БЕЛ Ł РУС

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі

31.10.2025 / 21:46

Nashaniva.com

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура напісаў ліст з просьбай да Расіі аб пастаўках ракет, радараў і мадэрнізаваных самалётаў на фоне нарошчвання амерыканскіх сіл у Карыбскім рэгіёне. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на ўнутраныя дакументы амерыканскага ўрада.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

Згодна з дакументамі, што апублікавала The Washington Post, Венесуэла звярталася па вайсковую дапамогу не толькі да Расіі, але і да Кітая ды Ірана.

Паведамляецца, што ў сярэдзіне кастрычніка міністр транспарту Венесуэлы Рамон Селесціна Веласкес наведаў Маскву, дзе сустрэўся са сваім расійскім калегам і перадаў яму ліст ад прэзідэнта Нікаласа Мадура да кіраўніка Расіі. У гэтым лісце Мадура нібыта прасіў дапамогі ва ўмацаванні сістэмы супрацьпаветранай абароны, у тым ліку ў рамонце некалькіх знішчальнікаў Су-20МК2, набытых раней у Расіі.

Акрамя таго, ён прасіў дапамагчы з рамонтам васьмі рухавікоў і пяці радараў, а таксама прадаць Венесуэле расійскія баявыя ракеты і аказаць «лагістычную падтрымку». Мадура падкрэсліў, што самалёты «Су» з’яўляюцца «найважнейшай стрымліваючай сілай у выпадку вайны».

Паводле дакументаў, венесуэльскі лідар таксама прасіў трохгадовае фінансаванне праз «Растэх», аднак сума не ўдакладняецца. Невядома і тое, ці атрымаў Мадура адказ на сваю просьбу.

Чытайце таксама:

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Каментары да артыкула