У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы
Мінскія ўлады абмеркавалі праблему зарастання сталіцы травой і выказалі ідэю прыцягваць да яе скошвання студэнцкія атрады, піша агенцтва «Мінск-навіны».
Фота ілюстрацыйнае
На пасяджэнні працоўнай групы ў Мінгарвыканкаме абмеркавалі, чаму трава ў горадзе вырасла да 80 см, хоць яе павінны касіць, калі яна дасягае 10—15 см, але не радзей як раз на месяц.
Прычынамі назвалі недахоп працоўнай сілы, праблемы з тэхнікай і нізкую аплату працы — многія касцы працуюць толькі па чатыры гадзіны на дзень, бо гэта іх падпрацоўка.
Намесніца гендырэктара аб’яднання «Мінскае гарадская жыллёвая гаспадарка» Анастасія Вараб’ёва адзначыла, што неабходны гнуткі падыход да графікаў, каб своечасова рэагаваць на сітуацыю.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун прапанаваў далучаць да працы студэнцкія атрады. Ён падкрэсліў, што галоўнае — эфектыўнасць працы, а не тое, асноўная гэта праца для чалавека ці не.
Чытайце таксама:
У Мінпрыроды патлумачылі, што рабіць са скошанай травой каля дамоў
Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?