Выпруць зь Беларусі? Амерыканцы дапамагаюць вызваленьню, але на якіх бесчалавечных умовах. На якой падставе зграя выкідвае грамадзяніна Беларусі з Беларусі? Што ў 2020, а хтосьці раней, сказалі, што лукашэнка прайграў выбары? Краіну ператварылі ў нейкі вялікі перавалачны пункт, дзе пастаўлена задача ўсіх перакінуць праз мяжу ў кірунку захаду, ці то замежнікі, ці то беларусы.
Верасок
13.12.2025
Ёсік, А што такое Беларусь, дзе яна? Сённяшняя геаграфічная Беларусь гэта БССР 2.0 і гэтыя людзі змяніць там нічога не змогуць бо ім не дадуць гаварыць. Няхай лепш гавораць за мяжой. Сапраўдная Беларусь сёння ў Польшчы і ў Літве дзе ёсць беларускія суполкі, дзе людзі могуць без страха гаварыць пра свае перакананні і выказваць свае адносіны да падзеяў.
Верасок
13.12.2025
Ёсік, Геаграфічная тэрэторыя і нацыя гэта не адное і тое ж. У габрэяў не было сваёй геаграфічнай тэрэторыі тысячагодзямі, але нацыю яны сваю захавалі. Такая ж задача зараз і перад беларусамі, каб калі прыйдзе час яны маглі прад'явіць свае законныя правы на страчаную спадчыну. А сядзець у БССР, маўчаць і лічыць што гэта чымсьці дапаможа штосьці захаваць - глупства і бездапаможнасць.
Добрая навіна
13.12.2025
Ой, даражэнькая Марыя, як мы чакалі гэтага дня! Будзь здарова! Ты можаш быць у выгнаньні, але ты жывая й вольная, дзе можаш выступіць за Беларусь!
Мария Колесникова вышла на свободу