БЕЛ Ł РУС

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

31.07.2026 / 20:36

Nashaniva.com

На таргі выставілі базу адпачынку «Вяча». На яе тэрыторыі знаходзяцца больш за 70 дамкоў, сталовая, більярдная, летняе навес-кафэ з упарадкаванай тэрыторыяй. Аб'ект размешчаны за некалькі кіламетраў ад Мінска, паведамляе Realt.by.

База адпачынку «Вяча» знаходзіцца ў раёне вёскі Пільніца, у лясным масіве на беразе вадасховішча. Сукупная плошча участкаў амаль 6 гектараў на праве пастаяннага карыстання.

Аб'ект прадаецца адным лотам, у склад якога ўваходзіць нумарны фонд: больш за 70 спальных і фінскіх дамкоў, павільёны, адміністрацыйныя корпусы.

Плюс будынак сталовай (877,9 м²), більярдная, летняе навес-кафэ з упарадкаванай тэрыторыяй (больш за 7 000 м²). База працоўная: электразабеспячэнне, вадаводы, фекальная каналізацыя, геліяўстаноўкі і уласныя сістэмы ацяплення працуюць. Халадзільнае і ацяпляльнае абсталяванне, більярдныя сталы, мангалы — усё гэта гатова да запуску.

На тэрыторыі выканана ўпарадкаванне: зялёная зона з дубовымі і хвойнымі насаджэннямі, сад, прамы доступ да вады.

Пачатковы кошт: 1 035 613,65 рублёў (356,3 тысячы даляраў па курсе). За такія ж грошы ў гэтай лакацыі прадаюцца новыя катэджы.

Чытайце таксама:

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Гарналыжны комплекс «Лагойск» з трэцяга разу прадалі на аўкцыёне

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

У Слуцку захацелі прадаць прыбіральню за амаль 30 тысяч рублёў

Каментары да артыкула