БЕЛ Ł РУС

У міліцыі распрацавалі спецыяльную таблічку, якая палегчыць жыццё раварыстам

10.09.2025 / 15:56

Nashaniva.com

10 верасня міністр унутраных спраў Іван Кубракоў расказаў, што ў ягоным ведамстве распрацавалі спецыяльную таблічку, якая дазваляе раварыстам і карыстальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці (электрасамакаты і іншыя) перасякаць праезную частку без спешвання, паведамляе БелТА.

Да 2022 года правілы патрабавалі, каб раварысты заўсёды злазілі з ровара перад пераходам праз дарогу. Пасля шматлікіх зваротаў роварнай супольнасці ў ПДР унеслі змяненні: стала можна пераязджаць дарогу на ровары, калі хуткасць не перавышае 10 км/г. Аднак гэта прывяло да рэзкага росту ДТЗ, у тым ліку з цяжкімі наступствамі.

Пасля аналізу сітуацыі і абмеркаванняў са спецыялістамі прыйшлі да высновы, што бяспечнейшае ўсё ж патрабаванне спешвацца. Менавіта таму ў абноўленых Правілах дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу 1 верасня, гэтая норма зноў замацаваная.

Разам з тым, каб зрабіць рух больш зручным для раварыстаў, плануецца ўстаноўка дадатковых роварных святлафораў. Але паколькі гэты працэс не хуткі, ужо пачалі выкарыстоўваць спецыяльныя таблічкі. Яны ставяцца на тых участках, дзе няма канфлікту паміж транспартам і роварамі.

Калі на пераходзе ёсць роварны святлафор і загараецца зялёны, то можна перасякаць дарогу не спешваючыся. Калі ж пад пешаходным святлафорам усталяваная спецыяльная таблічка, то таксама дазваляецца пераезд без спынення.

Чытайце таксама:

У Беларусі адкрыюць новы велазавод

Беларус падлічыў, колькі разоў па новых ПДР яму трэба спешвацца пры паездцы роварам на працу

Цяпер электрасамакаты і веласіпеды трэба рэгістраваць. Якія і як гэта зрабіць?

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Электрасамакаты ў Мінску ўжо не забава, а сродак транспарту

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Каментары да артыкула