Беларуская мова1212

Мова наша. Типичные ошибки «Нашай Нівы» за декабрь — 1

Штотыдзень мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

праЕкт, а не праЭкт

ЛПП, а не ЛТП (лячэбна-працоўны прафілакторый)

На праверцы лепш чым пры праверцы (няма немілагучнасці «пры-пра»)

фАЕр, а не файер

Цэны гэта prices, а кошты гэта costs (цэны на нафту, а не кошты на нафты, цэны выраслі ў крамах, а не кошты выраслі ў крамах, але любым, кожным коштам, сабекошт прадукцыі, дабаўленая вартасць)

чым? крамбамбулЯй

пЯрЭпалах

лідАр, трэйдАр

рынкУ, глянцУ, прыёмУ (ва ўсіх значэннях), інвентарУ, інтэрнэтУ, нацыяналізмУ, тэрарызмУ, комплексУ, конкурсУ, ЕўрачэленджУ, чэмпіянатУ, бюджэтУ, тэкстУ, але творА, судА, месяцА, ДанбасА, спіртзаводА, паўвека (у родным склоне)

вітамінУ, карацінУ, кобальтУ, фторУ, халінУ (рэчывы, элементы)

седлавы цягач, а не седзельны

пАўлегальны

рух быЎ прыпыненЫ. а не рух было прыпынена

Вялікая Айчынная вайна (два словы з вялікіх літар)

сума аказалася спісаная, а не сума апынулася спісаная (апынуцца можна толькі ў значэнні месца)

сведкі ЕговЫ, а не сведкі Еговых

Дзень дзякавання (амерыканскае свята) 

4,5 гОдА, а не гады (пасля дзясятковых дробаў - родны склон, а не множны лік — «два з паловай года»)

прыкладацца да шклянкі, а не да стакана

доктар, лекар, медык, а не ўрач

крызіс ВА Украіне, а не «ў Украіне»

Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя Танка (п малая)

аўтО, а не аўта (аўтамабіль)

Вы прайгрАЯЦЕ, а не вы праігрываеце

боль застаўся, а не засталася. бо ён мой, мужчынскага роду

ФінляндЫя, а не Фінляндзія

кАЎбаса або кІЛбаса, а не калбаса

бізнЭс, а не бізнес

сЭкс, сЭксуальны

мЕнЕджмЕнт

аповЕд, а не аповЯд

дзяўчАТы, а не дзяўчыны (у множным ліку — дзяўчаты не прыйшлі, вучацца хлопцы і дзяўчаты, без дзяўчат нудна). Але: дзве дзяўчыны, тры дзяўчыны, чатыры дзяўчыны (перажытак парнага склону)

кілАметраў, а не кілометраў (апошняе дыялектнае, размоўнае, можа ўжывацца толькі ў спецыфічных выпадках)

угразла, а не ўгразнула

як правіла, лепш выхадныя, а не выходныя

назвы машын - з вялікай літары: «Фольксваген», «Вольва», «Джылі»

смеццЯвоз, а не смеццевоз

Папа, а не Папа Рымскі (бо ў беларускай мове няма Папы нярымскага)

Расійская Імперыя, Вялікае Княства Літоўскае (усе словы з вялікай літары)

па ГомелІ, па праспекцЕ, а не -ю, -ту.

Комментарии12

Что известно о новом шпионе белорусского ГРУ?5

Что известно о новом шпионе белорусского ГРУ?

Все новости →
Все новости

Эклеры, боевое НЛП и дух «Вагнера». Что скрывается за забором спецназовской части 321411

Посетителей кафе просят уходить, если они берут кофе с собой. А так можно?2

Науседа: Если в ближайшие несколько недель не будет шаров, не будет нелегальных мигрантов, возможно, начнем диалог с Беларусью22

Туалет типа дырка в полу и безумный холод в зале: белорусы обсуждают, почему с дресс-кодом в театре будет сложно10

В России оштрафовали россиянина за угрозы белорусскому силовику по СМС1

Тихановская: 2 апреля режим отмечает самый циничный праздник11

Белоруска Александра Бортич, которая снимается в России, сменила актерскую профессию5

Инженера родом из Хойников осудили — скорее всего, по делу Гаюна3

Как белорусам открыть «шенген»: можно ли успеть к лету-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что известно о новом шпионе белорусского ГРУ?5

Что известно о новом шпионе белорусского ГРУ?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць