Латушка праз суд патрабуе ад Карпушонак публічных выбачэнняў
Павел Латушка падаў пазоў у Акруговы суд Варшавы аб абароне гонару і годнасці з хадайніцтвам аб забеспячэнні пазову, паведаміў палітык у сваім тэлеграм-канале.
У пазове адказчыцы Вользе Карпушонак прапануецца на працягу чатырнаццаці дзён з дня ўступлення ў сілу рашэння суда, вынесенага па дадзенай справе, апублікаваць замацаваны пост-абвяржэнне ў фэйсбуку, дзе былі размешчаныя ілжывыя звесткі пра яго, наступнага зместу:
«Я, Volha Karpushonak, у выніку прайгранага працэсу, прашу прабачэння ў Паўла Латушкі за парушэнне яго асабістых нематэрыяльных правоў у выглядзе годнасці і добрага імя праз публікацыю мной ілжывай інфармацыі пра яго і распаўсюд гэтай ілжывай інфармацыі сярод асоб, з якімі ён мае прафесійныя і палітычныя кантакты. Пры гэтым заяўляю, што Павел Латушка ніколі не здзяйсняў у адносінах да мяне супрацьпраўных або этычна сумнеўных дзеянняў, а мае дзеянні па распаўсюдзе ілжывай інфармацыі былі накіраваныя на яго дыскрэдытацыю ў вачах грамадскасці», — паведаміў Павел Латушка.
Ён прапануе Вользе Карпушонак, якая з'яўляецца адвакатам, правесці дадзенае разбіральніцтва ў рамках прапанаванай судовай працэдуры на тэрыторыі Польшчы і заяўляе, што будзе дамагацца абароны свайго гонару і годнасці ўсімі магчымымі прававымі спосабамі.
«Паўторна падкрэсліваю, што ўсе звесткі, распаўсюджаныя Вользай Карпушонак у адносінах да мяне, з'яўляюцца цалкам ілжывымі і паклёпніцкімі — ад першай публікацыі і да ўсіх наступных.
Вольга Карпушонак выкарыстоўвае дадзены падыход у інтарэсах спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, каб дыскрэдытаваць асабіста мяне і дэмакратычныя інстытуты. Мы працягнем сваю барацьбу дзеля дасягнення галоўнай мэты — змяніць гэтую жудасную сітуацыю ў нашай краіне, калі спецслужбы аказваюць ціск на грамадзян Беларусі з мэтай дасягнення сваіх злачынных мэтаў.
Адначасова я настойваю на забеспячэнні дадзенага іску. У межах забеспячэння буду дамагацца абмежавання магчымасцяў Вольгі Карпушонак у публічным распаўсюдзе паклёпніцкіх звестак у адносінах да мяне» — зазначыў Павел Латушка.
***
30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях.
Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.
Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.
Чытайце таксама:
Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак
Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах
Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
Латушка: Заява Карпушонак у паліцыю Іспаніі — поўны прававы абсурд
«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі
Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды