Боты зноў працуюць і кідаюць рэакцыі ў выглядзе сваіх аўтапартрэтаў😆
не такі, як ёсць
08.08.2025
Жэўжык-пястун, а вы каторых ботаў маеце на ўвазе, з якога боку?
пытанні, якія хвалююць кожнага беларуса
08.08.2025
Якія адносіны паміж прэзідэнтам БНР і прэзідэнтам Новай Беларусі? Чыя ўлада вышэй? Які падзел абавязкаў паміж імі?
Жора
08.08.2025
пытанні, якія хвалююць кожнага беларуса, відавочна ж, што г.зв. "офіс" - гэта поўнае абнуленне гісторыі да 2020 года, г.зн. Сурвіла і БНР для Ціханоўскай - не каштоўнасць і не аўтарытэт.
Лёлік з-пад Лімасола
08.08.2025
Разрыў срак лукаботаў праз тры.. два..
Гражданин
08.08.2025
Как и 5 лет назад гордимся сделанным выбором
Nn
08.08.2025
Поезд ушел , нужно было не водить” хороводы невероятных “а идти к телерадиокомпании занимать здания и пр идти к Окрестино
Жыгуль
08.08.2025
Nn, колькі вас такіх разумных заднім розумам я наслухаўся і наглядзеўся за апошнія 5 гадоў. Дзе толькі вы ўсе былі ў той час, чаму не захоплівалі пошту і тэлеграф? Света вас звяла ў падман, ай-яй-яй...
.
08.08.2025
Да сцэнарыя "захоп будынкаў" карнікі рыхтаваліся дзесяцігоддзямі і непасрэдна ў 2020-м перад выбарамі. Наіўна спадзявацца, што ён ужо выйгрышны. Магчымасці бяззбройных людзей супраць узброеных абмежаваныя. І не працуе аналітыка "калі гэты спосаб мы не спрабавалі, значыць, ён дакладна вёў да перамогі".
Кстати да
08.08.2025
Света, лидер, сидела тише воды ниже травы.
не такі, як ёсць
08.08.2025
Жыгуль , такія як вы, крычалі: "правакатары" і "не слухайце іх, гэта мянты", а спадарыня Ціханоўская казала: выходзьце і хадзіце. Дахадзіліся
Nn
08.08.2025
Кстати да, Решала не Света а Колесникова со своим КС
Жора
08.08.2025
Nn, а Света - хто? Лідар? Не лідар? Калі не лідар, нашто яна з сябе цяперака нешта строіць?
Жыгуль
08.08.2025
не такі, як ёсць, спытаю яшчэ раз, дзе вы былі такія рашучыя, сабраліся б і пайшлі граміць Акрэсціна. А я адкажу : большасць гэтых гіпатэтычных рэвалюцыянераў сядзела ў хаце. І сёння , каб апраўдаць сваю немач, ужываюць адзін і той жа, на мой погляд даволі слабы аргумент "ух мы б усім урэзалі, але невераятныя нас затрымалі голасам, сталі крычаць што мы правакатары і ў нас рукі апусціліся". Самому не смешна? Стыдно і больно (с)
Ганьба
08.08.2025
Вашае акно магчымасцяў зачыненае назаўсёды, Света і Сярожа!
Пеця
08.08.2025
Нават не чытаў
Лявон
08.08.2025
Мандат скончыцца заўтра. Сыходзь!
Скажыце мне,
08.08.2025
Лявон, адкуль сыходзіць?
Жора
08.08.2025
"выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае галасы на выбарах і паказаць адзінства" - як цынічна не дагаворвала ў 2020, так і працягвае праз 5 год. Выбараў не было, таму, натуральна, і ніякіх галасоў не было. Не было і абароны - бо каб абараняцца, трэба было распавядаць пра гісторыю "выбараў", пачынаючы з захопу парламента і ЦВК у 1995-95 годзе, і рыхтаваць адпаведныя метады. Імітацыя змагання, імітацыя лідарства, толькі ахвяры, і засвоеныя сотні мільёнаў еўра Офісам і каля-офіснымі структурамі сапраўдныя.
Жыгуль
08.08.2025
Жора, дазвольце пацікавіцца, да ахвяр прывяла Ціханоўская ці ўсё ж лукашэнкаўскія карнікі? Нічога што ў яе самой мужык сядзеў 5 гадоў? І адкуль гэтае ўяўленне, нібы ў бел. апазіцыі абмежаваная колькасць месцаў? Сыйдзе ОСЦ, тады ніша вызваліцца і туды прыйдзе "сапраўдная" апазіцыя? Сапраўды так шмат жадаючых паставіць пад пагрозу радню ў Беларусі, сваю бяспеку і жыццё дзеля няпэўных планаў на будучыню лічы што акупаванай краіны? Будзе так: такія як вы з'ядуць ОСЦ, а потым будзеце выць што няма сапраўдных інстытутаў і лідараў. І гэта пры ўмове што вы не па заданні тут пішаце.
Карціна маслам!
08.08.2025
Жыгуль , Жора па заданні.
Жора
09.08.2025
Жыгуль , да бессэнсоўных ахвяр прывяло замоўчванне і ігнараванне Ціханоўскай, ейнымі спічрайтарамі і стратэгамі ўсіх штабоў гісторыі рэжыму і змагання з ім з 1994 па 2019 годы. Так, аддаў загад біць і разганяць Лукашэнка, але ён і ў 1996-97, 2001, 2006, 2010 рабіў тое самае. Ці казала Ціханоўская аб тым у сваіх прамовах? Чорты з два. Мужык адсядзеў пяць год - а колькі адсядзелі Казулін, Статкевіч, Саннікаў да таго? Мужык не ведаў сутнасці рэжыму? Глядзі пункт №1 вышэй - ігнор і абнуленне гісторыі, вынік адпаведны.
Наконт "з'ядуць ОСЦ" - не, гэта ОСЦ з'ядае нашу будучыню тут і цяпер. Колькі беларускіх школ адкрыў ці дапамог адкрыць ОСЦ і кабінет за пяць год, з міністрам(!) нацыянальнага адражэння? НУЛЬ! Няма будучыні, яны не ствараюць яе. Яны тупа праядаюць фінансавыя рэсурсы, манетызуюць змаганне пад свае патрэбы. Колькі атрымлівае сярэдні палітвязень дапамогі па выхадзе і эміграцыі з Беларусі (ці прымусовай дэпартацыі)? Нуль. Як мы бачым па апошніх 14 і самога Ціханоўскага, яны закрываюць свае патрэбы праз грамаду, а не праз выдзеленую дапамогу. Тымчасам, калі б грошы не былі праедзены грант-суполкай, можна было б лёгка плаціць па тысяч сто еўра кожнаму, хто адсядзеў год+. Ня верыце? Падзяліце агульную суму дапамогі ад ЕЗ і ЗША на афіцыйную колькасць палітвязняў. Можаце адняць дапамогу СМІ. І атрымаецца столькі. Простая матэматыка.
Дык вось калі такое "лідарства" не гарантуе ані ўкладання ў будучыню (адукацыю), ані дапамогі палітвязням, а існуе як рэч у сабе, без магчымасці мадэрнізацыі і без элекцыі ключавых фігур, як сама Ціханоўская, розных Вячорак-Дабравольскіх, дык гэта і ёсць такая самая "гнілая калода", пра якую піша Пазняк.
Жыгуль
09.08.2025
Жора, ок, а што б змянілася, калі б Святлана дадавала ў свае прамовы інфармацыю пра ўсе мінулыя злачынствы рэжыму? Як бы гэта паўплывала на паводзіны людзей, большасць з якіх і так добра ведае пра злачынную сутнасць лукашэнкаўскай улады? Ціханоўскія ў той час былі неафіты ў палітыцы, яны нават па-беларуску не размаўлялі. Чакаць ад іх глыбокага разумення праблематыкі на той час было немагчыма. Што датычыцца фінансавання, а ніхто і не дасць тых грантаў нікому, апроч ОСЦ, бо гэтую структуру добра ведаюць і ёй давяраюць інвестары. Дзе быў Пазняк усе гэтыя гады, чаму не стварыў альтэрнатыву? Што замінала? Бо на сённяшні дзень ён гэтую гнілую калоду і ўвасабляе, столькі часу ў эміграцыі змарнаваў і нічога дзейснага не зрабіў.
Тихановская обратилась к белорусам по случаю пятой годовщины протестов
Чыя ўлада вышэй?
Які падзел абавязкаў паміж імі?
Наіўна спадзявацца, што ён ужо выйгрышны. Магчымасці бяззбройных людзей супраць узброеных абмежаваныя.
І не працуе аналітыка "калі гэты спосаб мы не спрабавалі, значыць, ён дакладна вёў да перамогі".
Решала не Света а Колесникова со своим КС
- як цынічна не дагаворвала ў 2020, так і працягвае праз 5 год. Выбараў не было, таму, натуральна, і ніякіх галасоў не было. Не было і абароны - бо каб абараняцца, трэба было распавядаць пра гісторыю "выбараў", пачынаючы з захопу парламента і ЦВК у 1995-95 годзе, і рыхтаваць адпаведныя метады. Імітацыя змагання, імітацыя лідарства, толькі ахвяры, і засвоеныя сотні мільёнаў еўра Офісам і каля-офіснымі структурамі сапраўдныя.
Наконт "з'ядуць ОСЦ" - не, гэта ОСЦ з'ядае нашу будучыню тут і цяпер. Колькі беларускіх школ адкрыў ці дапамог адкрыць ОСЦ і кабінет за пяць год, з міністрам(!) нацыянальнага адражэння? НУЛЬ! Няма будучыні, яны не ствараюць яе. Яны тупа праядаюць фінансавыя рэсурсы, манетызуюць змаганне пад свае патрэбы. Колькі атрымлівае сярэдні палітвязень дапамогі па выхадзе і эміграцыі з Беларусі (ці прымусовай дэпартацыі)? Нуль. Як мы бачым па апошніх 14 і самога Ціханоўскага, яны закрываюць свае патрэбы праз грамаду, а не праз выдзеленую дапамогу. Тымчасам, калі б грошы не былі праедзены грант-суполкай, можна было б лёгка плаціць па тысяч сто еўра кожнаму, хто адсядзеў год+. Ня верыце? Падзяліце агульную суму дапамогі ад ЕЗ і ЗША на афіцыйную колькасць палітвязняў. Можаце адняць дапамогу СМІ. І атрымаецца столькі. Простая матэматыка.
Дык вось калі такое "лідарства" не гарантуе ані ўкладання ў будучыню (адукацыю), ані дапамогі палітвязням, а існуе як рэч у сабе, без магчымасці мадэрнізацыі і без элекцыі ключавых фігур, як сама Ціханоўская, розных Вячорак-Дабравольскіх, дык гэта і ёсць такая самая "гнілая калода", пра якую піша Пазняк.