БЕЛ Ł РУС

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў

17.10.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Аўкцыённы дом Christie's завяршыў Лонданскі вячэрні аўкцыён творамі сучаснага мастацтва і імпрэсіяністаў. Падчас яго прадалі некалькі карцін Марка Шагала. Пры гэтым адна з іх сышла з малатка за суму амаль удвая больш кансерватыўнай ацэнкі, піша Office Life.

Марк Шагал. «Дрэва ў садзе». Фота: Christie's

Самай дарагой прададзенай работай віцебскага мастака стала карціна «Дрэва ў садзе». Шагал напісаў яе ў 1957 годзе, калі жыў на поўдні Францыі разам са сваёй жонкай Валянцінай Бродскай.

Лірычнае палатно з характэрнымі для творчасці мастака матывамі ацэньвалі ў $1,6 — 2,4 мільёна, а прадалі за $3 мільёны.

Марк Шагал. «Дрэва ў садзе». Фота: Christie's

Другая карціна Марка Шагала знайшла новага ўладальніка за $2,03 мільёна пры ацэнцы ў $1,6—2,4 мільёна.

Мастак напісаў «Зімовае неба» паміж 1942 і 1949 гадамі. Карціна адлюстроўвае ўнутраныя перажыванні Шагала з нагоды пераезду ў ЗША з-за Другой сусветнай вайны, смерці першай жонкі Бэлы і з'яўлення ў яго жыцці новай жанчыны, якая нарадзіла яму сына.

Марк Шагал. «Зімовае неба». Фота: Christie's

Трэцяя работа мастака была прададзеная крыху даражэй за аптымістычную ацэнку.

Шагал напісаў «Заручаных з чырвоным анёлам» у 1937—1938 гадах. На карціне ён намаляваў сябе і сваю першую жонку Бэлу на фоне віцебскіх дахаў.

Першапачаткова гэтую карціну ацэньвалі ў $1,2—1,6 мільёна, а прадалі за $1,7 мільёна.

Марк Шагал. «Заручаныя з чырвоным анёлам». Фота: Christie's

Чытайце таксама:

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака

Фанаты Тэйлар Свіфт гадаюць, што значыць кніга пра Шагала, Малевіча і Лісіцкага, заўважаная ў анонсе да яе новага альбома

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Каментары да артыкула