БЕЛ Ł РУС

Пасля 2022 года сярод студэнтаў БДУ стала менш абыякавых да беларускай мовы

24.09.2025 / 17:36

Nashaniva.com

У апошнім нумары Acta Albaruthenica, часопіса кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, выйшла даследаванне Веранікі Бандаровіч пра самаідэнтыфікацыю моладзі, звяртае ўвагу тэлеграм-канал Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Фота ілюстрацыйнае

Ананімнае анкетаванне праводзілася ў лютым 2023‑га сярод студэнтаў геаграфічнага факультэта БДУ, а таксама студэнтаў вайсковага факультэта, якія разам наведвалі заняткі па беларускай мове.

Было апрацавана 85 анкет. На адно з пытанняў — «Ці важная беларуская мова ў навакольным жыцці?» — у параўнанні з вынікамі папярэдніх апытанняў вырасла колькасць адказаў «важная» (26 адказаў) і «вельмі важная» (33) — яны лідзіруюць з вялікім адрывам. Папярэднія два апытанні паводзіліся ў лютым-траўні і ў верасні 2022-га.

Сярод высноў Веранікі Бандаровіч: «усведамляецца ўсё большае значэнне беларускай мовы як атрыбута асобнай дзяржавы», «па-ранейшаму самы папулярны адказ на пытанне пра лёс беларускай мовы «залежыць ад кожнага з нас».

Чытайце таксама:

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі

Былая студэнтка філфака Бондарава зрабіла шэсць памылак у васьмі словах

Каментары да артыкула