БЕЛ Ł РУС

Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу

24.06.2025 / 16:6

Nashaniva.com

Рэчыцкая раёнка абрынулася з крытыкай на дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў — за тое, што тыя купляюць цацкі Лабубу. Папулярны ва ўсім свеце трэнд, у тым ліку і ў Беларусі, абурыў работніка газеты Яўгена Капбу, які, дарэчы, пазіцыянуе сябе не толькі як журналіст, але і як пісьменнік-фантаст, заўважыў «Флагшток».

Фота ілюстрацыйнае

Рэчыцкі прапагандыст называе калекцыянаванне цацак «істэрыяй» і піша, што яму страшна праз тое, што «нашы дзеці так лёгка паддаюцца ўплыву невядомых людзей, якія прасоўваюць нешта чужое і неўласцівае нашай культуры»:

«Страшна, што многія бацькі не могуць растлумачыць сваім дзецям абсурднасць таго, што адбываецца, не могуць прапанаваць замену абсалютна бескарыснай штучцы».

Раней ідэолагі з такім жа імпэтам змагаліся з Хагі Вагі — цацкай, якая была ў трэндзе да Лабубу.

Чытайце таксама:

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу

Арына Сабаленка пахвалілася моднай цацкай лабубу

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі

Каментары да артыкула