Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што як галоўнакамандуючы ён фактычна не мае знешніх абмежаванняў у сваёй уладзе, акрамя ўласных маральных прынцыпаў. Пра гэта паведамляе выданне The New York Times.
Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці існуюць нейкія межы яго глабальнага ўплыву, Трамп сказаў, што адзіным абмежаваннем для яго з’яўляюцца ягоны ўласны розум і асабістая мараль. Паводле ягоных слоў, менавіта ўнутраныя перакананні і асабістая адказнасць стрымліваюць яго дзеянні.
«Ці ёсць нейкія межы вашай улады?», — запытаў у прэзідэнта ЗША журналіст.
На гэта Трамп адказаў:
«Так, ёсць адна рэч. Мая ўласная мараль. Мой уласны розум. Гэта адзінае, што можа мяне спыніць. Мне не патрэбнае міжнароднае права. Я не імкнуся чыніць людзям шкоду».
Чытайце таксама:
Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х
Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу
Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент