БЕЛ Ł РУС

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША

4.01.2026 / 17:28

Nashaniva.com

Жонка дарадцы прэзідэнта ЗША па пытаннях унутранай бяспекі Стывена Мілера, Кэці Мілер, размясціла ў сацыяльнай сетцы X выяву карты Грэнландыі, афарбаванай у колеры амерыканскага сцяга. Публікацыю яна суправадзiла кароткім подпісам: «Хутка».

Фота: KatieMiller / X

На гэты допіс адрэагаваў пасол Даніі ў ЗША Еспер Мёлер Серэнсен. Ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты і Каралеўства Данія з’яўляюцца блізкімі саюзнікамі і павінны працягваць супрацоўніцтва. Па яго словах, бяспека ЗША непарыўна звязаная з бяспекай Грэнландыі і Даніі, а сама Грэнландыя ўжо ўваходзіць у НАТА.

Дыпламат таксама адзначыў, што Данія і ЗША сумесна працуюць над умацаваннем бяспекі ў Арктыцы. Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць поўнай павагі да тэрытарыяльнай цэласнасці Каралеўства Данія.

Сталіца Грэнландыі — Нуук. Фота: Steffen Trumpf / picture alliance via Getty Images

Выданне The Guardian нагадвае, што яшчэ ў снежні дацкая вайсковая разведка назвала ЗША пагрозай бяспецы — заява, якая ў дачыненні да саюзніка па НАТА раней здавалася немагчымай. Газета таксама піша, што магчымыя радыкальныя дзеянні ЗША, у тым ліку звяржэнне венесуэльскага прэзідэнта Нікаласа Мадура, выклікалі сур’ёзную заклапочанасць ва ўрадаў Даніі і Ірана.

Раніцай 3 студзеня ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і затрымалі прэзідэнта Мадура разам з жонкай. Венесуэльскага лідара даставілі ў следчы ізалятар у Нью-Ёрку, дзе яму выставілі абвінавачанні ў наркатэрарызме. Дональд Трамп заявіў, што ЗША будуць фактычна кіраваць Венесуэлай да моманту, пакуль не адбудзецца «належны пераходны перыяд».

Чытайце таксама:

Новы мэр Нью-Ёрка публічна пасварыўся з Трампам праз Мадура

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране

З-за прэтэнзій Трампа на Грэнландыю ў дацкім урадзе з’явіўся асаблівы начны вартаўнік

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца

Каментары да артыкула