Шрайбман: Лукашенко более прагматичен, чем Путин
-
26.07.2025., і цяпер жадае. Тое, што ён жадае пры гэтым захаваць часова нейкія намінальныя рэшткі намінальнай незалежнасьці Беларусі, ніяк не супярэчыць – ён хоча масковію, але сваю масковію, дзе галоўны ня пуцін, а лукашонка. Гэта выдатна бачна і паводле выказваньняў лукі, і паводле агульнага вэктару ўнутранае палітыкі (выкрэсьліваньне ўсяго беларускага і наогул не-расейскага, напрыклад, зьнішчэньне могілак АК), і паводле таго, як паводзіць ягоная палітычная паліцыя. А ягоная палітычная паліцыя, нагадаю, рэпрэсуе ня толькі за апазыцыйнасьць, але і за антырасейскасьць, прымушае людзей выбачацца на фоне маскавіцкага сьцягу і г.д. Так што выказваньні шрайбманаў трэба разглядаць праз прызму таго, што лукашонка хоча зноў атрымаць палёгку ад санкцыяў і таму спрабуе зноў прадаць сябе як «таемнага незалежніка» як пасьля 2014 году. Дарэчы, выказваньні шрайбманаў надзіва сынхронна, кучна так ідуць з выказваньнямі агента Факса, але гэта ўжо іншая гісторыя... :)
-
26.07.2025Як мінімум тая гісторыя са спробай дарвацца да новага СССР паказвае, што саюзную інтэграцыю Лукашэнка пачынаў менавіта ва ўласных мэтах. "Мы з РФ адзіны народ, а я лепшы савецкі кіраўнік тут" (на фоне Ельцына).
Расеяне гэта своечасова распазналі, Лукашэнка згубіў саюзныя перспектывы, пасля чаго тая інтэграцыя адразу захрасла (да апошніх гадоў, калі пайшлі ўжо іншыя працэсы).
Таму неразумна казаць, што, маўляў, Еўропа піхае санкцыямі Беларусь да Расеі. Ён сам туды бег, яшчэ ў 1990-х, менавіта пад той хітры план. -
26.07.2025«Пуцін усё больш і больш у палоне нейкіх сваіх перакананняў аб місіі, гістарычнай значнасці. У Лукашэнкі няма піетэту да нейкай глабальнай місіі за выключэннем уласнай улады».
вось што імперыялізм зрабіў з мулам Сабчака . усё так, як і рэлігійныя фанатыкі Нікалай 1 і Нікалай 2, абодва скончылі дрэнна , чакаем новы 1917 -
26.07.2025Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха. Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать американскому линкору. )))
дзякуй Богу я Літвін !! -
26.07.2025Як звычайна Шрайбман мае сэнс, але маю думку, што гэтая гнуткасць і прагматычнасць дэтэрмінарана. Так рабілі, робяць і будут рабіць амаль усе лідары беларускіх зямель.
Пуцінская Расія прэ без перапынку, каб узнавіць імпэрскасць. Робіць шмат памылак, губляе саюзнікаў, але працягвае рушыць да сваей мэты. Хутчэй за ўсе гэта яе і пагубіць, але змяніць курс - гэта прызнаць паразу і згубіць уладу.
Беларусь, як і ўсе суседзі вылікай імперыі (якая яшчэ і вялікі рынак), вымушана балансаваць. -
26.07.2025Nk, пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт
-
26.07.2025Адное і тое па кругу, лукашэнка-фэрштэйн і ўсё такое. Чулі, ведаем, дзякуй за балабольства
-
26.07.2025indrid cold, «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні» -
26.07.2025Цикава, а ягоная практычнасьць, гаворыць ужо яму, што трэба адпаузаць ад Вальдэмара. Ато будзе як тым анекдоце пра синяга мужыка.
Лукашэнка таксама забіваў палітычных ворагаў.
Свая глабальная місія ў яго таксама была: ён жа жадаў узнавіць СССР, марыў узначаліць Саюз з Расеяй, дзеля таго некаторы час моцна працаваў на інтэграцыю і папулярнасць у Расеі.
Зараз розніца паміж імі як паміж сартамі вядомай субстанцыі. Кожны мае свае псіхалагічныя рысы, дурныя па-рознаму.
Абодва непрагматычныя для логікі разумнага чалавека, і прагматычныя для логікі злодзея.
Шмат чаго вырашае становішча і логіка развіцця дзяржавы (рэжыму), які кожны ўзначальвае. Калі б Лукашэнка кіраваў Расеяй, ён быў бы меней дыпламатычным, бо меў бы значна менш патрэб дамаўляцца. Калі б Пуцін кіраваў Беларуссю, ад яго было б больш слізкіх хітрыкаў (што ён таксама ўмее).