БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных

8.01.2026 / 21:29

Nashaniva.com

Улады Венесуэлы абяцаюць вызваліць «значную колькасць» палітзняволеных. Пра гэта паведаміў спікер Нацыянальнай асамблеі краіны Хорхе Радрыгес. З ягоных слоў, найбліжэйшыя некалькі гадзін плануецца вызваленне як венесуэльскіх, так і замежных грамадзян, паведамляе Reuters.

Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Хорхе Радрыгес адзначыў, што гэтая мера, якую неаднаразова патрабавала апазіцыя, з’яўляецца актам міру. Ён таксама падкрэсліў, што рашэнне прымаецца аднабакова і без узгаднення з іншымі бакамі.

«Баліварыйскі ўрад сумесна з дзяржаўнымі ўстановамі прыняў пастанову вызваліць значную колькасць венесуэльскіх і замежных грамадзян, і зараз гэты працэс ужо адбываецца», — сказаў Радрыгес, які, між іншым, брат цяперашняй выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес.

Раней Дэлсі Радрыгес займала пасаду віцэ-прэзідэнткі і была прызначаная выконваць абавязкі прэзідэнта пасля таго, як ЗША пазбавілі ўлады Нікаласа Мадура. Амерыканская адміністрацыя цяпер супрацоўнічае з ёй.

Пакуль дакладна невядома, каго менавіта вызваляць, але Міністэрства замежных спраў Іспаніі ўжо паведаміла, што сярод вызваленых будуць іспанскія грамадзяне. Кіраўнік МЗС Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс назваў гэта «вельмі пазітыўным крокам» з боку венесуэльскіх уладаў.

Паводле звестак праваабаронцаў, зараз у Венесуэле ад 800 да 900 палітычных зняволеных.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі

ЗША рыхтуюцца да новай аперацыі па захопе расійскага танкера, які раней уцёк ад пераследу каля берагоў Венесуэлы

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам

Каментары да артыкула