Комментарии к статье

Не носите эти часы с костюмом! Правила выбора мужских часов 

  • .
    14.09.2025
    На бягучы момент гзтыя гадзинники зьяуляюцца такима аксэсуарам, як жаночая сумачка. И ня болей.
  • 1
    14.09.2025
    Замест таго, каб плацiць дзесяткi тысяч даляраў фірмам за назву і маркетынг, можна купіць сабе нешта сапраўды прыгожае, стылевае і недарагое ў мікрабрэнда. Варыянтаў да 300 даляраў навалам, і даўно ясна, колькі насамрэч у вытворчасці каштуюць швейцарцы, што даўно замаўляюць дэталі з Кітаю. І не варта забывацца на тое, што кварцавы механізм за 5 даляраў дакладнейшы за любы з маханічных, нават самы дарагі.

    Як па мне, я б лепш ахвяраваў гэтыя грошы тым, каму яны патрэбней, чым тросся над гадзіннікам, які баяўся б надзець, каб мяне не абрабавалі ці якім баяўся б зачапіцца за дзверы.
  • 12345
    14.09.2025
    1, Гадзіннік з кварцавым калібрам, гэта прылада для сведчання часу.
    ГАДЗІННІКІ, могуць быць толькі механічныя, гэтак жа як ручка, толькі пёравая і чарнільная.
    Усё іншае, гэта надзіманыя гумовыя кабеты, якіх набываюць для апраўдання непісьменнасці.
  • Filipp
    14.09.2025
    Вельмі карысны артыкул для чытачоў НН)
  • ЯНКА
    14.09.2025
    .
    • ДЗІВÍЦЦА НА МАДУРУ (І МАДУРНЯ)? •

    ☝️ Калі прадаўцы шмацьця альбо каструбістага слова з насур'ёзьненнымі тварамі разважаюць пра гадзіньнікі, іх, вядома, можна паслухаць. Так, дзеля прышпілу. Але за ведамі, як і з чым «есьці» й насіць тыя машынкі часу, лепш зьвярнуцца да знаўцаў «гаралягы́рра».

    🤔 Вось мяне, да прыкладу, зьбянтэжыў сказ: «Ён таксама хвалiць ... прамавугольны Reverso Tribute ад Jaeger-LeCoultre (ад $8,900). (Калі трэба не такая дарагая прамавугольная перлiна — паспрабуйце DolceVita ад Longines за $1,850.)». А чаму гэны ён ці гэтыя яны не прапануюць тады «Жэжэ-ЛёКультар Рэвэрса» (дарэчы, які любіў Гітлер), але толькі «Клясык»? Па лёгіцы, ён жа таньнейшы за «Трыбута».

    ⌚ Ці што значыць: «а ў саміх на руцэ гіганцкі Richard Mille за $350,000»? За 350 гэта рэпліка, бо ў Беларусі тысячы, пазначаныя трыма нулямі, коскаю не аддзяляюцца! Плюс гіганцкі для каго? Для маральных ліліпутаў? Калі нават наварочаны «Турбіён Сапфір» ад Рышара Міля коштам у 2 мільёны даляраў ну ніяк не падаецца завялікім.

    📟 А тыя прастакутавыя «Эплявочы» й іхнія смарты сабраты, начэпленыя на розныя, аж да разьбегу зроку, бранзалеты, мусяць падыйсьці ня толькі для заняткаў спортам альбо сьпіртам. А й як адметны аксэсуар для ўрачыстых падзеяў. Бо са скуранаю дзяжкаю яны няблага пасуюць «деловому костюму» (па-наску, справаваму строю) з запінкамі й гальштукам. Ці «Эплы» тунінгуюць каштоўнымі каменьчыкамі й укладаюць у залатыя карпусы адно дзеля пабегаць, паскакаць?!

    🪩 І тутака якраз да тэмы ўзгадалася, як гэты сайт віртуальна — скажу болей, віртуозна! — начапіў на ручку юнага А́дама Кадырава гадзіньнік, увага, за 27 мільёнішчаў даляраў. Яшчэ й прыпісаў аўтарства тае прылады выбітнаму сыну ўзбэкскага народа Якаву Арабаву. І яно пры тым, што сам Арабаў прэзэнтаваў падобнае дыямэнтавае шчасьце таньней у разы чатыры.

    💎 Ды толькі што паробіш, калі замест дыямэнтаў ізноў лятуць плясмасамыя стразы...
    .
  • 7788
    14.09.2025
    Мдя, выдатная прэзентацыя вырадкау у гадзинниках. Брава Нива!
  • Нiва на модзе
    14.09.2025
    Купляйце Seiko
  • ЯНКА
    15.09.2025
    Нiва на модзе, чаму менавіта «Сэйка»? :)
  • Буэ
    14.09.2025
    Купляй кучу непатрэбных рэчаў за шматгрошай бо нейкія дзядзькі прыдумалі правілы, каб з цябе высмактаць паболей.
    Нашу што мне зручна і падабаецца і чхаў на вашыя пераацэненыя бусы.
  • %
    15.09.2025
    Колькі жыву на сьвеце, столькі не нашу гадзіннікі увогуле - ні з парадным строем ні ў плаўках на пляжы, і вельмі выдатна пачуваюсь. Увогуле не разумею гэтай жарсьці да гэтых гадзіннікаў
  • Вячорка
    15.09.2025
    Колькі можна мяне троліць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць