Очень непопулярное мнение, но чем мы тут гордимся с битвой под Оршей?
-
08.09.2025%, А что нельзя? Каждый имеет право на свою историю.
-
08.09.2025У развагах Антося Жукава не хапае адказу на падставовае пытаньне: а судзьдзі хто? У сэнсе, хто такі Антось Жукаў? Пошук што па інтэрнэце наогул, што па каталёгах бібліятэк, што па навуковых базах дадзеных не паказаў мне ніводнае навуковае працы з аўтарствам «Жукаў А.», «Жуков А.» або 'Zhukau A.' на тэму бітвы або наогул тагачаснага ВКЛ. Адсюль пытаньне – а чаму ягонае меркаваньне павінна цікавіць? Зрэшты, тут яшчэ пытаньне наогул да інстытуту рэпутацыі, бо ў нас, напрыклад, піяраць Лісейчыкава, які сваю аўдыторыю трымае за дурняў, робячы выгляд, што ён адкрыў беларускую лацінку XVIII стагодзьдзя.
-
08.09.2025Ну-ну , тут самае цікавае слова капслокам "АБМЯРКОЎВАЙЦЕ".
Камусьці на НН стала нудна ад будзённых дробязяў ў такі дзень і было вырашана такім спосабам зарганізаваць адпаведны варушняк, падняць з кален актыў.
)))))) -
08.09.2025Ну-ну , а кто б ни был этот Антось, но он прав. С мифами надо кончать - они пьянят горячие головы и мешают трезво мыслить и оценивать настоящее и перспективы.
-
08.09.2025Сраку аб плот, а нк меркаванне.
-
08.09.2025А вот вам еще одно непопулярное мнение - ВКЛ была дном дна, окраиной окраины, медвежьем углом медвежьего угла, и вся ее история - бесконечная гражданская война и кровавая резня с соседней великой тартарией - предмет изучения крайне узких специалистов и никто в мире о ней ничего не слышал. От нее не осталось ни науки, ни культуры, ни географических открытий, ни архитектурных памятников - ничего кроме "конституции" в виде литовских статутов, которые закрепощали крестьян вместо декларации прав и свобод. Великая война в фейсбуках за эту великую историю с литувисами напоминает талкание двух жуков-скарабеев за шарик известной субстанции.
-
08.09.2025дзермонт, ты?)
-
09.09.2025Ох, калі ў “немядвежай” заходняй эўропе ішла рэлігійная рэзня, у ВКЛ мірна суіснавалі людзі розных канфэсій і рэлігій, габрэі і татары знайшлі тутака свой дом
-
09.09.2025Дональд , воевали за земли, где можно было растить пшеницу и жить людям. В медвежьем углу климат всегда был такой, что ничего не растет и плотность населения - человек на 5км. При этом в гражданские войны все равно отлично умели.
-
08.09.2025Так можна пайсьці далей і заявіць - ну яго той ВКЛ, там проста феадалы былі. Не было ж беларусаў.
-
08.09.2025Pupupu, дарэчы так. Гэтаму Антосю Жукаву хіба ўжо рукапляскаюць на паўночным захадзе: «О, глядзіце, беларусы гэтых фэадалаў за сваіх ня лічаць! А мы ж казалі! Мы ж казалі, што гэта наша, а яны гэта крадуць!». Бо ад ягоных тэзаў пра «дрэнных ня нашых фэадалаў» – адзін крок да адгадайце якой тэзы.
-
08.09.2025Pupupu, былі рускія, беларусаў не было.
Хаця няма сэнсу спрачацца, як быццам беларус лепей за тых ці цяперашніх рускіх. -
08.09.2025Не бачу аніякай перашкоды шанаванню абедзвюх гэтых падзеі
-
08.09.2025Ha конт "Прыгоннаму селяніну, які складаў абсалютную большасць насельніцтва, было ні цёпла ні халодна", - гэта канкрэтна з Масквой так не працавала. Калі 150 год пазней расійскую навалу не стрымалі, насельніцтва нашых продкаў страціла 50% забітымі і памерлымі за 10 гадоў. Некаторыя мясцовасці засталіся незаселенымі. Мінімум адзін буйны горад зьнік цалкам. І так, абсалютная большасьць ахвяр была сялянамі. Вось такое "селяніну было ні цёпла ні халодна".
Пра Слуцкі збройны чын за БНР аднак слушна. -
08.09.2025Бываюць ідыёты. А бываюць карысныя ідыёты.
Абсалютна зразумела, што Дзень беларускай вайсковай славы муляе вочы і лукашэнкаўскай зграі і крамлёўска-піцерскай гэбні. Цудоўна, што гэты Дзень - ёсць. Дзень, калі кожны беларус можа сказаць: "Гэта мы ўвалілі маскавітамі пад Воршай".
А допіс Антося Жукава, прабачце, - ідыёцкі. Няма там што абмяркоўваць. Больш важнае пытанне: навошта ён сёння гэта напісаў?
Лічыць сябе вельмі разумным? Ці папрасілі напісаць? -
08.09.2025Ідыётам, без літоўскага кіраўніцтва і польскай дапамогі беларусы здольныя толькі служыць маскалю
-
08.09.2025імя, і як служба? Хапае на булачку?
А кварціру ў Мінске хоць абешчают? -
08.09.2025на вентылятар.
Зараз пачнецца: - а вас тут не стаяла - сам дурань - ВКЛ радзіма сланоў.
Трэба ж нейкую мець дату.
так та 23 лютага таксама не надта чаго гераічнага чырвоная армія не зрабіла. І нічога. Нікому тое не замінае. -
08.09.2025Як задзяўблі гэтыя аматары постмадэрнізму😠😠😠. А ў беларускай рэальнасьці ён перакручаны з мазахізмам. Гадоў 15 таму назад нашы мазахісты казалі, што сама менш Заходняе Палесьсе гэта Ўкраіна, Скарына быў падманшчыкам, круцялём, махінатарам, Грунвальдам няма чаго ганарыцца, ничего там выдающегося не произошло, БСГ і БНР гэта сацыялюгі і камунякі, трэба аддзяліць ад беларусаў літвінаў, а то й палешукоў, лепш палянізацыя чымся русыфікацыя, мы нашчадкі славянскіх акупантаў, беларусы не славяне, крывічы не славяне, Вільня супэр, а Менск маскальскі жыдоўскі горад, мы ліцьвіны , а беларускі праект стварылі ў Маскве , Масква даравала Беларусам незалежнасьць, Касьцюшка / Каліноўскі альбо паляк альбо русін сэпаратыст-лявак, Пазьняк уцёк у 1990 з залі ВС БССР, белоруссам ничего не надо и они все за Россию , быдло, в отличие от нас , небожителей, і падобную лухту. Што ж тады застанецца ад гісторыі нашае ...
-
08.09.2025Нязгодныя. Нязгодныя, што напісана гісторыкам.
1) Ускоснае дачыненне маюць да гэтай бітвы нацыі, продкі якіх не ўдзельнічалі у бітве.
Нашая нацыя, аформіўшаяся на рубяжы 19-20 ст.ст. мае да тае Перамогі непасрэднае дачыненне.
2) "сяляне амаль не бунтавалі" (дык бунтавалі ці не?) супраць падзелу Рэчы Паспалітай як аргумент, што Бітва пад Воршай толькі бітва манархаў поўная шыза.
Па-1 адно другое не даказвае.
Па-2 наш гісторык сам ня ведае бунтавалі ці не.
Па-3 нашаму гісторыку няўцям, што пасля 3 Падзелу падаткі на сялян выраслі ў 6 разоў, увялася барщина і рэкрутчына, чаго ў ВКЛ ня ведалі.
Па-4 не толькі бунтавалі, а ўсё наступнае стагоддзе кожнае пакаленне падымалася на народныя войны супраць новых маскоўскіх парадкаў.
Як адчулі на сабе новы парадак, так і падымаліся, і падымаліся.
Нездарма першы гарнізон Брэсцкай крэпасці - карнікі з Каўказа, а першы начальнік гарнізона ўвесь ў медалях "за усміреніе", "за покореніе", таксама з Каўказа, не памятаю прозвішча, але нават ў Вікі быў пра яго артыкул.
Мяцежны край, дзе царызм пастаянна быў вымушаны трымаць поўныя гарнізоны і арсеналы ў тыле - Брэст, Бабруйск, Ліда і гд. Толькі Крэпасці і войска замест універсітэтаў ў бясконца вародым і мяцежным Краі.
"Ціхамірнасць і памяркоўнасць, пакорлівасць тутэйшых" - гэта тупаваты савецкі фэйк. Факты іншыя.
Ад вайны Касцюшкі мяцеж на мяцяжу аж да Слуцкага мяцяжу 12 кастрычніка 1967 года.
Ці то напалеонаўская вайна, ці то гітлераўская, беларусы скарыстоўвалі любую магчымасць каб гнаць і гнаць маскаля і неадкладна ладзіць сваё беларускае жыццё тут і цяпер.
3) у нашага гісторыка безпадстаўныя выдумкі падаюцца як "ускосна пацвярджае", а выкарыстоўваюцца, як непасрэдны доказ дакладным фактам. Пра вынікі Бітвы пад Воршай можна напісаць шмат і напісана шмат.
4. Слуцкі збройны чын, якім наш гісторык чамусьці спрабуе замяніць Бітву пад Воршай - працяг той адвечнай барацьбы нашых продкаў за сваю Радзіму, за сваю Дзяржаву, за сваю цывілізацыю. -
08.09.2025Найперш не галасі!, іншы "наш гісторык" спрабуе ўсе бітвы і перамогі замяніць адной вар'яцкай савецкай бамбёжкай Мінска 2-3 ліпеня 1944 года.
-
08.09.2025Якое дачыненне мае Жанна д'Арк да сучасных французаў? Якое дачыненне ўсе гытыя Плантагенеты - Рычарды ды Генрыхі - маюць да сучасных англічан?
Чынгіз-хан наогул выдуманы і ніякага мангольскага іга не было... Была гіпербарэйская руская цівілізацыя, якую на захадзе называюць анунакамі.
Я лічу, што ўсе падобныя праблемы ад таго, што ЗША, а затым і Еўропа, рэзка скараціла колькасць псіхбальніц з 70-х па 00-я гады. -
08.09.2025Ну и пусть. У Нации должна быть Легенда.
Как и Ирландцев, Шотландцев, Немцев, Французов.
Ну, конечно, великий "навуковец" жуков лучше всех знает, что с вяликой раиссией лучше не спорить. Тьфу на это мнение!.. -
08.09.2025Цалкам згодны з аўтарам
-
08.09.2025Лукашэнка таксама гісторык
-
08.09.2025Так, трэба асучасніць наратывы! Орша была даўно, а махачы і забівоны футбольных фанатаў ці Серабранкі на Лошыцу - гэта новы нацыянальны эпас (паводле жукавых), успеты паэтамі з БДУ 2000-х не горш за Оршу. Ну, вось, напрыклад:
Когда просил ты сигарету,
Тебе давали десять штук!
Ты делал из врагов котлеты,
Мочил, не покладая рук.
Сейчас прикован ты к постели,
не можешь видеть белый свет...
А тем казлам, что с Юго-Запада,
Мы очень сильно отомстим! (с) -
08.09.2025К 16 веку нашы продкі ўжо былі народам, адзінным . Шляхта была з нашага народа. Нашы продкі = мы сённяшнія. Яны там ваявалі і клалі галовы на полі . Мы і яны ёсць адзінае целае. Мы жывем тут 3500 год і наш геном нязмяніўся. Таму адмаўляць іх перамогі азначае ганьбіць сабе. І яшчэ, у той час не існавала ніводнай нацыі, але сучасныя нацыі не адмаўляюць мінулае , а ганарацца ім. Так і нам трэ рабіць.
-
08.09.2025Ян,
Каб вы тое сказалі шляхцічу
Пакаштавалі б бізуноў.
Пся крэў. -
08.09.2025Ян, ну и дичь написали. Если у вас за 3500 лет геном не изменился, то как бы это помягче... вы как минимум Таргариен (века близкородственных браков). Жене-сестре (или жене-маме) привет передавайте.
-
08.09.2025У нас геі дазволеныя і небапулярныя меркаваньні ў глытку кляпам не запіхваюць, каб дыхаць папулярна пачаў. У нас дэмакратыя
-
08.09.2025"1. Падзея адбылася больш чым 500 гадоў таму. На той момант не існавала ні беларускай нацыі, ні расейскай нацыі. Сучасныя нацыі маюць да гэтых падзеяў вельмі ўскоснае дачыненне.". Правільна, давайце пахерым ўсё што было да 1917 года, і пачнем пісаць гісторыю ад гэтай даты. Дзесці гэта ўжо чулася.
"2. Гэта была феадальная вайна. Ваявалі два манархі і падначаленая ім эліта, а не нацыі ў сучасным сэнсе." А людзі аб'яднаныя агульнай ідэяй і гісторыяй, тады хто? Вунь, расейцы спрабуюць сабе пісаць любыя міты прыдумалі сабе СМЗХ 7534 гады таму. Ім значыць можна ляпіць нічым не падцвержаныя міты, а беларусам (ну зараз ў цяперашні гістарычны перыяд так назвабюцца ліцвіны) мець самы што ні ёсць гістарычна падмацаваную падзею, якой можна ганарыцца нельга? Як па Абэцэдарскаму - беларусы ўвесць час толькі працавалі на пана ў полі і чакалі на Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю. (Такое ўраджанне застаецца калі пачытаць яго падручнік "История БССР").
"3. Перамога пад Оршай значна перабольшана (як і многія іншыя перамогі старых часоў). Няма археалагічных доказаў таго, што пад Оршай было разбіта настолькі вялізнае войска Масквы, як пра тое гаворыцца ў пісьмовых крыніцах." Але факт перамогі неаспрэчны. Ну, выбачайце, дронаў і спадарожнікаў для аб'ектыўнага кантролю тады не было. Як зафіксавалі ў летапісах так і пайшло.
"4. У нас ёсць падзеі, значна больш звязаныя з Беларуссю, і яны выклікаюць у мяне нашмат больш гонару. Напрыклад, Слуцкі збройны чын — абсалютна фантастычны момант, калі звычайныя людзі асэнсавалі сябе беларусамі і са зброяй у руках паспрабавалі ўзяць свой лёс у свае рукі." А ці быў бы гэты Слуцкі Зброй Чын, БНР, нават БССР, калі б мы прайгралі тую бітву? Усе гістарычныя падзеі ўзаемазвязаныя. -
08.09.2025Нет, не согласны.
-
08.09.2025А яшчэ чамусь усе маўчаць, што Белай Русьсю на той момант была як раз Масковія, што адлюстравана на многіх мапах, а таксама ў пісьмовых крыніцах. То што, вайсковая слава Беларуская?
-
08.09.2025Вой,
пакажыце тыя многія мапы.
На самай экзатычнай, што я бачыў, такі надпіс быў на поўначы, прыкладна у раёне Архангельска. Але пад масквой - не траплялася. -
09.09.2025цікава, Белай Русьсю ў Сярэднявеччы пэўны час называлася якраз сама Масква. І калі ня бачылі, то можаце забачыць тыя мапы ў сеціве.
-
08.09.2025мне больш цікава, як адныя й тыя самыя людзі змагаюцца зь літвінізмам і пры гэтым сьвяткуюць Бітву пад Оршай як дзень БЕЛАРУСКАЙ вайсковай славы.
-
08.09.2025апошні інспэктар, з літвінізмам ніхто не змагаецца.
Гэта літвіністы, як фемінсткі, змагаюцца адразу з усімі. -
08.09.2025І смех і грэх, https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/339086
-
09.09.2025апошні інспэктар, а-а.. Латышонак! Я ўжо думаў можа хоць які-небудзь Світоюс.
Латышонак, па-першае, сам па сабе даволі лапідарны чэл і сачыць за ягонымі досьціпамі не надта і цікава.
А па-другое, Латышонак і сам літвініст. Гхм.. літвініст самы настаяшчы. Як той жа Світоюс.
Літвінізм, як і фемінізм, занятак інтэрнацыянальны. Нармальна так красуе незалежна ад мяжы, дзе ім мяжу ні малюй.
Літвінізм, гэтаксама як і фемінізм, не мае сваёй мэты: мэтай тут упісацца ў сам працэс.
Вось Латышонак, як літвініст, і ўпісаўся.
Падобна крыху на футбольных фанатаў, але тыя хоць дробныя мэты ды маюць, а літвіністы-феміністкі не: нават морды заўсёды цэлыя. -
08.09.2025Такой упор на оршанскую битву - это ответная реакция на русские мифы про "тысячелетнюю дружбу Беларуси и России" и прочую фигню подобного толка.
И даже если и есть преувеличения, не вижу проблемы. Все соседи Беларуси занимаются мифотворчеством куда в большей степени и ничего. -
08.09.2025user, тое, што здарылася і зараз адбываецца на Украіне ў выніку татальнага абалваньваньня народу гэткімі "гістарычнымі" міфамі - гэта "ничего"??!! Здаецца, гаспадзін падбухтошчык-правакатар.
-
08.09.2025"...да XIX стагоддзя этнічнае паходжанне не адыгрывала значнай ролі ў жыцці людзей, гэта адбылося толькі разам з нараджэннем нацыяналізму як з’явы."
-------
"Гэй, Ліцьвіны! Бог нам радзіць!" - Тагачасны вайсковы кліч нашых славутых продкаў. Пад Оршаю ліцьвіны разбілі маскалёў (не рускіх). Ліцьвінамі, дарэчы, нас, беларусаў, яшчэ называлі нават у ХХ (дваццатым) стагоддзі. Вось жа хай не дурыць галавы А.Жукаў. -
08.09.2025Нарэшце ў некаторых глузды пачынаюць вызваляцца ад бязглуздых прапагандыскіх міфаў. Гэта ж трэба было так нахабна перакруціць гісторыю, і гэтую перамогу Вялікага Княства ЛІТОЎСКАГА назваць днём "беларускай" вайсковай славы! Затое як гераічна і пераможна можна было святому Зянону ды іньшым зь ягонай непрымірымай тусоўкі памахаць кулаком на якім-небудзь мітынгу на адрас азіяцка-ардынскіх маскалёў.
-
08.09.2025Valadzimir, вы проталкиваете откровенную чушь. Беларусы не из космоса в начале XX веке прилетели. Предки современных беларусов составляли большую часть населения ВКЛ после Люблинской унии.
-
08.09.2025user, чушь пішаце вы. Таму што беларусы - гэта адно, а іхныя продкі - зусім іньшае. Для параўнаньня - у чалавека з амнезіяй таксама ёсьць бацькі, але ён іх не памятае і не пазнае. Сярод асманскіх янычараў было немала славянаў, але яны забівалі славянаў нават больш жорстка, чым іньшых. Беларусы выракліся сваіх продкаў, іхнай назвы і іхнай гісторыі, таму іхная, беларуская "гісторыя" фактычна пачынаецца з канца 19 стагоддзя.
-
09.09.2025Valadzimir, Літвінізм не пройдзе, і не спрабуйце. Займіцесь чымсці канструктыўным.
-
09.09.2025Карацей, дык і я кажу, што "літвінізм" не пройдзе, бо гэта такая ж фальсіфікацыя гісторыі, як і "бело-руссизм" і "балто-лиетувизм". Як бачна, Вы не разумееце, што такое "літвінізм". "Літвінізм" - гэта сьцвярджэньне, што літвіны - гэта "беларусы", а ВКЛ - гэта "беларуская" дзяржава (Мікола Ермаловіч так і назваў сваю кнігу). А я - за САПРАЎДНУЮ, без усялякіх "-ізмаў", гісторыю гэтага краю, якая грунтуецца на ЗАХОДНЕСЛАВЯНСКА-ЛЮТІЦКАЙ канцэпцыі паходжаньня літвы.
-
08.09.2025Спадар Антось разважае як дарослы. Па ўсім відаць, не атрымліваў ад сержанта па рэбрах, грамацей. Каб добра ўсвядоміць, што такое дзяржава і дзяржаўныя межы, яму варта было б з годзік паслужыць, на ўласнай скуры адчуць, якімі аргументамі ажыццяўляецца сілавы дзяржаўны кантроль.
Пакуль існуе дзяржава, то таварыш зампаліт будзе вызначаць, якое значэнне мае дзень вайсковай славы. А добры-разумны [цывільны] спадар Антось будзе пазіраць на ваенны парад і моўчкі махаць ружовым балонікам у руцэ -
08.09.2025не талиб, не боись,
Ну па-першае, не факт, што "спадар Антось" цывільны.
Як не факт, што ён спадар і што сапраўды існуе па-за межамі астральнага цела таксама нібыта не факт.
Па-другое, дзе вы бачылі каб зам-паллітр што вырашаў па-за межамі даверанага яму сасуда? На тое ён і зам, каб за першым бруд прыбіраць ды назіраць, каб той не пераліваўся цераз край.
А спіс святаў ды прысвяткаў давядуць яму людзі цывільныя, не яго гэта клопат. Ну маецца калі бзяржава па прыродзе сваёй цывільная, а не зампаллітарная. -
08.09.2025бітва пад Оршай ужо дзесяцігодзі лічыцца патрыятычнымі беларусамі днём беларускай вайсковай славы
-
09.09.2025Дональд, а ліетувцы і украінцы лічаць яе сваёй, а пра "беларусаў" яны нават не згадваюць, таму што іх тады не было.
-
09.09.2025Valadzimir, ну і начхаць. Кожны народ мае свой погляд на гісторыю
-
09.09.2025Дональд, гэта гісторыя ЛІТВІНАЎ! А "беларусаў", ізноў нагадаю, тады НЕ было, іхная гісторыя пачынаецца з канца 19 ст. на тэрыторыі Расейскай імперыі.
-
09.09.2025X. БЕЛОРУССИЯ И СЕВЕРО-ВОСТОЧНАЯ РУСЬ В XIV-XVIII ВЕКАХ
править
Москва и Белоруссия при Иване III. Борьба за Смоленск при Василии III. Белоруссия и Ливонская война. Борьба за Смоленск в эпоху смуты. Деулинское перемирье. Борьба за Смоленск при Михаиле Федоровиче. Белоруссия и польские войны при царе Алексее Михайловиче. Белоруссия в эпоху Северной войны. Разделы Польши и присоединение Белоруссии к Российской империи.
Вопрос о Белоруссии становится очередным вопросом внешней политики Москвы со времен Ивана III. Московское правительство начинает заявлять претензии на Киев, Полоцк и Витебск как на «вотчины прародителей». Эта националистическая идеология по существу строилась на материальном фундаменте. Москве были нужны прямые торговые пути на запад, минуя Литву и Ливонию. Искание их и привело к столкновению с Литовско-Русским государством. Борьба ведется из-за Смоленска, Подвинья как главных этапов к морю, в Западную Европу. При Иване III борьба только началась. Смоленск еще не был предметом военного внимания московского правительства. Зато при Василии III смоленский вопрос всецело захватил последнее. Борьба с Литвой на этот раз дала желательные результаты, и Смоленск по миру 1523 года отошел к Москве. Ни Литва, ни Польша не могли остановиться на этом. Москва рассматривала захват Смоленска как только этап для дальнейшего движения в сторону Белоруссии. При Иване IV в начале его княжения война ведется уже впереди Смоленска. Витебск — укрепленный город, ключ к Ливонии — привлекал к себе внимание московского князя, и его окрестности были опустошены. Борьба за Ливонию при Иване IV происходила преимущественно на территории Белоруссии. К 1563 году сердце Подвинья Полоцк был захвачен московским правительством. Развивавшиеся военные действия отдали под власть Москвы полоцко-витебские пригороды: Велиж, Невель, Себеж. В 1566 году Сигизмунд II Август предлагал Москве заключить мир с уступкой Белоруссии. Иван IV отказался. Продолжавшаяся война вернула Полоцк и всю Белоруссию (1579). За Москвой остались только Невель и Себеж. Когда польский король Сигизмунд III в эпоху смутного времени вторгся в пределы Москвы, то захват московской территории начался с осады Смоленска. В конце июня 1611 года Смоленск был взят. Правительство царя Михаила по Деулинскому перемирью 1618 года оставило в руках поляков Смоленск и вернуло Невель и Себеж. В 1632 году, в польское безкоролевье, московское правительство пыталось вернуть Смоленск, но его осада кончилась сдачей в плен всего войска во главе с Шейным. Присоединение Украины к Москве создало новую войну с Польшей. Война велась на территории Белоруссии. В 1654 году вся Белоруссия с Витебском и Полоцком была завоевана Москвою. Московский царь включил в свой титул «царя Белой России». Взятие Витебска и Полоцка сопровождалось опустошением всей территории и отправкой местного населения в Москву. И в церковном отношении Белоруссия стала находиться под властью московского патриарха. И на этот раз Москва не удержала Белоруссию..... -
09.09.2025А гэты Жукаў часам не сьвяткуе 23 феўраля? Ці выкажа сваю пазыцыю Жукаў па 23 лютага (феўраля)? Ці яно яму не муляе? Між іншым у Рэспубліцы Беларусь гэта зараз афіцыйнае дзяржаўнае сьвята. І калі Жукава чытаюць нашаніўцы, дык 23 феўраля прапагандуюць на дзяржаўным узроўні. Таварыш Жукаў, што сьвяткуем?
-
09.09.2025Бацька Мінтай, для пьянки нам любой день подходит. Чем вам 23 февраля не угодил?:))
Але вось мяркую НН з Бугаем пачынае новую хвалю па змяненьні усьведамленьня гісторыі. Паціху, але відавочна што пачынае.