Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства 323 чалавекі
5 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні беларускага грамадзянства 323 асобам, якія прыбылі з 17 краін. Сярод іх 21 непаўналетні.
Фота ілюстрацыйнае
Гэтыя людзі, як паведамляецца, жывуць у Беларусі больш за пяць гадоў, працуюць у розных сферах эканомікі, валодаюць прынамсі адной з дзяржаўных моў і выконваюць законы краіны. Канкрэтныя краіны паходжання не называюцца.
Раней падобныя ўказы былі падпісаны 12 ліпеня (245 чалавек з 16 краін), 27 сакавіка (311 чалавек, у тым ліку 26 непаўналетніх), 26 жніўня 2024 года (243 чалавекі) і 11 чэрвеня 2024 года (244 чалавекі).
Згодна з указам №222 ад 21 ліпеня 2023 года, новыя грамадзяне павінны прысягаць на вернасць Беларусі, паважаць Канстытуцыю і законы, абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, шанаваць дзяржаўныя сімвалы, культурныя і гістарычныя традыцыі, захоўваць памяць пра героічнае мінулае беларускага народа, а таксама паважаць правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб.
У дакуменце таксама прапісаная працэдура пазбаўлення грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне значнай шкоды інтарэсам Беларусі асобамі, якія знаходзяцца за яе межамі.
Чытайце таксама:
Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе
Жыгар пра садыста Шынвізэ: Ён прыехаў у Германію па аднаразовай візе і ўжо атрымаў грамадзянства
Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка