Комментарии к статье

В Минске похоронили как жертв нацизма 75 человек, останки которых нашли возле бывшей дачи Цанавы. Но больше похоже, что это жертвы советов

  • Маскоўсki імперскі НКВД фізычна зьнішчыў 70 % усіх Беларусіx пісьменьнікаў
    18.06.2025
    Пасля Другой сусьветнай вайны 10-мільённая Беларусь страціла каля 3-х мільёнаў сваіх жыхароў, аднак каля 2-х мільёнаў былі забітыя яшчэ да вайны органамі камуністычнага НКВД. У Беларусі фізычна зьнішчылі 70 адсоткаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, забілі вучоных і мастакоў. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная ў поўным складзе. Амаль усе былі расстраляныя.) Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага быў прыдуманы ярлык «нацдэм» (гэта значыць — нацыянальны дэмакрат, хоць такой партыі не існавала). Гэты ярлык прыклейвалі да ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць. У нетрах НКВД была прыдуманая неіснуючая антыкамуністычная арганізацыя СВБ («саюз вызваленьня Беларусі»). Пад прыдуманы фантом энкавэдысты праводзілі арышты, вялі ўяўляемае сьледства, дапытвалі, катавалі, судзілі, потым ссылалі ў Маскоўскую імпэрыю і расстрэльвалі нявінных людзей. Пасля Рыскай змовы ў 1921 годзе Беларусь падзялілі між Польшчай і Маскоўскай імпэрыяй. Мяжу падзелу правялі непадалёк ад Менску. Існаваў таемны загад НКВД зьнішчаць усё беларускае насельніцтва ўздоўж мяжы. Маскоўскія акупанты хацелі зрабіць тут бязлюдную зону. Зьнішчэньне ажыцьцяўлялі памежныя войскі. Давераным асобам выдавалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі салдат-памежнік сустракаў у бязлюдным месцы (на дарозе, у полі, у лесе) самотнага беларуса ці беларуску, ці дзіця, ён страляў чалавека, тут жа рыдлёўкай выкопваў яму і засыпаў труп. Такое было прадпісаньне. Людзі ў вёсках не так баяліся «чалавека з ружжом», як салдата з рыдлёўкай. (Гэтыя факты апублікаваныя ў беларускай прэсе ў пачатку 90-х гадоў.) У 30-х гадах на 95-99 адсоткаў (практычна цалкам) была зьнішчаная (сасланая і расстраляная) беларуская камуністычна-партыйная і савецкая адміністрацыя. Зьнішчалі нават дырэктарат і гаспадарчых кіраўнікоў. На пасады забітых адміністратараў і камуністычных начальнікаў-беларусаў дасылалі «маскавітаў» з Маскоўскай імпэрыі. Маскавіты 🇷🇺 (гэтак званыя «выдвіжэнцы») прыязджалі ў Беларусь, займалі вызваленыя пасады, атрымлівалі ільготы, маёмасьць, кватэры і першае, што яны рабілі — закрывалі беларускія школы, пераводзілі іх на «маскоўскую» мову, каб іх дзеці маглі вучыцца, не абцяжарваючы сябе вывучэньнем, як яны казалі, «нікому непатрэбнай» беларускай мовы. Такім чынам акупанты стваралі ў Беларусі маскоўскамоўнае насельніцтва. Этнацыд, лінгвацыд, мнемацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.

    Зьнішчэньне беларусаў маскоўскім НКВД працягвалася і ў часы нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 года ў першыя дні вайны камуністы расстралялі ў турмах і на этапах тысячы зьняволеных. Толькі ў Берасьцейскай крэпасьці, дзе была страшная турма НКВД, усіх арыштаваных ліквідаваць не пасьпелі, частка зь іх разьбеглася. Тым часам вялікая група наглядчыкаў і функцыянэраў НКВД была заблакаваная ў крэпасьці немцамі. Яны сядзелі там каля месяца, пакуль не вымерлі. Гадоў праз 20 пасля вайны камуністы прыдумалі легенду пра «гераічную абарону» Берасьцейскай крэпасьці. Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова — на этнічных беларускіх землях, якія былі ў складзе Маскоўскай імпэрыі (Смаленшчына, Браншчына). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Ды таму, што працягваў дзейнічаць плян зьнішчэньня беларускай нацыі. Масква, выкарыстоўваючы органы НКВД, уцягнула масы цывільнага беларускага насельніцтва ў вайну супраць немцаў, і гэтым падставіла беларусаў пад нямецкі ўдар. Неабходная справа барацьбы зыходзіла з каварнай задумы і ажыцьцяўлялася подлымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Энкавэдысты адмыслова каля беларускай вёскі забівалі немца або рабілі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю гітлераўцаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часьцей за ўсё — разам зь людзьмі). Такім чынам, дарэчы, у выніку адмысловай правакацыі бальшавіцкіх партызан была спаленая і вядомая Хатынь, якую камуністы потым у 70-х гадах разрэклямавалі на ўвесь сьвет як тыповую ахвяру фашыстоўскага зьверства. У выніку такой камуна-фашыстоўскай сумеснай «працы» ў Беларусі спалілі больш за 9 тысяч вёсак. Таму да канца вайны, у выніку адмысловай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі пасланыя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы займалі маскавіты, дасланыя з Масквы, і верныя энкавэдысты. Летам 1944 года, калі Чырвоная армія заняла Беларусь, маскавіты правялі мабілізацыю ў войска на беларускай тэрыторыі. Дзясяткі тысяч маладых беларускіх мужчын, амаль без падрыхтоўкі, кінулі на перадавую лінію фронту. Маскоўскія камандзіры падымалі іх у непатрэбныя атакі пад агонь нямецкіх кулямётаў, ня даўшы нават зброі ў рукі, ці зь вінтоўкамі, але без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. А тыя, што ўцякалі назад, траплялі пад кулі энкавэдысцкіх «заградатрадаў». Зрэшты, заградатрады стралялі і ў сьпіну. Так працягвалася зьнішчэньне беларусаў на вайне, рукамі немцаў і маскавітаў адначасова. Як казалі камуністы, «у барацьбе за савецкую радзіму». У 40-х гадах маскавіты вывезьлі ў Сыбір і там замучылі ўсіх лесьнікоў і гэтак званых «кулакоў» з Заходняй Беларусі. Вывозілі вагонамі, па разнарадках.
  • мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце расстраляны ў Катыні
    18.06.2025
    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва
  • Проста жыхар
    18.06.2025
    Нэасавок перапісвае гісторыю.
    З іншага боку, гэты Алег Лаўрухін гаварыў вельмі асцярожна, магчыма, каб не схлусіць: і пра адсутнасць сведчанняў пра пахаванне там ахвяр нацыстаў, і пра "гільзы ад зброі на ўзбраенні гітлераўскай арміі" — папулярныя сярод НКУСаўцаў маўзеры таксама афіцыйна былі на ўзбраенні нямецкай арміі часоў другой сусветнай, хай і ў невялікай колькасці.
  • Пан Кот
    18.06.2025
    Проста жыхар, калі што, то пісталет ТТ зроблены менавіта пад савецкую копію маўзераўскага патрона
  • Бухенвальд і Заксэнгаўзен спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі
    18.06.2025
    Чырвоная армія Маскоўскай імпэрыі «вызваліла» Асьвенцым, але бальшавіцкія лягеры яна ахоўвала да апошняга. Мала хто ведае, што нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў. З самых вядомых — Бухенвальд і Заксэнгаўзен (спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі). З 1948 года спэцлягеры былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу, у 1950-м ліквідаваныя. Але іх абсталяваньне не прапала: новыя дбайныя гаспадары вывезьлі і выкарысталі па прызначэньні ў лагерах Маскоўскай імпэрыі. Як вынікае з гэтага дакумэнта, у Бальшавіцкай імпэрыі былі вывезеныя разборныя драўляныя баракі, абсталяваньне кухняў і пральні, мэдычная маёмасьць. А таксама нейкія «вытворчыя мэханізмы» — што хаваецца пад гэтым злавесным азначэньнем, у дакумэнце не расшыфравана.
  • .
    18.06.2025
    Хутчэй за ўсё, знайшлі на агароджанай тэрыторыі міністэрскіх лецішчаў на Парніковай (пазней рэстаран "Экспедыцыя") або пры пракладцы камунікацый побач. Раней таксама магла быць тэрыторыяй НКУС. Расстрэлы на такіх тэрыторыях або побач - тыповыя.
    Паказальна, што ў гэтым выпадку нічога не паказалі з месца знаходкі і хавалі факт да апошняга. Мемарыяльны камень трэба ставіць не на Чыжоўскіх могілках, а непасрэдна на месцы расстрэлаў у Сляпянскім лесе.
    І па законе (хаця пра што я) там ужо нельга будаваць ніколі. Выглядае так, што працягнулі будаваць. Нехта купіць дамы, пабудаваныя "на касцях" (замест касцей). ЖК Утульны. Цынічна.
  • Ой
    18.06.2025
    ., сам жк построили не в лесу, а сбоку рядом с гостиницей газпром. Там где ресторан экспедиция все снесли кроме ресторана и строят дома частные за много денег. Через лес тянули коммуникации туда от уютного видимо там и нашли
  • Ой
    18.06.2025
    Только дурак не понимает, что мало того что это вранье так еще и используется для пропаганды. Ладно бы захоронили, так надо отпустить комментарии про запад и тд.
  • .
    18.06.2025
    ЖК Уютный складаецца з 2 частак: паўночная на Падлеснай са шматпавярховікамі, паўднёвая на Парніковай з таўнхаўсамі. На схеме з Яндэкса адзначана толькі паўночная частка.
    Камунікацыі капалі і паміж імі, і на тэрыторыі, дзе была "Экспедыцыя". Да вайны была агароджана меншая частка.
    Раскопы павінны былі заставацца ўсё лета і восень, пакуль працаваў 52 батальён. У лесе шмат людзей гуляе, мясцовыя павінны былі заўважыць.
    Таксама не ясна, дзе былі целы 6-12 месяцаў ад знаходкі да пахавання.
  • O_O
    18.06.2025
    Шокирующее прошлое и настоящее.
  • Маскоўскай імперыя пыха не пацягне нафту уралс па 35 $
    18.06.2025
    O_O, ёсць і пазітыўныя навіны , гэта Маскоўскай імперыя пыха не пацягне нафту уралс па 35 $
  • MI6KA
    18.06.2025
    Смерть врагам Белорусского, Российского и Еврейского народа! Закончим с аятоллами, придём к вам.
  • 18.06.2025
    «Далее заместитель генпрокурора Геннадий Дыско заявлял, что «теперь на Западе коричневая чума снова начинает поднимать свою голову».»

    2020

    «Заявление заместителя Генпрокурора Геннадия Дыско о разглашении врачебной тайны по материалам уголовного дела

    Генеральная прокуратура расследует уголовное дело в отношении врача городской клинической больницы скорой медицинской помощи Артема Сорокина и гражданки Екатерины Борисевич»

    По стопам НКВД.
  • Хлопец
    18.06.2025
    Ну дык усё ж верна пракуратура напісала: ахвяры генацыду беларускага народу!
  • %
    18.06.2025
    Яны ўвесь час шальмуюць праўду і змагаюцца з ахвярамі камуністычнага тэрору. Барацьба супраць Курапатаў не скончваецца ад першага дня калі пра гэта распавеў Пазьняк. Роўна тое самае з іншымі вядомымі месцамі пахаваньняў ахвяр сталініскага растрэльнага жаха. Альбо тых ахвяр запісваюць у ахвяры нацызму, царызма, польскага міжваеннага рэжыма і г.д.. Маскалі Сандармох увесь запісалі ў ахвяры фінскіх фашыстаў.
    Нічога новага, нічога дзіўнага
  • Национальная идея для беларусов
    18.06.2025
    Практика тотальной и наглой лжи возведена в идеологию и законы лукашенком.
    Странно, зачем он требует национальную идею для беларусов ?
    Она давно им придумана и успешно работает 31 год - ТОТАЛЬНАЯ, НАГЛАЯ ЛОЖЬ государственной системы лукашенко !
  • Жах
    18.06.2025
    Жанчыны 18 гадоў?
    Можа там маладыя беларускі - авяры згвалтаванняў нквдшнікамі на лецішчах НКВД?
    Таму і дакументаў ніякіх на іх няма? Выкрадалі на вуліцах, гвалцілі, забівалі і прыкопвалі дзяўчын побач з месцам гвалту?
  • ронин
    18.06.2025
    Почему такая секретность, почему нет фото гильз и личных вещей жертв? Нет фото положение тел жертв, а по ним можно сразу сказать это была единоразовая акция нацистов, либо жертв привозили с дачи Цанавы и закапывали на протяжении многих лет. Поэтому и местные жители ничего не слышали и не видели. Я почти уверен, что в подвалах дачи Цанавы были пыточные и расстрельные камеры. Лживый режим в своём репертуаре.
  • Самім не смешна?
    18.06.2025
    Пішаце "Люстэрка", але пераходзіш па спасылцы на "Зеркало", дзе нават абіраючы "Бел" артыкул на расейскай.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць