БЕЛ Ł РУС

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі

19.09.2025 / 20:9

Nashaniva.com

19 верасня тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 парушылі паветраныя межы Эстоніі каля вострава Вайндла. Паводле Генштаба Сіл абароны краіны, яны знаходзіліся ў паветранай прасторы каля 12 хвілін без транспондара, палётнага плана і сувязі з дыспетчарам.

Эстонскі востраў Вайндла. Фота: Wikimedia Commons

МЗС Эстоніі выклікаў часовага паверанага Расіі і ўручыў яму ноту пратэсту. Міністр замежных спраў Маргус Цахкна назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай і нагадаў, што гэта ўжо чацвёртае парушэнне паветранай прасторы з боку Расіі ў гэтым годзе.

Інцыдэнт адбыўся на фоне росту напружанасці ў рэгіёне. Раней, падчас масіраваных удараў Расіі па Украіне ў ноч на 10 верасня, у паветраную прастору Польшчы заляцелі не менш як 19 беспілотнікаў, што прымусіла ўпершыню падняць па трывозе знішчальнікі НАТА. Варшава расцаніла гэта як наўмысную правакацыю і запусціла кансультацыі па артыкуле 4 статута НАТА. Пасля гэтага альянс абвясціў аперацыю «Усходні вартавы» для ўмацавання ўсходняга флангу, а прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі дазволіў знаходжанне войскаў НАТА ў краіне.

Падобныя выпадкі адбываліся і ў Румыніі: 13 верасня расійскі беспілотнік правёў у паветранай прасторы краіны амаль 50 хвілін.

Тым часам з расійскага боку гучаць рэзкія заявы. 8 верасня намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Фінляндыя нібыта рыхтуе плацдарм для нападу на Расію пасля ўступлення ў НАТА, і пагражаў «крахам фінскай дзяржаўнасці». Гэта прагучала пасля таго, як Уладзімір Пуцін даручыў будаваць умацаванні на мяжы з Фінляндыяй.

Чытайце таксама:

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5‑ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча

«Ён мяне падвёў». У апошні дзень візіту ў Брытанію Трамп абмеркаваў са Стармерам ціск на Пуціна

ЗША паабяцалі абараняць «кожны дзюйм» тэрыторыі НАТА

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму

Каментары да артыкула