Парень вернулся из Польши в Гродно через комиссию по возвращению — уголовное дело пока не прекратили
-
27.08.2025Дёняяяяя!!!! Тебя мама домой зовёёёооот!!!!! Сказала, чтобы шёл немедленноооо!!!!!!
-
27.08.2025Дзякуй, сябры палякі, за выдатнае разуменьне беларускай праблемы (якая, дарэчы, наўпрост датычыцца польскіх нацыянальных інтарэсаў і з'яўляецца вынікам сьвядомай палітыкі ЕЗ ды польскай палітыкі ў тым ліку) і выдатную падтрымку беларускіх уцекачоў, спрыяньню іх адаптацыі ды інтэграцыі. Спадзяюся, калі вы самі апынецеся ў гэткіх жа абставінах (а з узроўнем бягучага разуменьня і прымаемых рашэньняў гэта непазбежна) - вам дапамогуць гэтакжа.
-
27.08.2025Беларус, а што палякі? Вось у дастаўцы Лісэка ў асноўным палякі працуюць. Маладыя хлопцы каля 25. Нібыта палякам маладым тут усе з неба сыпецца. Яны таксама выжываюць як могуць.
-
27.08.2025Беларус,
усё з падтрымкай, спрыяннем адаптацыі і інтэграцыі ў Польшчы прынамсі паўтара гады таму было нармальна. Варта толькі кінуць стасавацца 24/7 у маскваротых асяродках - і ўсё будзе. -
27.08.2025жалако дитенка. Родители полные хатаскрайники. Совсем НЕ понимают в какой стране они живут... Видимо дальше своего колхоза и не выезжали...
-
27.08.2025Беларус, Dapamahaü ja üciekačam. Kažu: vuń kursy movy darmavyja, idzi pavučysia, tabie tut žyć. A toj: Aj potym, paśpieju. I pajšou niejki film pa-rasiejsku hladzieć. Jość adzinki jakija słuchajuć i robiać jak parajiš. Ale bolšaść čakaje chalavu biez namahańniaü.
-
27.08.2025Van der Graaf, Ну, стала быць, атрымліваецца усё добра. А чэргі на мяжы, праблемы з візамі (у тым ліку гуманітарнымі), складанасьці з легалізацыяй, медыцынай ды, падобна, наўмыснае бюракратычнае пекла - гэта ўсё, вядома, аптычная аблуда, выкліканая празмерным стасаваньнем з "маскваротным асяродкам". Ды й інакш і быць ня можа. А тыя людзі, што аніяк ня могуць уладкавацца ды вымушаны звяртацца па так званую дапамогу да людажэрмкага рэжыму - проста дурні. Бо ўсё ж добра насамрэч. І ў Літве добра. І ў Грузіі... Вядома, што негатыў пішуць выключна лукашчсцкія боты (ды "маскваротны асяродка", канешне), каб толькі усіх заблытаць.
-
27.08.2025Беларус, змяшалі ўсе ў кучу. Відавочна, у гэтага хлопца легалізацыя была. Уладкавацца... хто дзе, хто як можа. Так, шмат у дастаўцы і таксі працуе. Учора ленту глядзеў у фб, там у мяне шмат укр паблікаў, шукала працу ўкраінка 48 гадоў на ўпакоўку ці ў які прытулак да хатніх жывел. У кабеты две вышэйшых адукацыі. Муз-пед, фартэпіана і юрыдычнае, адвакат. Але каму тутака яе укр юрыдычныя веды патрэбны. Ды, і з муз адукацыяй трэ вельмі пастарацца. Хаця ведаю людзей, што змаглі з муз.
Вось і шукае ўпакоўку якую, абы не склады і лядоўня. Знаёмы з Беларусі на складах працуе (але ён лось здаровы)), другі механікам, ну пра айцішку не кажу, з імі зразумела.
А астатняе... так, хапае тутака праблем і бюракратыі. Але ўсяка лепш, чым у Літве і Грузіі. Дзе лепей? У Ізраілі? Нажаль, я беларус, мо трохі ўкраінец, але не яўрэй :( -
27.08.2025Hryb, Ну, з канцлагеру, вядома, заўсёды прыязджаюць бадзёрыя ды поўныя энэргіі людзі. Матывацыі праз край, як і веры ў будучыню, а апатыя дв абыякавась (а часта ўжо і адсутнасць жаданьня жыць) ім не ўласцівыя.
Тое, што нашыя суседзі дакладна ня маюць эфектыўнай сістэмы інтэграваньня беларускіх ўцекачоў (ці эканамічных мігрантаў), ды няздольныя супрацьстаяць інфільтрацыі сапраўднай лукашні - факт. Юрыдычныя сістэмы нашых суседзяў дагэтуль ня бачыць злачынстваў рэжыму, бо колькасьць арыштаваных лукашысцкіх карнікаў - нуль (ня кажучы пра міжнародных іх пераслед). Тое ж, што адбываецца зараз, больш падобна на адмысловы бюракратычны абсурд (ці бар'ер - як падабаецца), створаны з мэтай зрабіць той жа прытулак значна складанейшым, а лепей - недасяжным. Ці мо ў тым, што палякі наўмысна зараз садзяць у лягер просьбітаў прытулку пры транзіце (называя гэта "злоўжываньнем", але ж іншых магчымасцяў ў гэтых людзей трапіць у польшчу не было) - таксама вінаваты кляты рэжым?
Людзі - асноўны рэсурс вайны (ды мірнай эканомікі). Нашмат каштоўнейшы за грошы. Калі вы адварочваеце і расчароўваеце некалькі мільёнаў патэнцыйных хаўрусьнікаў - гэта непазбежна ўзмацніць ворага, а вас - паслабіць. І калі, замест пазбаўленьня ворага рэсурсаў, вы (сьвядома ці з глупства) надаеце іх ворагу - то вашая параза з'яўляецца толькі пытаньнем часу (тым больш маючы такога заматываванага ворага).
Калі зусім коратка: тое, што звычайны абывацель паміж "добрай справядлівай сістэмай" і пеклам рэжыму абірае другое - насамрэч вельмі шмат аб чым кажа. Нават, лукашня ў сваіх сьметніках ужо прызнае эфектыўнасьць выцісканьня беларусаў з заходніх краін. І, вядома, пляскае гэтаму ў ладкі стоячы. -
27.08.2025"25 гадоў... бацькі настаялі"
Ясназразумела. Вяртайся, хлопча, да мамкі.
Я ў 25 гадоў кідаў універы, мяняў працу адну за другой. І дзяўчын таксама) Бацькі... ну спрабавалі калі-некалі, што трэба сынку трошкі жа цярпець, а не адчыняць нагою дзвер і кідаць на стол манагера заяву. Я чэсна выслухаў бацькоў. Але рабіў уся-роўна як хацеў.
І ні пра што не шкадую! -
27.08.2025Дарэчы, вельмі цікава, што ў яго тут за вышэйшая адукацыя. З польскім дыпломам знайсьці працу нашмат лягчэй. Але... калі ён вучыўся, напрыклад, на палітолага... тады, так, дастаўка бгг.
Дый, у Беларусі таксама дастаўка -
27.08.2025У знаёмай сын нядаўна скончыў тутака ўнівер. Нейкая айцішная спецыальнасць, канкрэтна ня ведаю. Ну, адразу працу знайшоў.
-
27.08.2025У самім сюжэце пра угалоўку няма нічога... Адрэзалі?
-
27.08.2025Атрымаўшы польскую адукацыю, ён мог бы знайсці працу на Захадзе, мог бы вывучыць англійскую і знайсці, бедны хлопец навошта ён вярнуўся ў гэты лагер?!! ?
-
27.08.2025Люстэрка піша:
"По словам Дениса, родители уговаривали его не возвращаться в Беларусь, но в итоге он написал в комиссию по возвращению и получил официальный ответ, что может вернуться."
Дзе праўда вабшчэ???)) Я уууею.
У Беларуси тое ж самае: моладзь вымушаная працаваць у дастаўцы. На веласіпедах, па льду, з мехам 20кг на спіне.