Божа ты мой, нарэшце на 2 (!!!!!!) прыйдзе сапраўдные летняе цяпло, на 2 (!!!!!!) дні, а НН ужо галосіць - як спеку перажыць, ратуйце
Малады корч
03.07.2025
%, людзі ж у розных акалічнасьцях, нехта во шпалы цягае, нехта гудрон залівае, кладзе асфальт, косіць траву ці капае траншэю...
.
03.07.2025
У такія дні рэальна павышаецца смяротнасць, не да бравады. Акрамя сардэчных хвароб і інфекцыйныя (бо слізістая перасушана). Калі людзі не часта сустракаюцца са спёкай, могуць недаацэньваць пагрозы.
Жвір
03.07.2025
Не валяйцеся на пляжы, наведвайце паркі, лясы, скверы, асабліва, калі ў іх ёсьць вадаёмы, дзе можна апаласнуцца, мінімум адзеньня, але ў капелюшы (пажадана каўбойскага фасону) і сонцазахісных акулярах(!), а ў хатах трымайце вокны закрытымі ад пранікненьня сонца і хадзіце цалкам голымі. Не ўжывайце алкашку й не паліце цыгарэты ды розныя вэйпы-дрэйпы.
.
03.07.2025
Голымі ў хаце таксама не добра. Лёгкае адзенне лепш, бо ўпівае пот, а на голым целе ён застаецца. Тое ж самае пра сон у спёку.
Галя з Камароўкі
03.07.2025
Жвір , а што рабіць тым, у каго ціск спадае не праз лекі, а дзякуючы каньяку? А ў нас сення 36. А метро як спалілі пазаўчора, так да гэтуль не аднавілі. А ехаць пад сонцам 45 мінут - ну, такое сабе. Ці ў тунэлю метро стаяць па 15-20 мінут.
Жвір
03.07.2025
., 1) Пот і служыць чалавеку дзеля ахалоджваньня цела, 2) адзеньне не пазбавіць цела ад поту, хай яно й упівае яго, 3) хто занадта патлівы, той разам болей прыме душ. Дадам яшчэ адну лягічную параду: піце больш вады, падтрымлівайце водна-мінеральны балянс ☝️
Как пережить жару?
Акрамя сардэчных хвароб і інфекцыйныя (бо слізістая перасушана).
Калі людзі не часта сустракаюцца са спёкай, могуць недаацэньваць пагрозы.
Тое ж самае пра сон у спёку.
Дадам яшчэ адну лягічную параду: піце больш вады, падтрымлівайце водна-мінеральны балянс ☝️