Комментарии к статье

Здуха, сап, гвэгня. Как по-белорусски можно назвать болото

  • Жвір
    08.08.2025
    Субалаткі. Гэтае беларускае слова, пры дапамозе лацінянаў, дало назву мясцовасьці.
    "Субалаткі"- "сувалаткі" - "сувалкі" - сувалкія - сувалшчызна.
  • ...
    08.08.2025
    Ведаю толькі багна (багністы), дрыгва, балота. чуў імшара. Дзякуй!

    Жаль, для мора няма словаў столькі
  • Жвір
    09.08.2025
    ..., дык у нас мора няма, то й называць не было што... Але, можа яшчэ будзе, насунецца, як Антарктыда растане... Во тады во й назваў навыдумляем!
  • Ёсік
    09.08.2025
    Славянскія мовы, як шмат назваў. А нам кажуць, што наша мова бедненькая, а вось на ўсходзе о-го-го. А калі пачытаеш, дык і пшык там нейкі. Ну вось, напрыклад, масла сьметанковае, алей сланечнікавы, аліва для рухавіка. А на ўсходзе ўсё гэта масла. І ў каго бедненька?
  • Hryb
    09.08.2025
    Ёсік, jašče šmaraviła ü mator.
  • .
    09.08.2025
    Важна адзначыць, што не ўсе словы, якія тут прыведзены - "агульнабеларускія", тут шмат мясцовых дыялектызмаў. І не ўсе з іх пазначаны.
    Напрыклад, "ніква" - з "тураўскага слоўніку", "крокаць" - са слоўнікаў гродзеншчыны і віленшчыны, "здуха" - паўночна-заходняе і г.д.

    Тут можа быць памылка, як з народнымі прыкметамі: нешта лакальнае, запісанае фалькларыстам у адной мясцовасці, пры папулярызацыі губляе кантэкст і першакрыніцу і ўжо пераказваецца як нібыта агульнабеларускае, калі не агульнаславянскае. Бачылі ж зборнікі прыкмет на кожны месяц або нават дзень?А людзі пасля вераць у нейкі нібыта агульны "канон" продкаў. Тое ж самае са словамі.

    Артыкул зроблены па большасці на базе "Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы (1978-2017)", можна паглядзець на verbum.by.
    Palatno раней рабіла артыкулы з пераказам словамі мапы атласа лексічных гаворак. Тут ужо лепш. Папулярызацыя - добра, але без першакрыніц і важных каментарыяў пра дыялектызмы выглядае і не вельмі якасным капірайтынгам. Напрыклад, падыход у артыкуле НН пра "кішку срачную" больш акуратны.

    Па тэме яшчэ дадам, што само слова "балота" ў беларускай не мела аднолькавы сэнс, не было заўсёды і паўсюдна сінонім "багны".
    Тут раю паглядзець карту 57 "Значэнне слова балота" у тым самым «Лексічным атласе беларускіх народных гаворак» (ёсць на philology.by). Акрамя "багны" значыла і гразь, сенажаць, бруднае месца ў хаце, а недзе нават мелкае возера або лес. Нечакана.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць