БЕЛ Ł РУС

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе

22.11.2025 / 17:16

Nashaniva.com

Германія і іншыя вядучыя саюзнікі Украіны з Еўропы адхіляюць амерыканскі план спынення вайны ў яго цяперашнім выглядзе. Хоць бягучы праект і ўяўляе сабой аснову ўрэгулявання, над планам неабходна працягваць працу, гаворыцца ў заяве, апублікаванай пасля экстраннай сустрэчы на палях саміту G20 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: Suzanne Plunkett, Pool Photo via AP

Прадстаўнікі вядучых еўрапейскіх дзяржаў маюць намер у нядзелю, 23 лістапада, абмеркаваць з ЗША і Украінай амерыканскі мірны план.

«Мы лічым, што гэты праект з'яўляецца асновай, якая запатрабуе дадатковай працы… Мы выразна прытрымліваемся прынцыпу, што межы не павінны змяняцца сілай. Мы таксама занепакоеныя прапанаванымі абмежаваннямі Узброеных сіл Украіны, што зробіць Украіну ўразлівай да будучых нападаў», — гаворыцца ў заяве лідараў ключавых краін Еўрасаюза, а таксама Канады і Японіі.

Як пацвердзілі нямецкаму агенцтву DPA ва ўрадавых колах Германіі, сустрэча пройдзе ў Жэневе.

Чытайце таксама:

Трамп прызначыў новага спецпрадстаўніка па Украіне

Джэй Дзі Вэнс: Амерыканскі мірны план накіраваны на тое, каб спыніць забойствы, захоўваючы пры гэтым суверэнітэт Украіны

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Каментары да артыкула