БЕЛ Ł РУС

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала

5.08.2026 / 19:06

Nashaniva.com

На Траякураўскіх могілках у Маскве ва ўмовах павышанай сакрэтнасці адбылося пахаванне генерал-маёра, які, паводле неафіцыйных звестак, мог загінуць падчас выбуху ў рэстаране Balzi Rossi. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

Скрыншот з відэа

Як паведамляецца, на могілках з самай раніцы былі ўзмоцненыя меры бяспекі. Там дзяжурылі супрацоўнікі Федэральнай службы аховы Расіі, прыбылі некалькі аўтобусаў з байцамі Расгвардыі. Уезд на тэрыторыю быў абмежаваны, аўтамабілі правяралі супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным. Наведнікаў прапускалі праз металадэтэктары.

Пахавальную працэсію суправаджала ганаровая варта са сцягам Паветрана-касмічных сіл Расіі, але каля падрыхтаванай магілы быў пастаўлены сцяг Сухапутных войскаў.

Паводле сведчанняў відавочцаў, пахавалі «даволі маладога» генерал-маёра. На цырымоніі нібыта абмяркоўвалася, што загінулы мог быць сябрам галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі Расіі генерала Аляксандра Чайко і прысутнічаў на святкаванні яго 55‑годдзя ў рэстаране Balzi Rossi. 

Выбух у рэстаране Balzi Rossi ў Маскве адбыўся ўвечары 1 жніўня. Спачатку паведамлялася, што прычынай магла быць уцечка газу, але пазней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што ў рэстаране спрацавала выбуховае прыстасаванне, якое жанчына спрабавала занесці пад выглядам падарунка.

У выніку выбуху загінулі пяць чалавек, яшчэ не менш за 19 атрымалі раненні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, магчымай цэллю для нападу мог быць сам генерал Аляксандр Чайко, якога ўкраінскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да ваенных злачынстваў у Бучы. Ягоны стан пасля выбуху невядомы. Паведамляецца, што падчас інцыдэнту загінуў яго зяць Данііл Перадрый, а 25‑гадовая дачка Марыя Чайко магла атрымаць раненні.

Чытайце таксама:

Выбух у маскоўскім рэстаране быў не ўнутры, а звонку

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Каментары да артыкула