БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў

19.09.2026 / 16:25

Nashaniva.com

У адпаведнасці з канцэпцыяй электрыфікацыі транспарту на 2025—2030 гады ў сталіцы плануюць абнавіць 164 адзінкі транспарту і перавесці каля 15 аўтобусных маршрутаў на тралейбуснае абслугоўванне, паведаміў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак Дзяніса Блішча

У будныя дні на мінскія лініі цяпер штодня выходзіць каля 1500 транспартных сродкаў і прыкладна 300 маршрутных экспрэсаў. Усяго ў горадзе налічваецца 296 маршрутаў, якія патрабуюць пастаяннага карэктавання і аптымізацыі.

Намеснік генеральнага дырэктара «Мінсктранса» па арганізацыі перавозак Раман Прановіч адзначыў, што каля паловы транспартных сродкаў Мінска з'яўляюцца экалагічна чыстымі і працуюць на электрычнай цязе.

У гэты парк уваходзяць больш за 700 тралейбусаў, з якіх 60% ужо маюць павялічаны аўтаномны ход, 131 трамвай і 147 электробусаў.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу

У Мінску карэктуюць сетку гарадскога грамадскага транспарту

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў

Каментары да артыкула