ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна
ЗША афіцыйна паведамілі Швейцарыі, што раней узгодненыя пастаўкі зенітна-ракетных комплексаў Patriot для гэтай краіны будуць затрыманыя з-за таго, што змяніліся прыярытэты — цяпер яны ставяць падтрымку Украіны на першае месца.
Фота: Mindaugas Kulbis / AP
Як паведамляе швейцарскі Федэральны дэпартамент абароны, грамадзянскай абароны і спорту (аналаг Мінабароны), Пентагон праінфармаваў, што найперш Patriot будуць атрымліваць тыя краіны, якія перадаюць такія сістэмы Кіеву.
Швейцарыя яшчэ ў 2022 годзе заказала пяць сістэм Patriot, і ЗША планавалі паставіць іх у перыяд з 2026 па 2028 год. Аднак 16 ліпеня ЗША паведамілі, што гэтыя пастаўкі будуць адкладзеныя. Пакуль невядома, наколькі вялікая будзе затрымка і ці закране яна пастаўкі кіраваных ракет для гэтых комплексаў.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра накіраванне Patriot ва Украіну ў рамках дамовы, паводле якой еўрапейскія партнёры па НАТА аплачваюць куплю гэтых сістэм для Кіева. Ён таксама пасля паведаміў, што ракеты да комплексаў Patriot ужо адправілі ва Украіну.
Чытайце таксама:
ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй
Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»
Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі
Зяленскі расказаў пра «мегаздзелку» з ЗША па ўзбраеннях
«Яны лідзіруюць». Келаг высока ацаніў вытворчасць украінскіх БПЛА