Комментарии к статье

Зянон Пазняк: Сейчас интересы режима в какой-то степени совпадают с национальными интересами

  • Рэспект
    04.07.2025
    Дык гэта, аказваецца, Пазняк паведаміў, што "будзе працяг перамоваў з Келагам", а не Жыгімантасы Павіл'ёнасы. Трэба спасылацца на аўтарытэтных беларусаў, а не на невядомых летувісаў, якія ў сваёй гаспадарцы ня могуць даць рады, а лезуць у беларускую палітыку.
    Інтарэсы Беларусі менавіта супадаюць зараз з інтарэсамі дыктатара ў неабходнасці вызваліць палітвязняў: для нас - гэта абавязак перад героямі, для яго - гэта магчымасць зняць галаўны боль у стасунках з Захадам. Гэта і апошняму ёлупню зразумела.
    Дзякуй Зянону Пазняку!
  • ,
    04.07.2025
    Рэспект, даволі недалёкі каментар; што зрэшты не супярэчыць генэральнай думцы артыкула пра сітуатыўнае супадзеньне інтарэсаў.
    Аднак, нажаль, нашай імшэлай глыбе самому час ад часу не хапае стратэгічнага бачаньня, бо нашыя патрэбы й інтарэсы амерам да сракі, што тычыцца інвестыцый то ўвогуле цырк)) не лезьце, спадар Зяноне, дзе зусім не цяміце) эканоміка РБ па маштабе як не самы буйны горад ЗША і не з першай трыццаткі.
    Спадар Зянон спрычыніўся да атрыманьня незалежнасьці, і таму дзеля захаваньня дзяржавы - у любым яе выглядзе - чорту душу прадасьць. З пунктаў гледжаньня '20 і '22 як мяркуеце, спадар Зяноне, ці Б-гу дзякаваць за такую дзяржаву?
  • .
    05.07.2025
    Рэспект,
    Зараз інтарэсы Пазьняка супадаюць з інтарэсамі Лукашэнкі
  • .
    04.07.2025
    1. Ну чаму ж прыйшоў да нечаканай высновы. Ён даўно гэта кажа. І зняцце санкцый падтрымлівае, і апраўдвае мігранцкі крызіс на мяжы РБ.
    Толькі "нацыянальныя інтарэсы" трэба разумець як "інтарэсы Пазняка". "Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з інтарэсамі Пазняка". Праўда.

    2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
    Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?

    3. "- Пуцін – гэта прадстаўнік звышдзяржавы, ён мае ядзерную зброю, ён мае вялікую думку пра сябе. І калі ён будзе мець адносіны толькі з Зяленскім, і толькі яго паказваць першым, то Пуцін вельмі пакрыўдзіцца. Ён можа тады не ўступаць у перамовы."
    Пазняк - пуцінферштэер. Разумее Пуціна, як той можа пакрыўдзіцца. Як кажуць, "welcome to the club", "вітаем у клубе".
  • Ну-ну
    04.07.2025
    ., «2. "Тое, што ідзе балаган, што нібыта Трамп падтрымлівае Пуціна, то гэта працуе агентура. Не толькі расейская, але перш за ўсё дэмакратычная, лявацкая агентура."
    Гэта хто такія? Агентура спецслужбаў еўрапейскіх краін?»

    Я як заўсёды паводле сваёй любімай традыцыі дадам для кантэксту :))) літаральна тыдзень таму Пазьняк заявіў наступнае: «Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім» (гл. артыкул на Нашай Ніве за 28 чэрвеня). Дык што гэта, Трамп не разумее, або хто кажа пра прарасейскасьць Трампа, той «агентура»?

    [Зрэдагавана]
  • Найперш не галасі!
    05.07.2025
    ., выбачайце за нясціпласць, але нагадаю - шчэ летась прадказваў пазьнякоўскія панегірыкі Пуціну.

    Прага да сваёй першаіснасці натуральна прывяла да захаплення "вялікімі")), у нашым выпадку Лукашэнкам, а далей натуральны дрэйф да пуцінферштэерства.
    Захапленні неадэкватнымі паводзінамі Трампа мае тую ж прыроду.
    Ну а логікі, дасведчанасці, жадання разабрацца тут лепей пазбыцца, каб не заміналі. Не заміналі цешыць уласнае суперЭга.
  • .
    05.07.2025
    Дзве версіі рэальнасці ў Пазняка.
    У першай пра Трампа: "праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад", "рацыянальная пазіцыя міру паводле прэзідэнта Трампа", "уражліва здзіўляе лапідарная геніяльнасць Трампа".
    У другой "Трамп шчыра не разумее, што за бледная моль шалясціць перад ім", "ментальная пастка, у якую трапляюць заходнікі", "Зацяжная дыпламатыя Трампа высвечвае, але не вырашае праблему".
    Ізноў вяртаецца першая: "Гэта псіхалагічна вельмі правільныя паводзіны". "Гэта вельмі разумная палітыка."

    Разумных версій тут не застаецца, толькі фантастычныя:
    1. Лапідарнасць Трампа - з'ява квантавага свету, яна то ёсць, то няма. Як кот Шродзінгера. Лапідарнасць Шродзінгера.
    2. Пазняка - два. Абодва маюць цалкам вернае меркаванне. Толькі гэта розныя меркаванні. А што? Кажуць, што Пуціных увогуле шэсць.
  • імечка
    04.07.2025
    Нармальна дзядзька Зянон усё растлумачыў.
    Спадзяванні на ЗША, бо эўрапейская палітыка за апошнія дзесяцігоддзі так дэградавала, што яны ўжо не здольныя на нейкія складаныя крокі ды камбінацыі. Цяпер там пануюць эмоцыі, істэрыка, крыкі, грознае топанне ножкай і адсутнасьць цьвярозага погляду на рэчаіснасць.
    Вынікі такой палітыкі можна ўбачыць і ў паводзінах кабінетна-кардынацыйнай тусовачцы - адныя толькі лёзунгі, заклікі, скандалы, злівы, боты ў каментах
  • гыыы
    05.07.2025
    імечка, пощадите хоть немного бедных европейцев и их политику, о великий б.русский эксперт!
  • Пан Zенон
    04.07.2025
    За деревьями не видит леса
  • Рашатролли ваш выход
    04.07.2025
    "прыйшоў да нечаканай высновы."
    Что значит нечаканая? Независимость Беларуси выгодна и нам и режиму. Или вам хочется стать частью росии во чтобы то ни стало?
  • MTЗ
    04.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    04.07.2025
    "амерыканцы разумеюць гэтыя праблемы"

    Каб ты ведаў, Зяноне, амерыканцы слоў такіх ня ведаюць БЕЛАРУСЬ ці БЕЛАРУС. Некаторыя мо ў савецкія часы яшчэ трактар БЕЛАРУС ведалі, але гэта трактар, а не краіна ці народ. А калі савок кірдык, то й пра Беларусь і беларусаў ніхто ня ведае ў Штатах. З марсіянамі блытаюць.
  • наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм
    05.07.2025
    Anatol Starkou, а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , далучаючы іх да гэта жахлівага ардынскага свету , SIONNIA зразумела усім што наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм . 2014-2020 яны гэта ужо рабілі і наш афіцыйны планктон замест нашых трасяншыкаў выбраў прыблудаў, людзей на 120 % Маскоўскамоўнай імперскай культуры . Нацыя атрымала жахлівую лекцыяю , малюся каб мы усе зразумелі што без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць
  • мы ключавая дзяржава ва усёй эўропе/свеце
    05.07.2025
    Anatol Starkou, на ЮТ ВЫЙШЛА лекцыя Т. Снайдэра пра Гісторыю Беларусі, 4 дні таму, 27,333 праглядаў, хутка будзе 200 000. Сам Жыву за Мяжой , ведаюць і цікавяцца, мы ключавая дзяржава ва усёй эўропе/свеце . Таму не трэба брахаць .

    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва 🏳️❤️🏳️
  • Anatol Starkou
    05.07.2025
    " а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц""
    Упершыню чую такое слова Беларусцы. Далёка ад Беларусі і беларусаў пойдзіце, бчб змагары.

    Некалі ўпершыню на Свабодзе, на онлайн каферэнцыі з расійскім святаром, я задаў яму пытанне пра тое, як у Брукліне з адзінай праваслаўнай беларускай аўтакефальнай царквы такія змагары зянонаўцы як ты, павыганялі вернікаў беларусаў і нават аднаго беларускага габрэя хрысціяніна, які спяваў у царкоўным хоры, за тое, што па меркаванню зя-замагароў з беларусамі тыя вернікі не былі бчб. І нас тады беларусаў прыняла Руская праваслаўная царква Нью-Ёрка. Усёк? Нью Ёрк па колькасці жыхароў амаль уся Беларусь, а БАПЦ у Брукліне адна. То бок умоўна - адна на Беларусь. І вось з яе павыганялі беларусаў зянонаўцы. Бо ім паказалася, што астатнія верікі не до бел-чырвона-белыя.

    Лекцыі пра РПЦ чытай сабе у люстэрка, не до змагар.
  • Anatol Starkou
    05.07.2025
    мы ключавая дзяржава ва усёй эўропе/свеце ,

    Адной гэта фразы з тваёй прапагандысцкай брахні дастаткова, каб зразумець сэнс астатняга.
    - Ты паляк? - Не. - Рускі? - Не. - А хто? - Беларус.
    Гэта прыклад маіх размоў за болей за 20 гадоў у Амерыцы з амерыканцамі. Пасля слова БЕЛАРУС іх кампутар завісае і нічога не разумея. Тады я кажу: Гэта краіна Беларусь у Еўропе між Польшай і Расіяй. Нас 10 млн беларусаў.
    На гэтым мой суразмоўца скончыў першы беларускі ўніверсітэт у замежжы.
  • Найперш не галасі!
    04.07.2025
    1) Дык што разумеюць абстрактныя амерыканцы?
    2) Чым зацікавіліся амерыканцы?
    3) Што важна для амерыканцаў?
    4) Якім радыкальным спосабам "вырашацца пытанні"?
    5) Якія менавіта пытанні?

    Вось і першакрыніцы. Хтосьці яшчэ не пераканаўся, што ў тумане словаў пустата без сэнсу?

    Дарэчы ў ЗША традыцыйна слабаваты, непасьпяховы досьвед ("вопыт") працы з дыктатарскімі рэжымамі.
    Венесуэла, Кампучыя, ВіетНам, Куба, Карэя, Расія, Беларусь ды іншыя чхаюць на ЗША там, дзе ім хочацца. Людаеды з Афрыкі і Лацінскай Амерыкі робяць тое ж самае.

    Канкрэтна і выразна прагучала толькі адно і ўжо каторы раз : " інтарэсы рэжыму - гэта і ёсць нацыянальныя інтарэсы Беларусі ".
  • Indiana
    04.07.2025
    Суть в том,что россия это экзистенцианальная угроза,а лукашенко не думает как то отплзать от нее или например укреплять национальное крыло. Россия империя,белорусь обычная страна. Что случается когда волк встречается с коровой?
    Заметьте сейчас россия присоеденяет территории ,а не как при ельцине создает квазигосударства(приднестровье,абхазия,южная осетия). И она хочет сожрать беларусь и уже подгоняет юридическую базу(ссср неправильно распался).
    Империи как хищники убивают травоядных.
    Поэтому поддержка этого режима не может укрепить суверенитет.
  • Indiana
    04.07.2025
    Indiana, лукашенко у власти потому что россия его поддерживает. Попробует отпалзти,останется один на один с белорусским народам и россия уже не сможет его спасти(как в 90ые от импичмента и в 2020). И внести раскол между путиным и лукашенко тоже самое,что внести раскол между Вильгельмам Кубэ и Гитлером.
  • Сымон
    04.07.2025
    У Пазняка праблемы з логікай. Якім чынам ўцягванне рэжыма Лукашэнкі ў міжнародныя кантакты падвысіць суб'ектнасць Беларусі? Беларусь не прымае ніводнага рашэння без узгаднення з Крамлем. Нават наперадні візіта Келага ў Беларусь да Лукашэнкі прыязджаў старшыня СК Расеі, каб высветліць падрабязнасці візіту Келага і праінструктаваць пуцінскага васала. У 2020 Лукашэнка цалкам страціў падтрымку беларускага грамадства і ён выдатна разумее, што трымаецца ва ўладзе толькі праз тэрор і рэсурсы Крамля. Але ён баіцца паўтарыць лёс кіраўнікоў г.з. ДНР, таму імкнецца даказаць карыснасць Пуціну менавіта ў статусе проксі. Ну і зразумела варта памятаць пра псіхапатычную прагну байструка-курашчупа да такой улады, калі ён мае неабмежаваную уладу над кожнай асобай. Вось і ўся суб'ектнасць. У якім месцы тут інтарэсы Беларусі - незразумела, хіба што папяровая незалежнасць.
  • Лапидарно
    04.07.2025
    Пазьняк коллаборант с режимом много лет. Это очень несамостоятельный человек. Под Трампа. Под Лукашенко. Всех хвалит
  • расейскамоўныя постмадэрністы не любяць Беларусь, мараць пра бізун Навальнага - Пушкіна
    04.07.2025
    "Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі"

    даўно тут пра гэта пішу, нашы расейскамоўныя постмадэрністы не любяць Вольную Беларусь, мараць пра бізун Навальнага - Пушкіна і танную нафту , з балямі і французскімі булкамі
  • Гігін : «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая
    05.07.2025
    «Я сказаў Аляксандру Рыгоравічу, што лозунг «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь» дазваляе нам казаць пра ідэю, якая валодае масамі. Так, слова «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. А «квітнеючая» азначае дабрабыт грамадзян Беларусі», — падзяліўся Вадзім Гігін на «Альфа Радыё».

    вось што вайна зрабіла з нашымі элітамі, усё, не трэба нікому не якіх " хаўрусаў інтэграцыі" з імперый ! «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. Гэта Гігін з праграмы БНФ скраў . )) Мне падаецца усё гэта !! i ДА НАШЫХ ОФІСНЫХ- постамадэністаў, ПАГЛЯДЗІЦЕ НА капіталізацыю ГАЗПРОМА да вайны (2014) і сёння, усё як Пры Р. Рэйгане , Трамп ведаюць справу !
  • Цытата
    05.07.2025
    Зянон Пазьняк: "вельмі істотна ў любой сітуацыі неяк адрываць гэты рэжым ад Расіі".
    Цалкам згодзен.
  • Пеця
    05.07.2025
    Гыгыгы, вось ён i аблупiўся.
  • Цытата
    05.07.2025
    Зянон Пазьняк: "для Украіны вельмі важна, каб быў надзейны сусед паўночны. Важна, каб там была дэмакратыя, але важна і нейкім чынам адарваць гэтага суседа ад Расіі. Вельмі важна, каб ён быў нейтралізаваны, каб адтуль зноў не пачаліся нейкія ўзброеныя наступы. Гэта стратэгічна для Украіны".

    Цалкам згодзен.
    І для краін Балтыі таксама важна, каб не было расейскіх войскаў у Беларусі. І для Польшчы.
  • ХВ
    05.07.2025
    Абрыдлі вы ўсё са сваім Зянонам. З яго як з казла малака. Вы яшчэ ад смагі не памерлі?
  • Я
    05.07.2025
    Сколько не читаю его интервью, везде знатно подлизывает ж.пу Трампа
  • гыыы
    05.07.2025
    Я, и облаивает Европу - типа они леваки. так дул бы со своими сторонниками из ненавистной левой Европы в штаты на велфер! а то как то очень по- руски у него выходит - сидеть в Европе, вовсю поливая ее грязью.
  • Старикам здесь не место
    05.07.2025
    Когда же этот совковый чекист убивший свободную Беларусь в самом начале уже уйдет на постоянный покой уже бредить начал
  • Не согласен
    05.07.2025
    Украина на много важнее за Беларусь в Европе. Кто будет доминировать в Украине, тот будет доминировать в Европе. Беларусь по умолчанию вассал и сателлит России. Местные не готовы с оружием в руках бороться за свободу и независимость, за европейское будущее. Ждут халявы и только. Эмигранты ждут грантов, донатов, а местные ништяков от России. Вот такая типа белорусская нация

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць