Комментарии к статье

Российские онлайн-карты из года в год отбивают белорусскую аудиторию у Google

  • see
    26.06.2025
    Прыходзіцца карыстацца гэтым ****дэксам, бо:
    1. Больш падрабязныя
    2. Расклад руху транспарту
    3. Рух транспарту на карце
    4. Свежы street view
    5. Крокі на дарогах больш-менш адэкватныя

    Стараюся замяніць osm па некаторых пунктах, але не заўсёды магчыма :(
  • Мх
    26.06.2025
    "Рост «Яндэкса» забяспечваюць іншыя сэрвісы экасістэмы: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расійскія турысты, а гэта — 97% замежных падарожнікаў, сказана ў дакладзе."
    Пошук, які нават на беларускамоўны запыт дае расейскамоўныя і расейскія крыніцы.
    Галасавы памочнік: таксма адказвае выключна па расейску.
    Таксі - дастаўка: правільна, зліваем свае лакацыі і плацёжныя сродкі ў ФСБ, плюс фінансава падтрымліваем расейскую "СВА".
    І вось такое "комба" набірае папулярнасць сярод беларусаў...
  • shugar
    26.06.2025
    yandex - найдётся всё!
    google - ничего и не терялось...
  • А
    26.06.2025
    Проста Яндэкс карты рэальна нашмат лепш. І былі да вайны і санкцый. Капіталізм і толькі. Ніхто так як Гугл не ўмее зрабіць круты прадукт і потым забіць на яго болт.
  • did
    27.06.2025
    А, наколькі ведаю, справа не ў "забіванні балтоў" а ў доступе да геадэзічных картаграфічых дадзеных. Гугл гэта ж уражэская кампанія, а Яндэкс свае фсбшнікі. Паглядзіце іншыя краіны - ў большасці з іх мапа гугл больш якасная і падрабязная, чым у Беларусі.
  • UnderDog
    26.06.2025
    А знаете, почему лично я считаю Яндекс-карту лучшей для Беларуси?
    Простая причина: приезжаю я в Беларусь, привычно открываю гугл-карту — и.. .. и Гугл путается, показывает ошибочные адреса! Городской транспорт? Пишет, что эта функция в разработке!
    Что-то ещё — не знает, там — не понимает, сюда — а это где?
    В общем — бесполезная карта для Беларуси.
    Если что — я ей в Польше постоянно пользуюсь.
    И, другое дело Яндекс-карта. Всё, что не может предоставить гугл-карту, даёт Яндекс-карта.
  • UnderDog
    26.06.2025
    А Гугл в лидерах, потому что во всех андроидах Гугл карта установлена по умолчанию — не важно пользуешься ты картой или не знаешь о её существовании. А у большинства людей андроиды, вот вам и ответ почему Гугл в лидерах. А так кому бы он такой бесполезный, в Беларуси был бы нужен?
  • Мх
    26.06.2025
    Калі ёсць жаданне забіць смартфон дадатковым софтам, які будзе жэрці батарэю, калі хочаш мапу, якая не паказвае дзяржаўныя межы, (усё па заветах Пуціна, бо "Расея нідзе не сканчаецца") і не падтрымлівае беларускую мову - ваш выбар - Яндэкс мапы!
  • Рефл
    27.06.2025
    Так google не развивает карты в нашем регионе. После начала войны мой дом вообще пропал с карт - так и не вернули до сих пор. Правки от пользователей не принимают. Так что Гугл карты не могут развиваться в нашей стране
  • нейкі
    27.06.2025
    Рефл, яны і да таго не развіваліся. Іх "развівалі" школьнікі, пераназываючы школы ў гонар бразільскага стрыпцізёра і прыватнікі, якія былі не ў стане нармальна падпісаць сваю ўстанову і дакладна нанесці яе лакацыю на мясцовасць.
  • GMaps
    27.06.2025
    Рефл, паспрабуй напісаць сюды, даволі хутка дадаюць на карту:
    https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdoY5CuwdFiAruMf1SC4w-E6XcisiGLvNJ1ufM4DROtrol9VQ/viewform
  • .
    27.06.2025
    Падкажыце, якая крыніца гэтай спасылкі? Дзе на афіцыйных сайтах google яе апублікавалі?
  • GeoMapper
    27.06.2025
    Дзякуй, але лепей ужо карыстацца Waze ці OSM, дзе ёсць якая-ніякая беларуская мова ды просты інтэрфэйс з нармальнымі падказкамі, а не Яндэкс з 3D-смеццем, якое цяпер немагчыма адключыць.
  • карыстальнік
    27.06.2025
    Мапы – гэта сэрвіс, які па вызначэнні моцна завязаны на «зямлю». І Гугл, як заходняя кампанія, апошнімі гадамі губляе тут уплыў па зразумелых прычынах. Адсюль і адпаведная якасць мапаў. Цудаў не бывае.
  • %
    27.06.2025
    Папросту Яндекс на Беларусі больш дакладны - бо ім дазволена. А Гугл ужо часам не дакладны, бо ім не дазволена. Але сітуацыя мяняецца цалкам на супрацьлеглае калі вы пакідаеце межы Беларусі. Там Яндэкс працуе вельмі прыблізна, а Гугл наадварот
  • .
    27.06.2025
    Навіна пра гэтае даследаванне Rocketdata ужо чамусьці выдалена з іх сайта, а само даследаванне раздавалася толькі праз бот у тэлеграме.

    Слабасць Google у Беларусі тлумачыцца прававымі абмежаваннямі: Яго сюды не пусцілі здымаць панарамы (пусцілі нават ў РФ да 2021 г.), не жадалі дамаўляцца па раскладу транспарту, і, зразумела, пасля 2022 г. ён не мае магчымасці ліцэнзаваць картаграфічныя даныя ад мясцовых правайдараў, нават калі б і жадаў тое.

    На дзіва, Яндэкс лепш за ўсіх канкурэнтаў зараз шукае беларускія тапонімы на беларускай мове (назвы населеных пунктаў і іншае).

    Расклад транспарту акрамя Яндэкс ёсць яшчэ на minsktrans і ў Transport BY ад IBA, у апошнім і актуальны рух. Таксама небяспечна, як і ў любой беларускай або расейскай праграме, якой вы даяце сваю лакацыю, але хаця б яна не кансалідуецца ў адным месцы (Яндэксе).

    У перспектыве дрэнна, што пасля мап карыстальнікі могуць пачынаць карыстацца іншымі прадуктамі экасістэмы Яндэкса, напрыклад, пошукам. А пошук будзе далей фільтраваць "няправільныя" сайты. Як бы і да цэнзуры ў Беларусі не дайшло. Яндэкс вельмі даўно падпарадкоўваецца ўладам РФ.

    Для бяспецы раю:
    - Не мець праграм Яндэкса на сваім тэлефоне. (Не толькі "не пускаць", але і не мець, бо адзінае ядро іх сэрвісаў можа працаваць "на фоне").
    - Не лагініцца ў сэрвісы Яндэкса і не карыстацца імі, калі вы залагінены.
    - Пры неабходнасці запускаць іх веб-версіі ў прыватным акне браўзера праз VPN.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць