Ну вось калі ласка, за выняткам самых позніх выпадкаў, маем карту гістарычнай Літвы
Ну-ну
26.08.2025
Gorliwy Litwin, выпускнік Клайпэдзкага бурсітэту, які ўжо з гадоў дваццаць ня мае ніводнай акадэмічнай публікацыі, як заўжды прачытаў не вачыма, а месцам, на якім сядзіць, і ня ўбачыў, што гэтыя вуліцы залежаць ад кірункаў лягістыкі, а не Вашэцевай выімагінаванай Літвы. Дарэчы, Віленскіх вуліцаў няма на Жамойці, якая (гэта я ўжо да Волкава дадам) нават у канцы XVIII стагодзьдзя выдавала кніжкі на сваёй, жамойцкай і паводле Матыяса Ніндарфа мела протаэтнічную ідэнтычнасьць адрозную ад аўкштайцкай / летувіскай. Добрае Вам раніцы з чарговымі нязручнымі Вам фактамі :D :D :D
Вільня!
26.08.2025
Працуй пільна, і тутака будзе Вільня
Вільня наша!
26.08.2025
[Рэд. выдалена]
навамова ці што
26.08.2025
Вільня!, тутака? Што? На Віленшчыне так не казалі. Што гэта за тут-ака?
Літвін
26.08.2025
Літва тамака, гдзе ёсць Віленская вуліца, літоўская "Пагоня" ды мова Літоўскага Статута.
Пытаннечка
26.08.2025
Так Віленская ці Вільнюская?
Кронан
26.08.2025
На Лідчыне і да сёння, як мінімум, у дзьвух населеных пунктах праз часы захаваліся аўтэнтычны назвы вуліц “Віленская/Виленская” - у вёсцы Дроздава і ў колішнім мястэчку Бяліца.
.
26.08.2025
Акрамя магілёўшчыны (якая патрабуе асобнага тлумачэння), тут амаль супадзенне з басейнам Віліі і Нёмана. А басейнаў Дзвіны, Дняпра, Прыпяці, Заходняга Буга няма. Можна накласці на мапу водападзелаў.
А вось чаму, трэба разбірацца. Мабыць, вуліцы называлі па дарогах - сухапутных гандлёвых шляхах, а тыя з'яўляліся не проста так, а як дублі першапачатковых водных гандлёвых шляхоў.
Ну-ну
26.08.2025
., так і ёсьць – тагачасныя вуліцы ў Рэчы Паспалітай абавязвалі свае назвы кірункам (калі жывяце ў Польшчы, то Вы гэта хіба мусілі заўважыць). Дарэчы кажучы, гэта робіць трохі незразумелым «адкрыцьцё» Волкава – а што ён адкрыў? Тое, што і так вядома на прыкладзе польскіх местаў?..
.
26.08.2025
Чаму ж. Цікавая інфармацыя. І шмат няяснага застаецца для даследаванняў.
Ну-ну
26.08.2025
., інфа, вядома, цікавая і карысная (некарыснай, зрэшты, і не бывае), але ўсё-такі не такая, каб гэта абстаўляць як сэнсацыю ўзроўню газэты.
.
26.08.2025
У даным выпадку не бачу сенсацыйнасці або жаўцізны ў загалоўку і падачы (я б першы падтрымаў такую заўвагу). "Рыхтуюся да выступу...", "зрабіў мапу..." Нічога пра "адкрыццё" ў Волкава. А ў артыкуле падсумаванне меркаванняў і адкрытыя пытанні. Усё карэктна.
Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
26.08.2025
Вільня была сталіцаю нашае дзяржавы Літвы, таму і вуліцы гарадоў Літвы, мелі адпаведную назву. Для большасці гэтае сапраўднае адкрыццё. Асабліва для тых, у каго гісторыя нашае краіны пачынаецца не з 1253 году,а з 1918, і хто не ўяўляе нашыя гарады, без вуліцы Леніна.
.
26.08.2025
Такое тлумачэнне не тлумачыць адсутнасць назваў на добрай палове тэрыторыі ВКЛ. Глядзіце на мапу. Камічна, што крытыкуеце савецкі падыход ("з 1918"), а самі яго і выкарыстоўваеце: проста "ў гонар" безадносна геаграфічнай логіцы пачалі называць вуліцы расейцы, які падыход пасля падхапілі саветы.
P.S. Пішыце ад сябе або нейтральнага ніка, не трэба пэцкаць гістарычныя асобы сваёй сучаснай коснасцю. Трэба мець трохі сцісласці і павагі да людзей, якія не могуць выказвацца зараз самастойна.
Улицы Виленские: почему их не было на Полесье и Подвинье, но были под Оршей?
Можна накласці на мапу водападзелаў.
А вось чаму, трэба разбірацца. Мабыць, вуліцы называлі па дарогах - сухапутных гандлёвых шляхах, а тыя з'яўляліся не проста так, а як дублі першапачатковых водных гандлёвых шляхоў.
"Рыхтуюся да выступу...", "зрабіў мапу..." Нічога пра "адкрыццё" ў Волкава. А ў артыкуле падсумаванне меркаванняў і адкрытыя пытанні. Усё карэктна.
Камічна, што крытыкуеце савецкі падыход ("з 1918"), а самі яго і выкарыстоўваеце: проста "ў гонар" безадносна геаграфічнай логіцы пачалі называць вуліцы расейцы, які падыход пасля падхапілі саветы.
P.S. Пішыце ад сябе або нейтральнага ніка, не трэба пэцкаць гістарычныя асобы сваёй сучаснай коснасцю. Трэба мець трохі сцісласці і павагі да людзей, якія не могуць выказвацца зараз самастойна.