. Яна нарадзілася на штаб-кватэрнай карце, і вы ўдыхнулі ў яе жыццё. Вы маеце сілу ствараць. І я кажу гэта сур'ёзна.
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, ня ўпэўнены што маю адэкватнае разуменне пра ваш артыкул, бо не чытаў яго, але насмелюся прапанаваць вам эпіграф альбо канчатак.
    Прапаную кароценькі верш Максіма Багдановіча "Санэт".
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    Polak potrafi, Дзякуй за адказ. Ну, я прыйшоў слухаць, а не асуджаць.
  • 3% у міня
    13.09.2025
    А што Церцель, ну ціпічный паляк внешне. Учылся в Расіі, сейчас служыт. Он жэ не незаменімый, но і не танкіст. Да пенсіі асталась савсем мала. Генеральская пенсія харошая будзет. Еслі бы не перэвернулі страну в 20-там, то всево этава не была бы. Ну па чэлавечэскі, какіе к нему вапросы.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    [піша суаўтар артыкула ў Gazeta Wbyorcza Анджэй Говорскі] Вядома, не ўсе. Мая сям'я была праваслаўнай, у тым ліку праваслаўныя святары, а я паляк. Але ў выпадку з Тэртэлем яго бацькі — палякі, якія ўсведамляюць сваю спадчыну. І таму, на нашу думку, Тэртэль яшчэ больш небяспечны, бо ён лепш разумее, як перашкодзіць камусьці дзейнічаць рацыянальна.
  • 3% у міня
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, Ты што ў Жырыновскава ўчылся: „ мама руская, а папа -- юрыст". Разве паляк не можэт быць праваславным!?
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Andrzej Goworski, сёння нацыянальнасць гэта культурны выбар чалавека. Нацыянальнасць Церцеля - КГБ. Ягоны выбар.

    Нашыя касцельныя палякі не большыя еўрапейцы за непалякаў. Мяжа тут не мае аніякага сэнсу.
  • даведка
    13.09.2025
    Его земляк, такой же католик и поляк Иван Эйсмонт вчера в своём узком клубе честно озвучил, что последние годы постоянно смотрит польское телевидение.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    Найперш не галасі! , Дзякуй за ваш голас. Я прыйшоў сюды слухаць, а не хітруць.
  • Инспектор Жюв
    13.09.2025
    Фантомас разбушевался
  • Яська-гаспадар
    13.09.2025
    Высмактана з пальца ў лепшых традыцыях польскай журналістыкі
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    Яська-гаспадар, Праблема ў тым, што яна заснавана ў асноўным на артыкулах і каментарыях з «Нашай Нівы» і іншых беларускіх СМІ. Мы сабралі амаль 200 старонак тэкстаў з вашых СМІ.
  • feafania
    13.09.2025
    Наогул Тэртэль. Навошта каверкаць прозьвішча праз пераклад на расейскую і зваротны пераклад на беларускую. Яго прозьвішча ў яго родных беларускіх вёсках вымаўляюць толькі як Тэртэль.
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    feafania, Дзякуй, з таго, што я даведаўся ад сябра з «Белсату», менавіта так прапанаваў вымаўляць Пачобут.
  • даведка
    13.09.2025
    КГБ Беларуси при Тертеле окончательно и бесповоротно деградировал. И не только в моральном плане (там всегда с этим была проблема), а прежде всего – интеллектуально. Какими идиотами нужно быть чтобы клепать фальшивки, сделанные у Польши, где показывают автомобиль, на заднем сиденье которого всё упичкано скрытыми камерами, о ракурсах которых осведомлён тот самый подстрекатель, который заявляет католическому монаху из Польши, что тот якобы интересовался документами по учениям Запад... Показывают пачку кофе, который вообще не ходовой среди белорусских граждан, ездящих на закупы в Польшу. Затем несколько раз показывают, как тот же самый человек несколько раз под камеру сверху пересчитывает мелкие купюры. Затем он же навязчиво произносит поляку, что то «секретно» и «таемно», чтобы у подстрекателей и инсценировщиков не возникло проблем с тем, что поляк не розуме руzzкий ензык. На аудио слышно, что польский монах просит сфотографировать некие документы, потому что кому-то это будет интересно, но сами документы он при этом себе не забирает. Хотя уже спустя секунду нам показывают, как на него набрасываются двухметровые лбы, грубо кладут его лицом в землю вместе с очками... И о чудо, перед его носом сотрудник КГБ уже демонстрирует некое распоряжение с грифом «Секретно». Хотя сам этот гриф относится вообще к служебной тайне... Что именно он там фотографировал, что у него изъяли при задержания и что затем уже достал из своего рукава, как шулер, офицер КГБ... Никаких достоверных и убедительных доказательств нет. Наоборот, нам лишь продемонстрировали одни сплошные нестыковки с видимым и озвучиваемым.
    —————
    Государственные секреты подразделяются на две категории: государственную тайну (сведения, составляющие государственную тайну) и служебную тайну (сведения, составляющие служебную тайну). На носителях служебной тайны и (или) сопроводительной документации к ним проставляется гриф «Секретно».
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    даведка, Вялікі дзякуй за адказ.
  • Гамон
    13.09.2025
    Вітаю, пан Анджэй.
    Добра, што нарэшце значны польскі СМІ піша пра Беларусь, але жахліва, што настолькі адарвана ад рэчаіснасьці й толькі ў якасьці рэакцыі. Што праўда, гэта не асабліва зьдзіўляе, улічваючы наколькі мала польскае грамадства ўвогуле цікавіцца Беларусьсю, нават у апошнія гады.
    Разгорнутага адказу Вам хапіла б на выпуск часопісу, таму абмяжуюся некалькімі абзацамі.
    Першае й галоўнае: ёсьць некалькі здагадак, дзеля чаго аўтарам спатрэбілася ўздымаць 'цефцеля' на харугву, але калі вы сапраўды верыце ў напісанае ў артыкуле, то справы вашыя яшчэ больш гаротныя, чым падавалася.
    У Беларусі няма ніякіх архітэктараў (калі гаворка не пра гандлёвы дом). Не існуе лідараў меркаваньняў ці групаў узьдзеяньня. Няма контраргументаў, бо ўласна няма й аргументаў а роўна й самое дыскусіі як такой.
    Няма партый, парламенту, уласна кажучы й прэзідэнта таксама няма; няма СМІ і няма судоў. Бо не да законаў.
    Чаму? Бо некалькі гадоў таму так сказаў той, хто ў Беларусі адзіным архітэктарам, дэпутатам, пракурорам, судьдзёй, палкаводцам, прарокам, каля-богам і асінезатарам адначасна.
    Неістотныя прозьвішчы на ўсіх дзявярах у краіне, бо на адной дзьверы прозьвішча не зьмяняецца цягам 31 года.
    Далей - вы так акцэнтуеце ўвагу на затрыманьні гэтага манаха, як быццам адбылося нешта надзвычайнае й нябачнае дагэтуль. Але насамрэч гэта рэчаіснасьць нашай краіны цягам гадоў для больш шырокіх колаў, і дзесяткаў гадоў для некаторых.
    Даруйце калі ласка, але пасажы а-ля 'манах як элемент больш маштабнай гульні' сьмеху вартыя. З вамі калгасны фюрэр не гуляе, бо не бачыць у вас супраціўніка. Ён вам проста ўвесь час помсьціць за прытулак для соцень тысячаў Беларусаў, а таксама пазіцыю адносна ягонай легітымнасьці й яшчэ за мяжу.
    І спосабаў узьдзеяньня на польскае грамадства ў хітразачосанага й ягонага сябра путлера поўная кішэня, у тым ліку дзякуючы татальнай неінфармаванасьці польскіх грамадзян пра Беларусь і расею як такіх. Гэта ваш промах, нажаль.
    Пачобут выйдзе на волю толькі ў абмен на калій/нафту/грузапаток. Калі выйдзе. Вы мусіце памятаць, што маеце справу з дыктатарам, да таго ж сацыяпатычным псіхапатам. І некаторыя закладнікі для яго - гэта асабістыя ворагі. Тым больш, ён зараз пабачыў як памыліўся, выпусьціўшы спадара Статкевіча.
    Прагноз - пакуль Трамп прэзідэнтам, не будзе ніякага нападу на Эўропу. Трамп як слон у фаянсавай краме - вельмі карысны для паглыбленьня падзелу паміж Эўропай і ЗША ды ўвогуле каб значную частку сьвету адвярнуць ад ЗША. З другога боку рэспубліканцаў пабойваюцца, бо могуць ляснуць - Буш ст./Ірак, Буш/мл./Ірак, Трамп во з Ізраілем па Ірану заляпіў.
    Пры дэмакратах напад куды больш верагодны, бо дэмакратаў замянілі левакі. Байдэн не дасьць схлусіць)
  • Andrzej Goworski
    13.09.2025
    Гамон, Вялікі дзякуй за ваш адказ. Мне трэба падумаць пра гэта, таму я проста скажу дзякуй.
  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Гамон, тут пагаджуся. Памылкова зводзіць ўсё да асобных персаналій.
    Узгадайма сталінскія часы: мяняліся начальнікі НКВД, сістэма не мянялася.
    І так, паланенне польскага манаха не падзея для сённяшняй Беларусі. Замежныя грамадзяне больш каштуюць ў міжнародным гандлі палоннымі. Вось і ўсё.
    У дзень дэпартацыі 52 палітычных палонных зняволілі 8 чалавек, а пасля яшчэ столькі ж.
    50 чалавек схопяць за тыдзень. А ў рэзерве мільёны.
    У любы дзень кожны з нас раптоўна "перастае выходзіць на сувязь".
    Кожны спіс затрыманых чытаеш з трымценнем і спадзяваннем не знайсці там знаёмае імя.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць