БЕЛ Ł РУС

З Польшчы дэпартуюць беларуса, якога затрымалі ў парку з марыхуанай

10.07.2025 / 22:33

Nashaniva.com

У Варшаве паліцыя затрымала двух грамадзян Беларусі, адзін з якіх цяпер будзе дэпартаваны з Польшчы, піша выданне Most.

Затрыманы грамадзянін Беларусі. Фота: mokotow.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся ў гарадскім парку, дзе патрульныя звярнулі ўвагу на падазроныя паводзіны двух мужчын. Убачыўшы паліцэйскіх, яны паспрабавалі выкінуць нейкі пакуначак, у якім, як высветлілася, была марыхуана.

Мужчыны прызналі, што наркотыкі належалі ім. Іх затрымалі, а рэчыва канфіскавалі.

Адзін з затрыманых — 29-гадовы беларус — аказаўся ў Польшчы нелегальна. Яму выставілі абвінавачанне ў захоўванні псіхаактыўных рэчываў (што можа пацягнуць да трох гадоў пазбаўлення волі) і пачалі працэдуру дэпартацыі.

Другога беларуса адпусцілі пасля допыту, але следства па ягонай справе працягваецца.

Чытайце таксама:

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы

У Баварыі беларус ехаў зігзагамі на фуры з 2,4 праміле

Каментары да артыкула