БЕЛ Ł РУС

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля

3.12.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Ізраільская авіякампанія Arkia адкрыла продаж квіткоў на прамыя рэйсы ў Мінск, прамыя авіязносіны з якім былі перапыненыя вясной 2022 года, пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што рэйсы будуць рабіцца двойчы на тыдзень, па панядзелках і пятніцах, пачынаючы з 2 лютага.

На гэты момант квіткі прадаюцца толькі на люты-сакавік, і не зразумела, ці будзе маршрут абслугоўвацца ў вяснова-летні сезон.

Час палёту складзе 3 гадзіны 45 хвілін на маршруце ў Беларусь і 3 гадзіны 30 хвілін у зваротным кірунку.

Кошт квіткоў — ад 240 даляраў у адным кірунку.

Камерцыйная дырэктарка Arkia Сапір Іфарган падкрэсліла, што запуск рэйса адпавядае планам кампаніі па пашырэнні сеткі палётаў на 2026 год і адлюстроўвае рост цікавасці пасажыраў да прамых пералётаў ва Усходнюю Еўропу.

Чытайце таксама:

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт

Свету пагражаюць шматлікія адмены рэйсаў: Airbus адклікае шэсць тысяч самалётаў для тэрміновага абнаўлення праграмнага забеспячэння

«Белавія» да лета набудзе некалькі самалётаў

«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы ў В'етнам

Каментары да артыкула