«Тарпеда-БелАЗ» выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Сёння ў матчы ў адказ першага раўнду футбольнага еўракубка жодзінцы перамаглі ў Паўночнай Македоніі «Работнічкаў» — 1:0.
football.by
Тыдзень таму «Тарпеда-БелАЗ» разграміла паўночнамакедонскі клуб з лікам 3:0.
У другім раўндзе «Тарпеда-БелАЗ» згуляе з «Макабі» з Хайфы (Ізраіль). Матчы пройдуць 24 і 31 ліпеня.
А 21-й пачнецца паядынак «Нёман» — «Урарту» (Арменія), у першай гульні гродзенскі клуб перамог 2:1. А 21:30 — «Дынама» Брэст — «Суцьеска» (Чарнагорыя). У першым матчы берасцейцы выйгралі 2:1.
Беларускія клубы хатнія паядынкі гуляюць у Венгрыі.
Таксама ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый выступіць мінскае «Дынама», што выбыла ўчора з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Яго супернікам будзе албанская «Эгнація».
Чытайце таксама:
Мінскае «Дынама» вылецела з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе