Комментарии к статье

Какая ситуация с выездом из Беларуси утром в субботу?

  • Nenad Stekič
    21.06.2025
    спадарства , а чаму так адбываецца
  • Жвір
    21.06.2025
    Nenad Stekič , таму, што через Турэччыну ляцець ніхто ня хоча, бо трэба, кажуць, 1,5 к даляраў адваліць, стаяць цэлы тыдзень у чарзе больш рамантычна...
  • Рэната
    21.06.2025
    Жвір , рамантычна? Вось так не жартуюць. Ты мусіць і праўда лукатроль. Нездарма цябе тутака не любяць. Гнілы рот у цябе.
  • Жвір
    21.06.2025
    Рэната, Вы не рамантык, Вам не зразумець сапраўднага рамантыка, адсюль і лаянка ляціць з Вашага сьвежага роту ў маю бязвінную душу..:)

    Вось уявіце сабе, Вы ў машыне, у чарзе за 25 км. ад КПП. Ноч, цішыня, зоры, Птушыны шлях раскінуўся над галавою праз усё неба, санаты конікаў у траве пры ўзбочыне дарогі, шоргат крылаў начных птушак, жоўтыя вочы пільна сочаць за вамі з цемры лесу, узыходзячая поўня кладзе цені невядомых зданяў на дарогу,.. і тут вам прыперла ў туалет, якога няма, а да кукурузнага поля 300 метраў някошаным лугам у халоднай расé...

    Рамантыка, як ні круці, будзе на што ўзгадаць зімовай слотай...
  • Жвір
    21.06.2025
    А некалі цягнічок бегаў, два разы на дзень, і ўсе КПП працавалі, палова турыстаў Палангі былі беларусы, і ніякай варожасьці не было... Людзі сваімі ўласнымі высілкамі ўскладняюць сабе жыцьцё, час ідзе наперад, а людзі скатваюцца ўзад... Хто атрымлівае з гэтага профіт, і які ?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць