Каменданты лагероў і вертухаі таксама жылі ў камфорце і думалі, што яны гуманісты, і робяць больш добрага, чым дрэннага. Што яны - гэта тое, што аддзяляе людзей ад абсалютнага знішчэння, а яны ўсё ж дапамагаюць большай частцы.
Знішчэнне ўсяго беларускага - modus operandi машэраўшчыны. І тутэйшы рэжым - гэта менавіта камсамольцы брэжнеўскіх часоў, якія хацелі перамашэрыць машэраўшчыну.
Глядач
04.10.2025
Паглядзіце на фота, хто ахоўвываў Машэрава? Гэта простыя салдаты з Белпалка ўнутраных войскаў, які тады знаходзіўся на Грушаўцы, у параднай форме без зброі. А што зараз абдываецца ў падобных выпадках?
Найперш не галасі!
04.10.2025
Так, Машэраў ішоў па кар'ернай лесвіцы ў клане партызанаў. Кланы утварыліся яшчэ на І з'ездзе РСДРП і далей толькі раслі разам з ростам дзяржаўнага аппарату. Вечная спрэчка і канкурэнцыя "кто больше матери Истории ценен партия или Ленин". Напрыклад, КГБ зрабіў кіно "17 мгновений весны", дзе вайну выйгралі разведчыкі. Але ў рэальнасці ўладу трымаў "армейскі клан" - маршалы, генералы і тыя хто быў пад німі. У іхных руках да смерці Брэжнева былі асноўныя рэсурсы - зброя, эканоміка, бюджэт СССР, вытворчасць, пасады. Машэраў ішоў як партызан і таму падтрымліваў ўсіх, хто піша пра вайну і немцаў. Атрымаў дарогу мастак Савіцкі, пісьменнікі Мележ, Танк, Куляшоў, быў уратаваны Быкаў, і Адамовіч таксама. Ды і хто ў нас не пісаў пра толькі што перажытую вайну? У выніку літаратараў ў пэўных межах шанавалі, давалі самарэалізоўвацца, гэткі як пазней казалі "сацыяльна творчы кантракт": ты пішаш пра ролю БССР ў перамозе, пра пакуты - у выніку ты пішаш, альбо вы пішаце пра ролю беларусаў ў СССР, значыць вы пішаце. Таму і пісалі. Але ў той жа час закрытымі ад народа, у спецфондах і спецхранах былі усе астатнія пласты беларускай культуры і гісторыі. Калі, скажам, Гарэцкі ці Сыракомля не пісалі пра партызанаў і немцаў, то і ведаць вам пра іх строга забаронена. Творчасць беларускіх пісьменнікаў выкарыстоўвалася Машэравам для ідэалагічных рычагоў, каб падняцца ўгару кар'еры. Кніжкі пра вайну і акупацыю, абеліскі ў кожнай вёсцы.. І тыя рычагі сапрацавалі напоўніцу як змаглі : у партызанскай БССР - цар і бог, а ў Маскву, як не стараўся, не ўзялі, бо на тых балотах фуражыравалі іншыя "партызаны" (кракадзілы). Машэраву не дапамагло ані забарона беларускай мовы ў адукацыі на карысць "слияния нацый", ані заняпад рэстаўрацыі і разбурэнне архітэктурных помнікаў, ані ліквідацыя ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. Створаны дзяржаўны падмурак пралетарскага безкультур'я, дзяржаўнага шкурнага бяспамяцтва далі трагічны вынік на выбарах 1994 года.
Шэрачка- машэрачка
04.10.2025
Глыбока савецкi чалавек. Няўжо не хапала мазгоў, гонару, цi сумлення быць Не-савецкiм ? А можа проста прыстасаванец? Дарэчы, не да канца разумею, чаму КДБ праз сваiх агентаў, распаўсюджвала чуткi сярод насельнiцтва, што Машэраў памёр- бульбы не будзе.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Шэрачка- машэрачка , прыстасаванец. Хай са сваім каларытам, але камуніст, ён і ў пушчы камуніст.
БелАрус
04.10.2025
В конце семидесятых я был уже школьником в Минске и помню, как было голодно. Вечером в магазинах только была разливная сметана, молоко в бутылках и чёрный хлеб в кирпичиках, крупы, соки в трехлитровых банках, килька в томатным соусе. Машеров все отправлял в Москву, он даже не сопротивлялся. В Минске все разговаривали на русском, бел.язык. был с четвертого класса, как иностранный. По телевизору из трёх программ говорили по-белорусски только в одной с диким русским акцентом. Я ,как простой советский ученик, не ощутил на себе никаких положительных особенностей правления Машерова. И НЕ НАДО МНЕ ЕГО НАВЯЗЫВАТЬ, КАК СВЯТОГО!!! Это моё мнение!!!
ЯНКА
04.10.2025
БелАрус, падчас кіраваньня Брэжнева й палі ўсе засейвалі, і жывёлагадоўля працавала напоўніцу. Таму нават дзіўна, чаму тады быў гэткі дэфіцыт харчоў. Затое цяперака Масква як можа абараняецца ад беларускіх, хай нават болей якасных прадуктаў. Няма тамака ў сеткавых смакарах ужо й беларускага сала, цукару, розных слодычаў і слоікаў зь вельмі смачнымі й таннымі закаткамі. Усё гэта можна бачыць толькі ў спэцыялізаваных крамках па захмарных коштах.
Анекдот с тех времен по теме
04.10.2025
Однажды подарил Брежнев новый автомобиль Машерову. Пошли они его смотреть. Открывает Машеров водительскую дверь, а руля то и нет, он и спрашивает, как я буду рулить? Ээээ, Петя, рулить я буду...
Жора
04.10.2025
"У Маладзечанскай вобласці яму давялося займацца не толькі камсамольскімі справамі, але і дабіваць антысавецкіх партызанаў па лясах."
Мрак...
Дэмаграфичная бомба ад Машэрава
04.10.2025
Машэрау пачау разбураць вески, а жыхароу перавозиць у Менск. Ен будавау першы горад-мильенник. А потым, дзеци гэтых перасяленцау выбрали сабе калхозника Лукашэнку. Як жаж, ен для их быу сваим у доску.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Дэмаграфичная бомба ад Машэрава, вёскі разбурыла калектывізацыя. Гэта не ад Машэрава. У артыкуле дзіўныя і маларэальныя лічбы пра беларускую ўнутраную міграцыю.
У мяне іншыя лічбы: ў 30-х гадах 70% вясковага насельніцтва, а 30% гарадскога, у 70-х гадах, не памятаю на які год, ужо 30% вяскоўцы, а 70% гараджане. Мае лічбы з энцыклапедыі, якая спасылалася на Госкомстат БССР.
ЯНКА
04.10.2025
Гэты сайтык цішком працягвае ўкраінчыць беларускую мову. Прыкладаў шмат, і вось зноў «Пятро», хоць Машэраў ніякага сваяцкага дачыненьня да Ўкраіны ня меў. Чаму б не назваць яго па-беларуску Пятрусь, Пётра альбо Пётар?! Але для тых, у каго мова Берасьцейшчыны менавіта ўкраінская, «Пятро» занадта бліжэй.
.
04.10.2025
З чаго вырашылі пра ўкраінізм? "Пятро" шмат выкарыстоўвалі класікі белліта стагоддзе таму. І варыянт "Пятро Машэраў" з'явіўся зусім не ў гэтым артыкуле НН. Напрыклад, з такой назвай існуе гістарычны раман Славаміра Антановіча.
М
04.10.2025
ЯНКА, Пятро быў яшчэ напачатку 90-х гг., які да д'ябла гэта ўкраінізм??? Пачытайце беларускую літаратуру таксама. Так, апошнім часам у камэнтах трапляюцца слоўцы з украінскае мовы , бо людзі чытаюць , глядзяць і слухаюць украінскі кантэнт. І гэта праблема. Але і непатрэбныя запазычаньні ёсьць і з ангельскае, маскоўскае ды іншых моваў. Але ваш прыклад тут не да чаго.
Смургонец
04.10.2025
Параўнайце Машэрава з кіраўнікамі прыбалтыйскіх рэспублік СССР. Тыя як маглі супраціўляліся русіфікацыі сваіх народаў, а гэты ішоў у авангардзе не толькі русіфікацыі, але і быў ініцыятарам знішчэння беларускай ідэнтычнасці.
Францішак А.
04.10.2025
Тыповы беларус, які праз савеччыну стаў рускі. І найбольш цікава, што яго культ далей не памёр, трымаецца на міфах і прывязанасці белаРусаў да савецка-рускага. Нават некаторых маладых, у асноўным усходніках.
Хрыч
04.10.2025
Да нормальный руководитель с французскими корнями.Уровень жизни в БССР был куда выше чем в РСФР.Да и реально его люди уважали в отличии "дарагова Леонида Ильича" который Машерова терпеть не мог.
Легенда про святого Петра Мироновича
Знішчэнне ўсяго беларускага - modus operandi машэраўшчыны. І тутэйшы рэжым - гэта менавіта камсамольцы брэжнеўскіх часоў, якія хацелі перамашэрыць машэраўшчыну.
Кланы утварыліся яшчэ на І з'ездзе РСДРП і далей толькі раслі разам з ростам дзяржаўнага аппарату. Вечная спрэчка і канкурэнцыя "кто больше матери Истории ценен партия или Ленин". Напрыклад, КГБ зрабіў кіно "17 мгновений весны", дзе вайну выйгралі разведчыкі. Але ў рэальнасці ўладу трымаў "армейскі клан" - маршалы, генералы і тыя хто быў пад німі. У іхных руках да смерці Брэжнева былі асноўныя рэсурсы - зброя, эканоміка, бюджэт СССР, вытворчасць, пасады. Машэраў ішоў як партызан і таму падтрымліваў ўсіх, хто піша пра вайну і немцаў. Атрымаў дарогу мастак Савіцкі, пісьменнікі Мележ, Танк, Куляшоў, быў уратаваны Быкаў, і Адамовіч таксама. Ды і хто ў нас не пісаў пра толькі што перажытую вайну? У выніку літаратараў ў пэўных межах шанавалі, давалі самарэалізоўвацца, гэткі як пазней казалі "сацыяльна творчы кантракт": ты пішаш пра ролю БССР ў перамозе, пра пакуты - у выніку ты пішаш, альбо вы пішаце пра ролю беларусаў ў СССР, значыць вы пішаце. Таму і пісалі.
Але ў той жа час закрытымі ад народа, у спецфондах і спецхранах былі усе астатнія пласты беларускай культуры і гісторыі. Калі, скажам, Гарэцкі ці Сыракомля не пісалі пра партызанаў і немцаў, то і ведаць вам пра іх строга забаронена.
Творчасць беларускіх пісьменнікаў выкарыстоўвалася Машэравам для ідэалагічных рычагоў, каб падняцца ўгару кар'еры. Кніжкі пра вайну і акупацыю, абеліскі ў кожнай вёсцы..
І тыя рычагі сапрацавалі напоўніцу як змаглі : у партызанскай БССР - цар і бог, а ў Маскву, як не стараўся, не ўзялі, бо на тых балотах фуражыравалі іншыя "партызаны" (кракадзілы).
Машэраву не дапамагло ані забарона беларускай мовы ў адукацыі на карысць "слияния нацый", ані заняпад рэстаўрацыі і разбурэнне архітэктурных помнікаў, ані ліквідацыя ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускай культуры, літаратуры і мовы.
Створаны дзяржаўны падмурак пралетарскага безкультур'я, дзяржаўнага шкурнага бяспамяцтва далі трагічны вынік на выбарах 1994 года.
Машеров все отправлял в Москву, он даже не сопротивлялся.
В Минске все разговаривали на русском, бел.язык. был с четвертого класса, как иностранный.
По телевизору из трёх программ говорили по-белорусски только в одной с диким русским акцентом.
Я ,как простой советский ученик, не ощутил на себе никаких положительных особенностей правления Машерова. И НЕ НАДО МНЕ ЕГО НАВЯЗЫВАТЬ, КАК СВЯТОГО!!!
Это моё мнение!!!
Затое цяперака Масква як можа абараняецца ад беларускіх, хай нават болей якасных прадуктаў. Няма тамака ў сеткавых смакарах ужо й беларускага сала, цукару, розных слодычаў і слоікаў зь вельмі смачнымі й таннымі закаткамі. Усё гэта можна бачыць толькі ў спэцыялізаваных крамках па захмарных коштах.
Мрак...
У артыкуле дзіўныя і маларэальныя лічбы пра беларускую ўнутраную міграцыю.
У мяне іншыя лічбы: ў 30-х гадах 70% вясковага насельніцтва, а 30% гарадскога, у 70-х гадах, не памятаю на які год, ужо 30% вяскоўцы, а 70% гараджане. Мае лічбы з энцыклапедыі, якая спасылалася на Госкомстат БССР.
"Пятро" шмат выкарыстоўвалі класікі белліта стагоддзе таму.
І варыянт "Пятро Машэраў" з'явіўся зусім не ў гэтым артыкуле НН. Напрыклад, з такой назвай існуе гістарычны раман Славаміра Антановіча.