«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец выдалі на латышскай мове
Выйшаў раман «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у перакладзе на латышскую мову. Пра гэта напісаў у фэйсбуку паэт Андрэй Хадановіч.
«Такая вось бандэроль з Латвіі. «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец у перакладзе Мары Паляковай, да якога напісаў прадмову. Выданне вельмі прыгожае, а настрой сумны… Добрых чытачоў кнізе! І светлая памяць любімай аўтарцы…», — напісаў Андрэй Хадановіч.
Пісьменніца Ева Вежнавец (сапраўдныя імя і прозвішча — Святлана Курс) памерла 20 ліпеня ва ўзросце 54 гадоў ад наступстваў анкалогіі.
Чытайце таксама:
«What Now, Mr. Wolf?». Культавая кніга Евы Вежнавец выйшла па-англійску
Перакладчыца рамана «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову атрымала за гэта прэстыжную прэмію
«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец выдадуць па-іспанску
Раман «Па што ідзеш, воўча?» выйшаў у польскім перакладзе
«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец пераклалі на нарвежскую мову