Светлана Тихановская встретилась с министром внутренних дел Литвы. Разговор шел на белорусском языке
-
09.07.2025Бздура нейкая, стос патрабаванняў такі, што каб яго задаволіць, то трэба колькасць персаналу каманды Ціханоўскай павялічваць разоў у 10. І можа вы пакажаце рашэнне літоўскага суда, у якім вас, як уцякача, пасылаюць у лукашэнкаўскія судовыя органы? На конт злачынцаў, якія далёка не штодзённа здейсняюць дробнае шкодніцтва (па сутнасці хуліганства) - ці сапраўды вы лічыце, што настолькі лёгка спаймаць выпадковых маргіналізаваных выканаўцаў, нанятых праз сацсеткі? Шукаюць, але кропкавыя прапагандысцкія акцыі - гэта ўсё ж такі не настолькі цяжкія злачынствы, каб кідаць на іхнае раскрыццё ўсю літоўскую паліцыю, а таксама праз Еўрапол паліцыю ўсяго ЕЗ, ды яшчэ ва ўмовах рэальнай пагрозы агрэсіі з боку Расеі, і, нажаль, з беларускай зямлі. Што тычыцца гісторыі з Верамейчыкам - то наўрадці варта спяшацца прад'яўляць прэтэнзіі Літве, ня ведаючы з большага суцэльнай карціны гісторыі з Верамейчыкам, якому Літва, шчыра кажучы, нічым ня вінная. Тут нашмат больш пытанняў узнікае да ўладаў Украіны, якія забаранілі ўезд ветэрану баявых дзеянняў, якога яны ж самыя і ўзнагародзілі.
І наконт ліцвінізму. Так, у Літве сапраўды існуюць папулісты-кансерватары, якія разганяюць гэту тэму, і ў іх есць пэўная сацыяльная падтрымка, таму яны і абіраюцца ў Сэйм. Але яны жывуць на сваёй зямлі, якую літоўцы абаранілі пад час Балтыйскага шляху ў 1989, а таксама зімой 1990-1991 пад час сутыкненняў супраць савецкага спецназа ў Вільні, калі загінулі больш чым за дзесяць змагароў за незалежнасць Літвы. А ці бачылі вы побач з мяжой ў Медніках мемарыял з крыжоў і вагончыка ў памяць аб загінулых ў 1990 ад рук савецкага спецназа літоўскіх паліцыянтаў і мытнікаў, ці ведаеце пра тыя падзеі? Усё гэта варта ведаць і паважаць, і ставіцца да Літвы з падзякай за тое, што пераважна Літва і Польша далі прытулак найбольшай колькасці беларусаў, якія ўцякалі ад рэпрэсій. Таму застаецца спрабаваць камунікаваць, і тлумачыць, тлумачыць і яшчэ раз тлумачыць. І вельмі жадана на іх дзяржаўнай мове. Уявіце сабе станоўчы эфект у літоўскім грамадстве, калі б хтосці знакаміты з беларускіх дэмакратычных структур у выгнанні наведаў мерапрыемства ў гонар літоўскіх паўстанцаў, якія не складалі зброі супраць саветаў ажно да сярэдзіны 50х гадоў, і калі б тый прадстаўнік прамовіў там хай няшмат, але па літоўску, і выбачыўся за дзеянні савецкіх акупантаў, у складзе якіх нажаль прысутнічалі таксама і беларусы, хай яны і не гулялі галоўнай ролі, нагадаў пра супольную гісторыю, пра беларускі батальён ў складзе войска першай Літоўскай Рэспублікі і шмат чаго яшчэ, што аб'ядноўвае беларусаў і літоўцаў. І як бы моцна гэта кантраставала з пераследам былога літоўскага прэзідэнта Валдаса Адамкуса шведаўскай пракуратурай нібыта за ваенныя злачынствы, хай у складзе падпарадкаваных вермахту літоўскіх дабраахвотных фармаванняў Сіл абароны айчыны тый ваяваў супраць саветаў выключна на літоўскай зямлі. Дарэчы, Адамкус апроч роднай літоўскай мовы свабодна валодае чатырма мовамі. У гэтай сувязі вельмі сумна, што беларусы ў Літве вельмі неахвотна вывучаюць літоўскую мову. Але яшчэ больш сорамна, што яны вельмі рэдка размаўляюць у Літве нават па-беларуску, з-за чаго нярэдка даволі складана адрозніць іх ад расейцаў. -
09.07.2025Янка, а што наконт вызвалення літвінамі Вільні ў 1920 годзе? Альбо вы настолькі выракліся ад ўсяго свайго, за што змагаліся вашыя продкі, што жадаеце быць рабамі на іх зямлі, за якую яны стагоддзямі пралівалі кроў пад літоўскаю "Пагоняй"?
-
08.07.2025То, что в Демократической Европейской Литве аж целым министром (!) внутренних дел (!!) стал человек, который не превратился из Кондратовича в Кондратавичуса - уже величайшее чудо. А то, что он сказал, что беларусы - самый близкий народ (в отличии от министра иностранных дел, который четко объяснил, что беларусов слишком много и их пора гнать и президента с литовской фамилией Новоседа и партбилетом КПСС, говорящим то же самое) - это двойное чудо. Но сильно бы я на Кондратовича не надеялся, съедят его очень скоро и очень демократически.
-
08.07.2025А я, а я, а я на Брайтане па рускі разговарівал, патаму шта, патаму шта я нацлідар, і мовы англійскай не знаю і знаць не хачу, мне і рускава хватала в США, а агенты всё равно вы все, а не я
-
08.07.2025"Літва працягне падтрымліваць беларусаў"
закрытыя пункты пропуску, скарачэнне аўтобусных рэйсаў, немагчымасць уезду на аўто з беларускімі нумарамі, нявыдача віз паспалітым беларусам для наведвання сваёй гістарычнай сталіцы - Вільні, вытрасанне харчу і вады на мяжы на ўездзе, масавыя адмовы ў внж.. што там яшчэ ў падтрымцы было за апошні час?
Ё словы (прыгожыя і правільныя), а ё справы (дзеянні супраць беларускіх грамадзян замест рэжыму), і неяк першае з другім моцна разыходзіцца. -
08.07.2025Жора, фух вам а не пункты пропуску як бы пазьнякоўцы не скуголілі
-
09.07.2025Лапідар, чаму вы супраць адкрытых пунктаў пропуску? Вы лукашыст? Грамадзяне разбягаюцца, трэба ўтрымаць іх у канцлагеры за калючым дротам?
-
08.07.2025СТ: Лаба Дена, пан Кандратовіч!
УК: Бывайце здаровы, жывіце багата!
СТ: У нас тут гэта...
УК: Мы "гэта" вельмі падтрымліваем!
СТ: Вельмі ўдзячныя за падтрымку!
УК: Эвэліна, дадай ім падтрымкі, калі ласка.
СТ: Як бы нам палегчыць...
УК: Лёгка! Эвэліна, дадай ім індывідуальнага падыходу і адразу ў суд.
СТ: А як бы і з аўтамабільнымі нумарамі...
УК: Канечне, памежныя пераходы дадому заўсёды адчыненыя! -
09.07.2025Яны размаўлялі на руськай мове, на мове Літоўскага Статуту. Так звалася нашая мова, мова народу Літвы, калі сталіцаю Літвы была Вільня, а наш народ зваўся літвінамі і русінамі.
-
09.07.2025Саулюс, рабы гэтае тыя, хто не мае ўласнага імя народу, хто не разумее мову Літоўскага Статуту, мову народу Літвы.
-
09.07.2025Ціханоўскі, Краўцоў, Цапкала, Мартынава, Чалы, Ментусава, Малюкова, Сугак, Зеркало, шматлікія члены КР і іншыя белорусы могуць браць прыклад з літоўскага міністра.
-
09.07.2025ЎІЎ, проста не тыражаваць ніякія іх інтэрв'ю, артыкулы, нічога. Хочуць у беларускую палітыку - сам пабягуць вучыцца.
Усё, чаго ты дамаглася, гэта “вы можаце аспрэчыць у судзе”, калі штосці не падабаецца? Дык каб ты ведала: мы і аспрэчваем, а суды пішуць “звяртайцеся па гэтых пытаннях у судовыя ўстановы Беларусі”!
Што табе сказалі па злачынствах Лукі, якія яны нібыта расследуюць? Усё, скончыўся імпэт?