У Каардынацыйнай радзе высветлілі, што Карпушонак з сакавіка стала падазрона цікавіцца, чым КР займаецца
Сакратарыят Каардынацыйнай рады правёў аўдыт актыўнасці дэлегаткі Вольгі Карпушонак на агульным файласховішчы для дэлегатаў Каардынацыйнай рады і высветліў, што ў апошнія месяцы яна раптам зацікавілася дакументамі гэтай структуры, хоць раней была да іх абыякавая.
Вольга Карпушонак. Фота з яе сацсетак
У перыяд з сакавіка па жнівень 2025 года Вольга Карпушонак спампавала больш за 70 працоўных дакументаў Каардынацыйнай рады. Такая актыўнасць нетыповая, бо да таго часу Вольга не спампавала ніводнага дакументу, а пасля сакавіка брала ўсё, што ў файласховішчы з'яўлялася.
Падкрэсліваецца, што спампаваныя Карпушонак дакументы дасяжныя для ўсіх дэлегатаў КР і не змяшчаюць нейкіх сакрэтных даных.
Цяпер доступ Вольгі Карпушонак да рэсурсаў КР часова абмежаваны да ўдакладнення сітуацыі з ёй.
30 жніўня дэлегатка Каардынацыйнай рады і прадстаўніца ад дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай асамблем Рады Еўропы Вольга Карпушонак на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях.
Павел Латушка адхіліў гэтыя абвінавачванні, заявіўшы, што гатовы прайсці паліграф. Атаку ж з боку Карпушонак ён лічыць вынікам дзейнасці спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі.
Пасля таго неўзабаве высветлілася, што Карпушонак перабралася з Польшчы спачатку ў Іспанію, а пасля ў Бразілію.
Чытайце таксама:
Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах
Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы
Латушка: Заява Карпушонак у паліцыю Іспаніі — поўны прававы абсурд
Вольга Карпушонак знаходзіцца ў Рыа-дэ-Жанэйра?
Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру