БЕЛ Ł РУС

Славакія хоча прыняць у сябе чэмпіянат, праблема з якім узнікла з-за Беларусі

20.06.2025 / 16:55

Nashaniva.com

Чэмпіянат Еўропы па футзале 2026 года можа прайсці ў Славакіі. Славацкая федэрацыя футболу паведаміла пра тое, што падала дакументы на права правесці турнір, піша «Трыбуна».

Зборная Беларусі па футзале

УЕФА павінен прыняць канчатковае рашэнне не пазней за 3 ліпеня. На гэтую дату запланавана лёсаванне стыкавых матчаў.

Праблема ўзнікла з-за таго, што чэмпіянат павінны былі прыняць Літва і Латвія, а на яго прабілася зборная Беларусі. У той жа час абедзве гэтыя балтыйскія краіны пасля развязвання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў лютым 2022 года пры дапамозе рэжыму Лукашэнкі пранцыпова адмаўляюцца прымаць на сваёй тэрыторыі любыя беларускія спартыўныя каманды. 

Раней паведамлялася, што на правядзенне турніра прэтэндуюць Францыя і Казахстан.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 20 студзеня да 7 лютага 2026 года.

Чытайце таксама:

Чэмпіянат Еўропы па футзале праз Беларусь могуць перанесці ў Казахстан

Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі

Зборную Беларусі па футзале могуць не пусціць на чэмпіянат Еўропы ў Літву і Латвію

У Фінляндыі прынцыпова не будуць паказваць матч сваёй зборнай са зборнай Беларусі

Каментары да артыкула