БЕЛ Ł РУС

Расійскі канал назваў генерала, якога хавалі ў Маскве. Але памыліўся

5.08.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Абноўлена

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», які раней паведамляў пра патаемнае пахаванне нейкага генерала на Траякураўскіх могілках у Маскве, назваў ягонае імя і прозвішча. Па іх інфармацыі, пахавалі 53‑гадовага Ігара Ерусалімава. Але іншыя выданні гэта зняпраўдзілі. 

У аб'яве пра развітанне чалавека называлі «героем спецыяльнай ваеннай аперацыі», але без пазначэння пасады. 

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» прыйшоў да высновы, што загінулы — генерал-лейтэнант Ігар Ерусалімаў і што ён мог быць сябрам галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі генерала Аляксандра Чайко і прысутнічаў на святкаванні яго 55‑годдзя ў рэстаране Balzi Rossi. 

Але 5 жніўня выданне «Вёрстка» змагло датэлефанавацца па нумары Ерусалімава — чалавек на іншым канцы дроту адгукнуўся на гэта імя і папрасіў «нічога пра яго не пісаць».

Журналісты таксама высветлілі, што Telegram-акаўнт, з якога распаўсюдзілі навіну ад імя дачкі генерала, быў створаны зусім нядаўна і мае прыкметы фальсіфікацыі. Сапраўдны акаўнт дачкі Ерусалімава існуе з 2021 года і выглядае інакш.

Выбух у рэстаране Balzi Rossi ў Маскве адбыўся ўвечары 1 жніўня. Спачатку паведамлялася, што прычынай магла быць уцечка газу, але пазней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што ў рэстаране спрацавала выбуховае прыстасаванне, якое жанчына спрабавала занесці пад выглядам падарунка.

У выніку выбуху загінулі пяць чалавек, яшчэ не менш за 19 атрымалі раненні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, магчымай цэллю для нападу мог быць сам генерал Аляксандр Чайко, якога ўкраінскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да ваенных злачынстваў у Бучы. Ягоны стан пасля выбуху невядомы. Паведамляецца, што падчас інцыдэнту загінуў яго зяць Данііл Перадрый, а 25‑гадовая дачка Марыя Чайко магла атрымаць раненні.

Чытайце таксама:

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік

Каментары да артыкула