Комментарии к статье

«Независимость не падает с неба и не даётся навсегда. Её нужно защищать». Тихановская выступила с заявлением к 35-летию принятия Декларации о суверенитете

  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Святлана Георгіеўна, абараніце Андрэя Стрыжака ад агрэссіўнага Woke моббінгам і анлайн-цкавання.
  • Serge
    27.07.2025
    Спадзяюся, што Зянон Пазняк спыніць абвінавачываць яе ў супрацы з маскоўскім ды мінскім дыктатарамі.
  • але ж
    27.07.2025
    ейная дзейнасць не раз згуляла ім (рэжымам) на руку
  • Нічога не памянялася
    27.07.2025
    Serge, спадзяюся вы разумееце, што замоўчваць ролю БНФ і асабіста Зянона Пазьняка ў прыняцці Дэкларацыі аб Незалежнасці, гэта чыя палітыка.
  • Лапідарнае брахло
    27.07.2025
    Serge, кансерва і ў Брукліне застанецца кансервай
  • Сціранне памяці народу
    27.07.2025
    Нічога не памянялася, знішчэнне нацыянальнай памяці - маскоўская палітыка на акупаваных і анэксаваных тэрыторыях.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць
    27.07.2025
    Дэкларацыю аб суверэнітэце распрацавала каманда апазыцыйных дэпутатаў Беларускага Народнага Фронта начале з Зянонам Пазьняком.
  • ну
    27.07.2025
    а што распрацаваў офіс?
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць , і дзе тая дэкларацыя?
    Там, дзе ўсё астатняе за што браўся Пазьняк?
    Джпутаты прагаласавалі за іншы варыянт Дэкларацыі.
    А Пазьняк бег ад таго галасавання за Дэкларацыю Незалежнасці, як чорт ад ладану: выскачыў з залы як ашпараны разам з фракцыяй БНФ.
    Лапідарна геніяльны не разумеў кароткае "акно магчымасцяў", што з'вілася ў выніку супроцьстаяння Ельцына і Гарбачова.
    Ну але дзякуй богу ня ўсе дэпутаты былі такія бегуны, дзякуй богу прагаласавалі, урэшце як і ўсе астатнія рэспублікі СССР.
  • Альгерд
    27.07.2025
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць , Распрацавала БНФ ,а не сам Позняк-исскуствовед. А кто принял? В парламенте БССР,было мизиное число парламентариев от БНФ.
  • .
    27.07.2025
    Было распрацавана тры варыянты дзекларацыі, і прагаласавалі не за пазнякоўскі. Таму ен і выйшаў із залі і не прымаў удзел у галасаванні. Хопіць хлусіць.
  • Помнім усё
    27.07.2025
    ну, офіс распрацаваў амністыю для ваяроў. Што іх спачатку пасадзяць, а потым будуць амністыраваць.
    А яшчэ люстрацыю, з якой офіс выкінуў перыяд дзяржаўнага перавароту і збіцця дэпутатаў апазіцыі БНФ, якія пратэставалі супраць павароту да інтэграцыі з РФ і узурпацыі ўлады Лукашэнкам.
  • Вярні тое, што было пры Пазьняку
    27.07.2025
    Скажыце мне, , дзе ўсё, што было пры Пазьняку? Такія, як ты, усё прас.ралі.
    Вярні хаця б бел-чырвона-белы сцяг на Дом Урада. Пачні з самага простага.
  • Змагару з Пазьняком
    27.07.2025
    Скажыце мне, , а ты ўсё з Пазьняком змагаесся...Якую яго ініцыятыву ты хоць раз у жыцці падтрымаў? Ніякую.
  • Для даведкі
    27.07.2025
    Скажыце мне, калі не ведаеце, то "дэпутаты незалежнасьці" выйшлі з залі паседжанняў, калі справа дайшла да галасавання па пункце 11, у якім гаварылася пра магчымасць суверэннай Беларусі стаць часткай перафарматаванага СССР. Большасць ВС, каторую складалі камунякі, ўсё адно яе прынялі, таму што Пазьняк&Ко былі ў меньшасці.
    Калі хто не ведае: незалежнасць краіны і яе суверэнітэт - гэта розныя рэчы. Планавалася адраджэнне СССР менавіта у складзе та іх вось "суверэнных" рэспублік.
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Вярні тое, што было пры Пазьняку,
    што такое "пры Пазьняку"?
    Начальнікам ён быў ці што? Ўаконы падпісваў?
    Назавіце даты, калі мы жылі "пры Пазьняку".

    Пазьняк пры Шушкевічы сам слова меў ў Вярхоўным Савеце, гэта было,
    і сцяг быў, і Пагоня.
    Не стала "пры Шушкевічы" - не стала ні Пагоні, ні Пазьняка.
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Вярні тое, што было пры Пазьняку,
    Што з пералічанага "пра....аў" Пазьняк:
    - даверанае яму лідарства ў БНФ ;
    - давераныя яму сабраныя подпісы за пераабранне Вярхоўнага Савета;
    - даверанае яму дэпутацтва Вярхоўнага Савета;
    - прэзідэнцкія выбары 1994 года;
    - створаную партыю КХП-БНФ;
    - ну і агульным пуктам фэйкавыя абяцанкі - падполле, вызвольная армія, смаленская канстытуцыя і іншае.

    Яшчэ раз канкрэтнае пытанне.
    Скажыце мне,
    што з пералічанага Пазьняк, як вы кажаце, не "пра..раў"?
  • Шушкевіч быў супраць незалежнасці
    27.07.2025
    Скажыце мне, Шушкевіч быў супраць Незалежнасці, лічыў яе жартам, несур'ёзнай рэччу. Ён падпісаў дамову аб стварэнні СНД (СССР-2.0) і ОДКБ (вайсковы саюз з Расеяй).
    Ну і не даў распусціць саўковы Вярхоўны Савет і абраць новы парламент без камуністаў і ветэранаў НКВД.
  • Альгерд
    27.07.2025
    Альгерд, незалежнасць гэта суместная заслуга беларусскага народу. А не Зенона Позняка,который возомнил себя ровней Исусу Хресту(что бы стать Исусом,надо на кресте повесть).
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Альгерд, 35 чалавек на 350 дэпутатаў.
    Але як пішуць "пры Пазьняку".
  • Дзе быў народ? Чаму спаў да 2020га?
    27.07.2025
    Альгерд, а дзе ж быў той народ, калі Пазьняка з дэпутатамі БНФ, якія пратэставалі супраць ўмацавання антыбеларускага прамаскоўскагп рэжыму Лукашэнкі і інтэграцыі з Расіяй, збіваў АМАП у Доме Урада?
    У 2020м УСІХ збілі, як збівалі Пазьняка. Толькі тады да ўсіх дайшло, што такое рэжым Лукашэнкі.
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Дзе быў народ? Чаму спаў да 2020га?,

    дзе быў Пазьняк у 2019-м, у 2020-м?
    Заліваў нам казкі пра "адзінага Гаранта дзяржаўнасці"?

    А ў 2025-м?
    Залівае нам казкі пра падпарадкаванне нашых нацыянальных інтарэсаў інтарэсам дыктатара і яго банды?

    Калі дэпутатаў выносілі з залы паседжанняў, Пазьняк ўжо быў палітычны нуль з ўсёй фракцыяй.
    Да гэтага дня, дакладней ночы, Пазьняк ўжо страціў, растрос па дробязях увесь аўтарытэт БНФ, страціў сацыяльную базу Фронта, аыявіў бездапаможнасць ва ўсіх пачынаннях, пасварыўся з усімі магчымымі саюзнікамі і многімі паплечнікамі.
    Вынеслі ў залы і кінулі ля пад'езда, як ужо непатрэбную мэблю, і адправілі дадому. "Нацыянальны лідар" і пайшоў роўненька.

    Пазьнякоўцы выдумляюць непрыкметна, як дыхаюць.
    А не ведаюць, дык таксама выдумляюць. Дэпутатаў не "збіваў АМОН", а выцягвалі мардавароты з в/ч 3214 пад кіраўніцтвам камандзіра ўнутраных войск МУС генерала Агальца Валянціна Сцяпанавіча.
  • Так точна
    27.07.2025
    Скажыце мне, , які вы асведамлённы чалавек аб падзеях падчас разгону дэпутатаў апазіцыі. Можа ў вас і відэазапіс маецца? Вы знаёмыя асабіста з таварышам Агальцом?
  • .
    27.07.2025
    Трохі не так, выбралі не праект БНФ у пачатку сесіі, а Пазняк выйшаў з фракцыяй пазней, пры абмеркаванні артыкула пра Саюз. Я падрабязней напісаў ніжэй.
    Буду ўдзячны, калі выбераце іншы нік каб не было блытаніны паміж намі.
  • Мх
    28.07.2025
    ., Сказаўшы А кажыце і Б. Хто (якія сілы, ці персаналіі) прапанавалі яшчэ два альтэрнатыўныя пазнякоўскім варынты дэкларацый аб незалежнасці?
  • .
    28.07.2025
    Прачытаць ніжэй не здолелі? Там пра праект камісіі. Трэці - групы Глушкевіча.

    Навучыцеся яшчэ шукаць факты самастойна.
    Калі ёсць сумленне, спытайце ў вашага прапагандыста з імем "Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць", чаму ён сістэмна паслядоўна хлусіць. Спытайцеся ў сябе, чаму праўда для вас непрынцыповая, ці можна на такім падмурку пабудаваць сумленную пазіцыю.
  • Мх
    28.07.2025
    ., Вы выдумваеце факты, вы і давайце на іх спасылкі. Інакш гэта проста вашыя фантазіі. Не больш. Ніхто не абавязаны ведаць, як складаецца мазаіка ў вашай галаве. Калі не дадзіце спасылкі - будзем лічыць, што в гэта прыдумалі.
  • Найперш не галасі!
    28.07.2025
    Мх, не, Кропка нічога не прыдумаў.
    Тое, пра што тут нагадвае Кропка, не інсайд, а вядомы ўсім ход тых падзей.
    Вядомы як 2+2=4.
    Сесіі Вярхоўнага Савета 12 склікання трансляваліся ў жывым эфіры адначасова і па тэлебачанні і па радыё.

    Абвінавачваеце Кропку ў "мазаіка ў галаве" - лавайце доказы.
    Калі ў вас 2+2 не роўна 4, то давайце і доказы. ))
  • Микаши
    27.07.2025
    В Беларуси независимость упала с неба.
  • та ды
    27.07.2025
    тады ўсім яна "упала з неба". чаму выдзяляюць Беларусь?
  • Старая метадычка
    27.07.2025
    Микаши, узбагойся
  • Скажыце мне,
    27.07.2025
    Микаши, а хіба пастарацца злавіць не трэба?
    Злавіць, захаваць і прыўмножыць, а не растрэсці, як малое неразумнае дзіця.
  • Макака
    27.07.2025
    та ды, в Беларуси, согласно референдуму, 76 % этой независимости не хотело. А в той же Прибалтике наоборот.
  • Урокі гісторыі
    27.07.2025
    27 ліпеня - гэта вялікі гістарычны дзень Беларусі. Дэклярацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята, дзякуючы магутным высілкам Народнага Фронту і дэпутатаў Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце і ў выніку зьбегу абставінаў, якія выдатна скарысталі дэпутаты-фронтаўцы.

    БНФ прапанаваў Вярхоўнаму Савету прыняць дэклярацыю аб незалежнасьці ўжо ў канцы траўня 1990 года і прадставіў тэкст Дэклярацыі, які зачытаў з трыбуны Вярхоўнага Савета Старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Для камуністычнага парляманта гэта была поўная нечаканасьць. Ніхто з саветаў ня мог уявіць, што такое можа быць. Дэклярацыю завалілі.

    Але (іронія лёсу) неўзабаве прышла рэкамендацыя з Масквы праняць дэклярацыю аб суверэнітэце. Гарбачоў так загуляўся зь Ельцынам у барацьбе за ўладу, што рашыў абнавіць СССР (перазагрузіць) і, шляхам няхітрых мніпуляцыяў, адправіць Ельцына ў "апэндыкс" РСФСР а самому панаваць у абноўленым СССР без канкурэнцыі.

    Камуністы ў БССР не хацелі прымаць дэклярацыю і вялі справу на правал. Але ініцыятыву ўзялі на сябе фронтаўцы, падрыхтавалі тэкст і ў выніку жорсткай палітычнай барацьбы і гнуткай, нечаканай для камуністаў парляманцкай тактыкі, дамагліся, што Дэклярацыя была ня толькі прынятая, але дзень яе прыняцьця быў афіцыйна аб'яўлены днём Незалежнасьці.
  • .
    27.07.2025
    Часткова дэзінфармацыя, у Вас 4-ы абзац супярэчыць 3-му. Камуністы якраз выконвалі тую рэкамендацыю з Масквы ад Гарбачова. Камісія ВС пад кіраўніцтвам Дземянцея (сакратар ЦК КПБ да 1989 г.) падрыхтавала праект Дэкларацыі, за які прагаласавала большасць дэпутатаў, які абмяркоўваўся на сесіі ВС і які (з папраўкамі) і быў прыняты.
    Ён нават меў другую частку артыкула 11-га пра намер прыступіць да распрацоўкі Дагавора аб саюзе суверэнных сацыялістычных дзяржаў. Што і было трэба Гарбачову.

    Версія пра тое, што нібыта "камуністы ў БССР не хацелі прымаць дэклярацыю і вялі справу на правал", з'явілася толькі пасля ў кнізе "Дэпутаты незалежнасці" Пазняка і Навумчыка. Слабая спроба "захаваць твар".
    Сорамна, што існуюць людзі, якія вераць у гэты міф, не маюць крытычнага мыслення і нават жадання пераправерыць. Не для таго скідвалі камуністаў, каб ізноў "партыйная лінія" замінала даведацца пра сапраўдныя факты.
  • Урокі гісторыі
    27.07.2025
    Рэальным Днём Незалежнасьці стаў потым 25 Жнівень 1991 года, калі Дэклярацыя была аб'яўлена канстытуцыйнвм законам, але роля 27 ліпеня вялікая і вызначальная.

    Сутнасьць "вызначальнасьці" гэтага дня у тым, што дзяржаўную незалежнасьць прадыктавала грамадзтву не асобная палітычная партыя, не нефармальная палітычная сіла, а дзяржава ў асобе вышэйшага заканадаўчага воргана.


    Дэклярацыя, аб'яўленая ўладай, зрабіла магутны рэвалюцыйны ўплыў на сьведамасьць і стан думаньня паняволеных саветамі беларусаў. Праз год 25 Жнівнь 1991 года стаў трыумфам незалежнасьці Беларусі, якую прывіталі ўсе беларусы.
  • .
    27.07.2025
    > Дзякуй Пазьняку за Незалежнасьць: "Дэкларацыю аб суверэнітэце распрацавала каманда апазыцыйных дэпутатаў Беларускага Народнага Фронта начале з Зянонам Пазьняком."

    Гэта дэзінфармацыя, яна супярэчыць гістарычным фактам. Прынятую Дэкларацыю распрацоўвалі іншыя людзі, а дэпутаты БНФ нават не галасавалі за яе.

    1. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР дэпутаты ВС былі вымушаны прыняць, бо іншых варыянтаў і не заставалася.
    Перад тым РСФСР выйшла з СССР. Ішоў "парад суверэнітэтаў". Не магла БССР адзінай застацца ў СССР.
    Да таго ж, Гарбачоў планаваў абнавіць СССР, ужо праз Дагавор паміж новымі незалежнымі дзяржавамі, і таму суверэнітэты рэспублік быў часткай плана. Камуністы слухалі Гарбачова.

    2. Праект прынятай Дэкларацыі распрацавала не каманда БНФ, а камісія ВС пад кіраўніцтвам Дземянцея.
    Усяго было падрыхтавана тры праекты Дэкларацыі. Праект БНФ быў нават не галоўным, а апошнім з трох па папулярнасці.
    За "праект камісіі" прагаласавала 208 з 260 дэпутатаў пры 170 неабходных. У выніку ВС абмяркоўваў праект камісіі.

    3. Пазняк вывеў фракцыю БНФ у час абмеркавання, бо быў супраць артыкула пра распрацоўку Дагавора аб саюзе дзяржаў. Дэпутаты БНФ не ўдзельнічалі і ў канчатковым галасаванні за Дэкларацыю.
    Пасля Пазняк і Навумчык сцвярджалі версію, што гэта быў нібыта хітры тактычны ход, каб вымусіць камуністаў прагаласаваць "за", тыпа насуперак нацыяналістам.
    Версія бессэнсоўная, бо з самага пачатку абмеркавання не было рызык, што Дэкларацыю не прымуць. Як вышэй сказана, пасля выхаду РСФСР іншых варыянтаў і не было, а большасць ВС, у тым ліку камуністы, была за яе прыняцце. Спрэчкі шлі па асобных фармуліроўках, а не па самім факце прыняцця.

    4. Безумоўна, праект Дэкларацыі аб суверэнітэце ад БНФ быў самым прагрэсіўным, а ўдзел дэпутатаў БНФ у дыскусіях на сесіі ВС паўплываў на прыняты варыянт Дэкларацыі.
    Але не трэба перабольшваць іх удзел: калі б не было БНФ, дэкларацыю таксама б прынялі; пры ўплыве БНФ прынялі зусім не іх праект; фракцыя БНФ нават не галасавала за Дэкларацыю (што тлумачылася пасля вельмі слабымі і несумленнымі апраўданнямі).
    Эмацыйны падыход да палітычнай працы ("псіхануць і сысці") Пазняка быў тупіковым, працяг такой стратэгіі быў адной з галоўных прычын паразы нацыянальнага адраджэння Беларусі 1990-х.
  • Маніпулятару
    27.07.2025
    ., 1. калі б дэпутаты БНФ на чале з Зянонам Пазьняком не напісалі Дэкларацыю аб Незалежнасці, то ўвогуле няма чаго было б і прынімаць таму Вярхоўнаму Савету.

    Астатні ваш тэкст нават не стаў чытаць.
  • Вярні тое, што было пры Пазьняку,
    27.07.2025
    ., ну так і ты зрабі хітры тактычны ход і прымусь лукашыстаў прагаласаваць за скасаванне інтэграцыі, саюзнай дзяржавы і одкб.
  • Найперш не галасі!
    28.07.2025
    ., вось яны залатыя словы!
    Менавіта так:
    "Эмацыйны падыход да палітычнае працы - адна ў галоўных прычынаў паразы адраджэння 1990-х".

    Дабаўлю толькі што не толькі эмацыйны, а ў значнай ступені яшчэ савецка-рэлігійны.
    Вера, пафас, лозунг, пачуццё..
    Яны жывілі і гуртавалі рух, яны ж і заміналі, зводзілі ўсё на нішто там, дзе патрабавалася сістэмная метадычная праца.
  • .
    27.07.2025
    Коратка для тых, хто "не чытаў, бо шмат літар": ВС абмяркоўваў і прымаў зусім не тое, што напісалі дэпутаты БНФ.
  • .
    27.07.2025
    Такія манеўры магчымыя ў выпадку выкарыстання супрацьлеглых інтарэсаў трэціх асоб. Тады супрацьстаянне інтарэсаў Гарбачова і Ельцына прывяло да незалежнасці.
    (Пра гэта напісаў тут не толькі я, а і ваш "Урокі гісторыі").
    Зараз такіх умоў няма.

    І не трэба тыкаць. Вы, мабыць, лічыце, што такім чынам дэманструеце сваё дамінаванне. Насамрэч дэманструеце свой узровень культуры. Што карнікі, што зянонаўцы - манеры аднолькавыя.
  • Барадзед
    27.07.2025
    Вярні тое, што было пры Пазьняку,, для этого нужно распоряжение "Горбачева" из кремля.
  • .
    28.07.2025
    "Сказаць праўду, а далей яна сама знойдзе сабе шлях"
    (не дакладная цытата, а рэканструкцыя падыходу).

    "Калі нешта не атрымліваецца, кінуць справу, аблаяць (у агентуры), псіхануць і сысці"
    (гэта ўжо больш асабісты падыход Пазняка).

    Калі пачытаць мемуары Быкава, то слабыя рысы характару Пазняка тады разумелі многія ў БНФ.
    Сумна, што дапусцілі яго да лідарства, не знялі своечасова, што ўвогуле рух быў занадта персаналізаваны.
    Калі і БНФ, адраджэнне пачатку 90-х, абарона старога Мінска, Курапаты і г.д. былі калектыўнай працай, а не дасягненнем адной асобы.
    Сумна, што і зараз не гучаць галасы іншых ўдзельнікаў тых падзей. Беларусы па большасці шляхетныя і памяркоўныя. Што дазваляе нахабным працягваць перакручваць гісторыю ў свой бок.
  • Мх
    27.07.2025
    Тым не меньш, ў найноўшай гісторыі афіцыйна Дзень Незалежнасці адзначаецца менавіта 27 ліпеня. І я лічу. што пакуль што трэба трымацца гэтай даты. (Ёсць канешне іншыя даты 25 жніўня, 25 сакавіка, але гэта прадмет будучых дыскусій).
  • Найперш не галасі!
    27.07.2025
    Мх, беларусы аформілі сваю Беларускую Рэспубліку ў 1918 годзе.
    Да тэй пары было ўсё, што і павінна было быць напярэдадні - маманты, розныя археалагічныя культуры, Турава-Пінскае, Полацкае, ВКЛ... Пасля заняпад і асэнсаванне сябе ўжо менавіта як беларусаў ад пачатку 19 ст у выніку чаго ў пачатку 20 беларусы аформілі сваю Беларускую Народную Рэспубліку.
    Далей толькі вехі выжывання даты баоацьбы, розныя спосабы захаваць зробленае, утрымаць своёй Край ў ліхалецці дзьвюх сусветных і на парозе трэцяй сусветнай вайны.
  • Літвін
    27.07.2025
    Каб абараніць незалежнасць, неабходна ведаць калі яна была ўтворана, а калі страчана. Утворана яна была ў 1253 годзе, калі Міндоўг у Наваградку стаў каралём Літвы. А страчана яна была ў 1795 годзе, апасля чаго Масквою была ўтворана Белорусская губернія.
    А зараз,калі вы нарэшце хоць нешта ведаеце з гісторыі сваёй краіны, рабіце выбар, што вы збіраецеся бараніць:
    1. Літву
    2. Белорусскую губернію
  • Valadzimir
    28.07.2025
    Літвін, незалежнасьць была ўтворана, калі Міндоўг быў каранаваны Рымам - гэта значыцца стаў залежным васалам Папы Рымскага?? Гы-гы. Вы, шаноўны, вельмі заблыталіся. Лютва-Літва адпачатку была незалежнай, а Міндоўг як мог супраціўляўся гэтай папскай "незалежнасьці". А вось самай важнай датай, калі краіна, ужо як дзяржава ВКЛ, пры падтрымцы палякаў, адстаяла сваю незалежнасьць - гэта 15 ліпеня 1410 году. А страта незалежнасьці ВКЛ пачалася з 1569 году, а ў 1795 годзе яна была завершана.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    27.07.2025
    Як вы тамака ў Летуве, на зямлі нашых продкаў бароніце яе? Як вы збіраецеся бараніць тое, што пакінулі на Радзіме, ды чаму здрадзілі?
    Незалежнасць - гэтае мова народу, якой вы пагарджаеце.
    Незалежнасць - гэтае зямля продкаў, за якую неабходна змагацца, чаго вы рабіць не збіраецеся.
    Незалежнасць - гэтае сцяг ды герб, ад якіх вы выракліся ў 1995 годзе й які аддалі акупантам.
    Хопіць ужо крывадушнасці. Адзінае, што вас хвалюе, гэтае тое, каб добра ўладкавацца ды атрымліваць грошы.
  • Іісус-беларус
    27.07.2025
    Беларуская незалежнасьць пачалася за мамантамі
  • Моцны ўдар Ціханоўскіх
    28.07.2025
    Па Пазняку

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць