Комментарии к статье

Взломанный аккаунт «Линии Сталина» начал публиковать сводки о сотнях сбитых над Россией беспилотников — никто не заметил подвоха

  • Вось і ўсплыла рэальнае становішча
    07.09.2025
    Ну вось, хто там пастаянна крычыць у каментах на адрес беларусаў, якія ў Беларусі, што яны ўсе прарасейскія, савецкія і іншую лухту?
    Вось вам рэальнасьць. Рэальна прапагандысцкія праекты нікому не цікавыя. Начальства, ідэолагі прымушаюць людзей падпісвацца, але людзі не чытаюць, не заходзяць, не глядзяць.
    У новы канал з 6710 падпісчыкаў перайшло толькі 11 чалавек - самі ўласнікі канала, і трохі ідэолагаў.
    Астатнім па барабану гэта ўсё.

    І так паўсюль. Калі прымусова пад пагрозай звальнення, пагрозай розных непрыемнасцяў кудысьці заганяюць, прыходзіцца ісці, уступаць, падпісвацца, але людзі робяць гэта фармальна і пад прымусам. Самім ім гэта ўсё не патрэбна. Не будзе прымуса - адразу ўсе адпішуцца, а ўсе прапагандысцкія мерапрыемствы застануцца без удзельнікаў.
  • Сымон
    07.09.2025
    Лінія Сталіна - гэта фантом ніколі не існуючай лініі абароны. А комплекс "Лінія Сталіна" - гэта напампаваная чырвона-зялёнай прапагандай абсалютна бессістэмная экспазіцыя старой вайсковай тэхнікі ў стане металалому, якая ня мае нічога супольнага з гістарычным музеям. Карацей кажучы - сметнік з вайсковай тэхнікі. Гэта ўжо не кажучы аб тым, што Сталін - гэта крывавы тыран-людажэр, асабіста адказны за масавыя перадваенныя рэпрэсіі (у т.л. і ў войску), каласальныя паразы і адпаведныя чалавечыя страты насельніцтва савецкай імперыі пад час другой сусветнай вайны. Тактыка вайны адзіным для перманентна адсталай Расеійскай імперыі рэсурсам - чалавечым мясам і надзвычайна марозная зіма 1941-1942, дазволілі Сталіну спыніць ягонага былога хаўрусніка Гітлера пад Масквой, але працяг ваенных катастроф пад час амаль што ўсяго 1942 падцвердзіў, што без істотнага павялічэння комплекснай вонкавай дапамогі і пашырэння ваеннай актыўнасці антыгітлераўскай кааліцыі пераламіць сітуацыю СССР няздольны.
  • .
    07.09.2025
    Існавала, але не як лінія, а як асобныя ўмацаваныя раёны. Сваёй ролі ў вайне амаль не выканалі па розных прычынах.
    Гэта прызнавалі савецкія ваенныя спецыялісты, як аўтар артыкула ў "Ваенна-гістарычным часопісе" 1961 г. № 9.
    Ён жа кажа і пра тое, што назва не была ўласнай савецкай, яе дала нямецкая прапаганда па аналогіі з еўрапейскімі лініямі абароны.

    Постсавецкія ідэолагі ўзялі і няправільную назву, і перабольшылі ролю ўмацаванняў у вайне, то-бок зрабілі якраз тое, што крытыкавалася нават пры савецкай уладзе.
    Такі ідэалагічны фарс і фальсіфікацыя гістарычнай памяці.


    Наконт новага акаунта "Лініі Сталіна" ў ВК: а неабавязкова было публікаваць яго новую назву, дапамагаць карыстальнікам адшукаць яго.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць