БЕЛ Ł РУС

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак

21.09.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Беларускія гандляры маюць сур'ёзныя праблемы з пастаўкамі кветак праз закрыццё пагранпераходаў на польскай мяжы. Гэта можа адбіцца і на расійскім рынку, бо значная частка кветак да гэтага часу пастаўлялася ў Расію праз Беларусь.

Фота: vecteezy.com

Па даных РБК, у Беларусі ўжо ўзнік дэфіцыт некаторых кветак. Прытым, што ў краіне чакаецца рост попыту на кветкі да Дня настаўніка і Дня маці ў кастрычніку. Расійскія гандляры таксама пакуль працуюць на запасах, але яны хутка скончацца.

«Цяпер грузы перанакіроўваюцца праз Літву, але на мяжы ўтварыліся вялікія чэргі, што падаўжае тэрміны дастаўкі і падвышае кошт перавозкі», — кажуць у кампаніі Flowwow.

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю ў ноч з 11 на 12 верасня ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025», якія завяршыліся 16 верасня. Польскі бок паведаміў, што мяжу адкрыюць, калі палічаць гэта бяспечным. 

Чытайце таксама:

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Польшча не адкрые мяжу і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Каментары да артыкула