БЕЛ Ł РУС

Падводныя археолагі знайшлі ў Сенненскім раёне артэфакты III тысячагоддзя да нашай эры

21.07.2026 / 23:28

Nashaniva.com

Спецыяльная навукова-даследчая група падводнай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала палявыя даследаванні ў Сенненскім раёне. Археолагі вывучаюць падводныя культурныя напластаванні на тарфянікавым паселішчы позняга неаліту Крывіна-3, піша БелТА.

Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

У экспедыцыі ўдзельнічаюць супрацоўнікі аддзелаў археалогіі першабытнага грамадства, Сярэднявечча і Новага часу. Іх задача — даследаваць старажытнае паселішча, значная частка якога цяпер знаходзіцца пад вадой.

Нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор'я, работы ідуць у адпаведнасці з планам. Ужо ў першыя дні даследаванняў археолагам удалося зрабіць некалькі цікавых знаходак. Сярод іх — фрагменты керамічнага посуду, вушка касцяной падвескі, а таксама косткі жывёл і рыб.

Фота: Інстытут гісторыі НАНБ

Паводле папярэдняй ацэнкі спецыялістаў, усе выяўленыя артэфакты адносяцца да другой паловы III тысячагоддзя да нашай эры. Гэтыя знаходкі могуць дапамагчы навукоўцам лепш зразумець побыт, гаспадарку і матэрыяльную культуру людзей, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў эпоху позняга неаліту.

Чытайце таксама:

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі

Археолагі знайшлі ў Ружанах дзве вежы замка Сапегаў

Каментары да артыкула